кзыл-арды́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кзыл-арды́нскі кзыл-арды́нская кзыл-арды́нскае кзыл-арды́нскія
Р. кзыл-арды́нскага кзыл-арды́нскай
кзыл-арды́нскае
кзыл-арды́нскага кзыл-арды́нскіх
Д. кзыл-арды́нскаму кзыл-арды́нскай кзыл-арды́нскаму кзыл-арды́нскім
В. кзыл-арды́нскі (неадуш.)
кзыл-арды́нскага (адуш.)
кзыл-арды́нскую кзыл-арды́нскае кзыл-арды́нскія (неадуш.)
кзыл-арды́нскіх (адуш.)
Т. кзыл-арды́нскім кзыл-арды́нскай
кзыл-арды́нскаю
кзыл-арды́нскім кзыл-арды́нскімі
М. кзыл-арды́нскім кзыл-арды́нскай кзыл-арды́нскім кзыл-арды́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кзыл-орди́нский кзыл-ардзі́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кзыл-Орда́ г. Кзыл-Арда́, -ды́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кзыл-Арда (г.) 5/555

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кзыл-Орди́нская о́бласть Кзыл-Ардзі́нская во́бласць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кзыл-Ардзінская вобласць 5/555— 556 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАГЛА́НАВА Роза Тажыбаеўна (н. 1.1.1922, г. Казалінск Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан),

казахская спявачка (сапрана). Нар. арт. СССР (1967). З 1949 салістка Казах, філармоніі, з 1960 — Казахканцэрта. Выканальніца нар. (казах., рус., узб., тат., манг., карэйскіх і інш.) і эстрадных песень.

т. 2, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫ́РДАР’Я (стараж. Яксарт),

рака ў Таджыкістане, Узбекістане і Казахстане, вытокі ў Кіргізіі. Утвараецца ад сутокаў рэк Нарын і Карадар’я. Даўж. 2212 км (ад вытоку р. Нарын 3019 км), пл. бас. 219 тыс. км². Бас. рэк Нарын і Карадар’я ў гарах Цянь-Шаня. Верхняе цячэнне С. ў межах Ферганскай даліны ў нізкіх берагах, пры выхадзе з даліны прарэзвае Фархадскія горы, утварае Бегавацкія парогі. Ніжняе цячэнне па ўсх. ускраіне пустыні Кызылкум (рэчышча прыўзнята над навакольнай мясцовасцю, звілістае і няўстойлівае). Раней С. ўпадала ў Аральскае м., у вусці ўтварала невял. дэльту; цяпер воды ракі поўнасцю разбіраюцца на гасп. патрэбы. Асн. прытокі: Чырчык, Арысь (справа). Найб. воднасць у сярэднім цячэнні, каля чыг. ст. Цюмень-Арык (996 км ад вусця) сярэдні расход вады 618 м³/с. Вясенне-летняе разводдзе. С. нясе шмат наносаў (да 10—12 млн. т за год), вада мутная. Рыбалоўства. Суднаходная на асобных участках ад г. Бекабад. У даліне С. густая сетка арашальных каналаў. Кайраккумская, Фархадская, Чардарынская ГЭС і вадасховішчы, Кзыл-Ардзінская плаціна. Каля Чардарынскага вадасх. саланаватае воз. Айдаркуль. На С. — гарады Худжанд (Таджыкістан), Бекабад (Узбекістан), Чардара, Кзыл-Арда, Казалінск (Казахстан).

т. 15, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯВЕ́Ц Ларыса Васілеўна (н. 13.2.1941, пас. Кзыл-Тэпа Бухарскай вобл., Узбекістан),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1987), праф. (1988). Скончыла Гродзенскі мед. ун-т (1964). дзе працавала з 1968 (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па алергічных хваробах у дзяцей, уплыве экалагічна неспрыяльных фактараў (радыяцыі. цяжкіх металаў) на стан здароўя дзяцей Беларусі. Бронзавы медаль ВДНГ «Ахова здароўя маці і дзіцяці ў СССР» (1987).

т. 18, кн. 1, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЙКА́НАВА Сабіра (1.1.1914, г. Кзыл-Арда, Казахстан — 15.2.1995),

казахская актрыса. Нар. арт. Казахстана (1959). Нар. арт. СССР (1970). З 1932 у трупе Каз. т-ра драмы імя М.​Аўэзава (Алма-Ата). Стварыла вобразы жанчын, надзеленых моцным і валявым характарам: Каклан («Кабланды» Аўэзава), Зейнеп («Чакан Валіханаў» С.​Муканава), Талганай («Мацярынскае поле» паводле Ч.​Айтматава), Кабаніха («Навальніца» А.​Астроўскага), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.​Транёва), Кацярына Іванаўна («Маці сваіх дзяцей» А.​Афінагенава). Дзярж. прэмія Казахстана 1967.

т. 9, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)