Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
каапера́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей сумесна ўдзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.
2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў.
Жыллёвая к.
Спажывецкая к.
|| прым.кааператы́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каапера́цыяж., в разн. знач. коопера́ция;
прамысло́вая к. — промысло́вая коопера́ция;
спажыве́цкая к. — потреби́тельская коопера́ция;
паступі́лі но́выя тава́ры ў ~цыю — поступи́ли но́вые това́ры в коопера́цию
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каапера́цыя, ‑і, ж.
1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.
2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. Прамысловая кааперацыя. Спажывецкая кааперацыя.
3.Разм. Кааператыўны магазін. [Качагар] бегма ляціць у кааперацыю, бярэ напавер сала, хлеба, садзіцца насупраць топкі і есць.Барашка.
[Ад лац. cooperatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кааперацыя 1/83; 5/189, 190, 253; 6/158; 9/474
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КААПЕРА́ЦЫЯ (ад лац. cooperatio супрацоўніцтва),
добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснай працы або гаспадарча-спажывецкай дзейнасці; арганізац.-прававая форма калект. прадпрымальніцтва. Такія аб’яднанні на аснове асабістага прац. ўдзелу, калект. уласнасці або арэнднай маёмасці, самафінансавання і самакіравання, матэрыяльнай зацікаўленасці наз.кааператывамі. Яны ствараюцца і дзейнічаюць у сельскай гаспадарцы, прам-сці і буд-ве, у гандлі і інш. галінах вытв-сці і сац.-культ. жыцця. Вышэйшы орган іх кіравання — агульны сход, які прымае статут, выбірае старшыню (або праўленне), зацвярджае стварэнне і размяркоўвае даход.