КАСЦЕ́НКА (Міхаіл Паліеўктавіч) (28.12.1889, г.п. Вейдзелеўка Белгародскай вобл., Расія — 18.12.1976),
савецкі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1918) і выкладаў у ім. З 1939 у Энергет. ін-це АНСССР, з 1950 заг. Ленінградскага аддз. Ін-та аўтаматыкі і тэлемеханікі АНСССР, у 1956—66 дырэктар Ін-та электрамеханікі АНСССР (Ленінград). Навук. працы па тэорыі эл. машын, метадах іх эксперым. даследавання і праектавання, па пытаннях эл. цягі на пераменным току, па пераўтварэнні пераменнага току ў пастаянны, электрадынамічным мадэляванні энергасістэм. Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.