Кааперацыя 1/83; 5/189, 190, 253; 6/158; 9/474
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КААПЕРА́ЦЫЯ (ад лац. cooperatio супрацоўніцтва),
добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснай працы або гаспадарча-спажывецкай дзейнасці; арганізац.-прававая форма калект. прадпрымальніцтва. Такія аб’яднанні на аснове асабістага прац. ўдзелу, калект. уласнасці або арэнднай маёмасці, самафінансавання і самакіравання, матэрыяльнай зацікаўленасці наз. кааператывамі. Яны ствараюцца і дзейнічаюць у сельскай гаспадарцы, прам-сці і буд-ве, у гандлі і інш. галінах вытв-сці і сац.-культ. жыцця. Вышэйшы орган іх кіравання — агульны сход, які прымае статут, выбірае старшыню (або праўленне), зацвярджае стварэнне і размяркоўвае даход.
У.Р.Залатагораў.
т. 7, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Крэдытная кааперацыя 5/190; 6/157—158
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кааперацыя працы 5/190, 579; 6/621
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сельскагаспадарчая кааперацыя 5/190; 9/474—475
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Спажывецкая кааперацыя» (дадатак да газ. «Беларуская вёска») 2/222
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Прамысловая кааперацыя 5/190; 7/344; 8/552; 9/95, 346
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Спажывецкая кааперацыя 1/396; 3/333, 594; 5/189, 190, 253; 9/473; 10/8—9; 11/152
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Забеспячэнска-збытавая кааперацыя 5/190
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КААПЕРА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ,
форма арганізацыі працы, пры якой многія работнікі прымаюць удзел у адным або ў розных, але звязаных паміж сабой працэсах працы. Абумоўліваецца падзелам працы і неабходнасцю злучэння асобных аперацый у адзіны вытв. паток. Існуюць простыя К.п., калі ўсе работнікі выконваюць аднародную работу, і складаныя, заснаваныя на падзеле працы і выкарыстанні машын. Простая К.п. выкарыстоўваецца там, дзе работа можа быць падзелена на якасна аднародныя часткі, выкананне якіх даручаецца асобным работнікам, або там, дзе выкананне работы патрабуе злучэння аднародных сіл (напр., падыманне цяжараў). Складаная К.п. выкарыстоўваецца, калі ўвесь прац. працэс падзяляецца на разнастайныя аперацыі, якія выконваюцца работнікамі розных спецыяльнасцей. К.п. спрыяе павышэнню яе эфектыўнасці, бо пры складанні сіл яе ўдзельнікаў узнікае новая вытв. сіла, забяспечваецца рацыянальнае выкарыстанне рабочага часу і нараджаецца дух саперніцтва. Разнавіднасцю К.п. з’яўляюцца калект. формы арганізацыі працы, якія маюць на мэце выкананне прац. працэсу калектывам работнікаў, звязаных агульнасцю рабочай зоны, прадметамі і сродкамі працы. Калект. формы арганізацыі працы грунтуюцца на стварэнні брыгад.
М.Ю.Пасюк.
т. 7, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)