Ката Дз. 8/510

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ката Міціё 11/553

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«МЫ́ШКА»,

бел. нар. гульня. У гульні могуць удзельнічаць ад 5 да 15 чалавек, якія па дамоўленасці выбіраюць «маці» і «ката». «Кот» адыходзіць убок, а дзеці садзяцца і на калені кладуць рукі далонямі адна да адной. «Маці», заціснуўшы «М.» (манету, гузік, каменьчык) таксама паміж далонямі, абходзіць гуляючых і праводзіць сваімі рукамі паміж далонямі кожнага гульца, пакідаючы «М.» ў аднаго з іх, а потым кліча «ката», які павінен адгадаць, у каго «М.». Калі адгадае, той становіцца «катом», калі не, тады «кот» вяртаецца на сваё месца і пасля 3 спроб выбывае з гульні, а яго месца займае той, у каго апошняга была «М.».

Я.​Р.​Вількін.

т. 11, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́ЙВІД,

кіраўнік сял. паўстання ў ВКЛ у 1544—45. Сяляне Укмергскай і Анікштайскай валасцей, незадаволеныя патрабаваннем вял. князя адправіць у Вільню дзякла (падатак), а таксама злоўжываннямі аканома Кміты, напалі на атрад велікакняжацкага прадстаўніка Ката. Неўзабаве атраду вял. князя ўдалося ўзяць буйвіда ў палон, але хваляванні працягваліся.

т. 3, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЫСТЫЦЭРКО́ІД (ад грэч. kystis пузыр + kerkos хвост + eidos выгляд),

разнавіднасць лічынкі стужачных чарвей — фіны. Цела падзелена на тулава і хвост, галоўка з прысоскамі ўкручана ўнутр тулава. Паразітуюць у поласці цела прамежкавага гаспадара (кольчатых чарвей, ракападобных, насякомых, малюскаў ці пазваночных жывёл). У арганізме канчатковага гаспадара (сабакі, ката) ператвараецца ў дарослага чарвяка.

т. 17, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ХАЛІМО́Н»,

бел. нар. танец-гульня, прымеркаваны да Каляд. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Кампазіцыя блізкая да стараж. нар. гульняў «Верабей», «Чарнец», «Ката́ печ» і інш. Выконваецца ў суправаджэнні аднайм. песні і інстр. найгрышу. У цэнтры круга саліст ілюструе змест песні. Фіналам служыў агульны парны танец. Зафіксаваны ў пач. 20 ст. ў Мсціслаўскім пав., цэнтр. і зах. раёнах Беларусі.

В.​М.​Яшчанка.

т. 16, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛІНКАВА (Malinkowa) Ката (н. 1.5.1931, Бацёнь, Германія),

сербалужыцкая перакладчыца. Працавала выкладчыцай рус. мовы ў школе, у газ. «Nowa doba» («Новы час»), у Доме сербалужыцкага нар. мастацтва. Перакладае творы рус., класічнай л-ры, чэш. і ням. пісьменнікаў. На верхнялужыцкую мову пераклала асобныя творы В.​Адамчыка, П.​Броўкі, Я.​Брыля, В.​Быкава, А.​Жука, У.​Караткевіча, М.​Лынькова, І.​Мележа, Б.​Сачанкі, Я.​Скрыгана, І.​Чыгрынава, І.​Шамякіна і інш. (зб. бел. апавяд. «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», 1980).

А.​П.​Траяноўскі.

т. 10, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАНЧА́Р Іван Тарасавіч (1888, с. Крышчэнцы Вінніцкай вобл., Украіна — 1944),

украінскі майстар нар. керамічнай скульптуры. Вучыўся ў свайго бацькі-ганчара. У 1935—41 вёў навучанне ў эксперым. майстэрнях пры Кіеўскім музеі ўкр. мастацтва. Аўтар востра гратэскавых па пластыцы кампазіцый на аснове традыц. ганчарнай цацкі і абрадавага посуду («Будзёнаўцы», «Белыя бягуць», абедзве 1920-я г.; «Паны на прагулцы», «Калгасны аркестр», «Дзямідавы варэнікі», 1935—36; «Малпы-музыкі», 1936; «Як мышы ката хавалі», «Перапалох», абедзве 1937; «Лісіца і журавель», 1938; «Дзям’янава юшка», 1939, і інш.).

т. 5, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́ГНЕР Мікалай Пятровіч (1829, г. Карпінск Свярдлоўскай вобл., Расія — 4.4.1907),

рускі заолаг, пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1898). Д-р прыродазнаўчых навук (1854), праф. Казанскага (з 1860) і Пецярбургскага (з 1871) ун-таў. Скончыў Казанскі ун-т (1849). Навук. працы па энтамалогіі, фауне беспазваночных Белага м. Адкрыў з’яву педагенезу (1862) — т.зв. дзіцячага размнажэння ў некат. беспазваночных жывёл. Сярод літ. прац. найб. вядомы «Казкі Ката-Мурлыкі» (1872).

Тв.:

Самопроизвольное размножение гусениц у насекомых. Казань, 1862;

Беспозвоночные Белого моря. Т. 1. СПб., 1885;

Романы, повести, сказки и рассказы. Т. 1—7. СПб., 1902—08.

т. 3, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧОРТ,

вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў; увасабляў адмоўныя, варожыя чалавеку сілы. Ч. ўяўлялі істотай, пакрытай поўсцю, з рожкамі, казлінай бародкай, хвастом і капытамі. Лічылі, што ён мог перакінуцца ў чалавека, ката, куль саломы і інш. Паводле нар. павер’яў, Ч. вельмі рухавы, звычайна жыў у балоце, шкодзіў чалавеку ў лесе, на расстайных дарогах, лічыўся віноўнікам сварак у сям’і і г.д. У 19 — пач. 20 ст. вобраз Ч. паступова зліўся з адпаведным міфалагічным вобразам хрысц. рэлігіі — д’яблам. Сустракаецца таксама ў легендах, паданнях, прыказках, прымаўках, легендарных і чарадзейных казках.

М.​Ф.​Піліпенка.

т. 17, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)