невычарпальныя прыродныя рэсурсы, якія ўключаюць сонечную энергію, вільгаць і энергію ветру. Агракліматычныя і рэкрэацыйныя К.р. характарызуюцца колькасцю атм. ападкаў у вегетац. перыяд, паказчыкамі гадавой сумы ападкаў, т-ры паветра, інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі, ультрафіялетавай забяспечанасцю і інш. К.р. маюць занальны характар (гл.Клімат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПУСТЫ́НЯ,
занальны тып ландшафту, што фарміруецца ва ўмовах арыднага клімату, у якім спалучаюцца элементы стэпавай і пустыннай расліннасці. Адрозніваецца бязлессем, спецыфічным раслінным і глебавым покрывам. У стэпавых асацыяцыях пераважаюць дзярнінныя злакі, у пустынных — палыны, салянкі і інш. Пашырана ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах Паўн. і Паўд. паўшар’яў. Выкарыстоўваецца пераважна як паша; земляробства магчыма на арашальных землях. Гл. таксама Паўпустынныя зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАСТЭ́П,
занальны тып ландшафту, які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах лясной і стэпавай расліннасці. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. і субтрапічных паясах абодвух паўшар’яў. На тэр. СНД лясы ў Л. прадстаўлены шыракалістымі лясамі на Украіне і ў еўрап.ч. Расіі, бярозавымі колкамі ў Зах., часткова Сярэдняй Сібіры, далей на У — лістоўнічнымі лясамі. Стэпы ў Л. адносяцца пераважна да разнатраўных стэпаў (разнатраўе і карэнішчавыя злакі). Гл. таксама Лесастэпавыя зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАТУ́НДРА,
занальны тып ландшафту, які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах тундры і лесу. Пашырана ў субарктычным поясе Паўн. паўшар’я. Лясныя ўчасткі прадстаўлены пераважна рэдкалессямі з дрэвамі выш. 2—8 м, якія ўтвораны найчасцей лістоўніцамі, елкамі і некат. відамі бярозы, з карлікавай бярозкай і часам ядлоўцам у падлеску, з зялёнымі імхамі і ягелямі ў наглебавым покрыве. Рэдкалессі чаргуюцца з бязлеснымі ўчасткамі: на павышэннях рэльефу — хмызняковымі, плямістымі, мохава-лішайнікавымі тундрамі, у паніжэннях — узгорыстымі, гіпнавымі і інш. балотамі. Гл. таксама Лесатундравая зона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГІЯНА́ЛЬНЫ МАНІТО́РЫНГ, занальны маніторынг,
сістэма сачэння за працэсамі і з’явамі ў прыродным асяроддзі розных прыродна-геагр. рэгіёнаў (кліматычных зон, басейнаў, фіз.-геагр. раёнаў і інш.). Бывае нац. Р.м. (назіранні ў адм. межах краіны) і міжнародны маніторынг. Матэрыялы Р.м. выкарыстоўваюцца ў сістэме глабальнага маніторынгу для прагназавання кірункаў развіцця глабальных прыродных працэсаў, выяўлення небяспечных ачагоў забруджвання і разбурэння навакольнага асяроддзя, для эфектыўнага дзярж. кіравання і кантролю якасці прыроднага асяроддзя. На Беларусі існуе Праграма нац. сістэмы маніторынгу, якае ўключае маніторынгі мед., біял., навакольнага асяроддзя, імпактны (сачэнне за антрапагеннымі ўздзеяннямі пры пагрозе ўзнікнення аварый, катастроф, стыхійных бедстваў, эпідэмій).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙГА́ (цюрк.),
занальны тып ландшафту з перавагай у расліннасці хвойных лясоў. Пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі, а таксама ў горных раёнах Еўропы, Цянь-Шаня, Зах. Кітая, Ціхаакіянскіх узбярэжжаў Паўн. Амерыкі. Адрозніваюць Т. цемнахвойную (елка, піхта), светлахвойную (хвоя, кедр, лістоўніца); паўн., сярэднюю, паўд. і горную. Падлесак разрэджаны (рабіна, вольха). Травяніста-кусцікавы ярус і мохавае покрыва (чарніцы, брусніцы, кісліца, лясныя асокі, вейнікі, зял. імхі, лішайнікі). У фауне пераважаюць грызуны, насякомаедныя, пашыраны драпежнікі, капытныя, зайцападобныя, трапляюцца буры мядзведзь, лось, ізюбр, расамаха, рысь, каланок, собаль, выдра, белка і інш. Т. — крыніца драўніннай сыравіны для цэлюлознай і лесахім. прам-сці, буд. драўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВА́ННА (ад ісп. sabana, запазычанага з мовы карыбскіх індзейцаў),
занальны тып ландшафту, утвораны спалучэннем трапічнай і субтрапічнай ксерафільнай травяністай расліннасці (пераважна злакавай) з адзіночнымі і групамі дрэў, зараснікамі хмызняку. Пашырана ў Афрыцы, Паўд. і Цэнтр. Амерыцы, Аўстраліі і Індыі. У Бразіліі С. наз.кампас, у Венесуэле і Калумбіі — льянас. Развіваюцца таксама на месцы зведзеных трапічных лясоў (другасныя С.).
Расліны С. прыстасаваны да працяглых засух: лісце цвёрдае, моцна апушанае, рэдукаванае да калючак, кара дрэў тоўстая. Травяністыя злакі выш. да 3 м. Дрэвы (акацыя, баабаб, эўкаліпт і інш.) пераважна нізкарослыя, часта з парасонападобнай кронай, у некат. (бутэлечнае дрэва і інш.) ствалы ўтрымліваюць вял. запасы вады. Багаты і разнастайны жывёльны свет: сланы, насарогі, жырафы, ільвы, зебры, антылопы; з птушак характэрны страусы. Гл. таксама Саванныя зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭП,
занальны тып ландшафту, прадстаўлены травяністай ксерафітнай і мезаксерафітнай расліннасцю. Для С. характэрны згуртаванні дзернавінных злакаў (кавылі, танканог, ціпчак і інш.) і разнатраўя на чарназёмных і каштанавых глебах. У залежнасці ад іх суадносін адрозніваюць С.: сапраўдныя (тыповыя) з пераважаннем дзернавінных злакаў, лугавыя (лугастэпы), або разнатраўныя; пустынныя (апустыненыя) з вял. колькасцю пустынных паўкусцікавых (пераважна палыну), эфемераў і эфемероідаў. У Паўн. Амерыцы С. наз.прэрыі, у Паўд. Амерыцы — пампы. Жывёльны свет С. вельмі разнастайны і адрозніваецца на розных кантынентах (напр., у Еўразіі пашыраны капытныя, грызуны, паўзуны і інш., у Аўстраліі — сумчатыя). Жывёльны і расл. свет С. мяняецца ў сувязі з гасп. дзейнасцю чалавека. Пашыраюцца эразійныя і інш. небяспечныя працэсы. Прыродныя С. захаваліся ў запаведніках і месцах, маладасягальных для чалавека (горы, міжгорныя катлавіны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пінскі краязнаўчы музей (занальны) 3/12; 7/303, 304; 8/441, 442; 9/364
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁС (ням. Löss),
аднародная тонказярністая вапнавая горная парода светла-жоўтага ці палевага колеру. Складаецца з кварцу і сілікатаў (27—90%), гліназёму (да 20%), карбанатаў (больш за 6%). Пераважаюць (больш за 55%) часцінкі памерам 0,01—0,05 мм. Высокая порыстасць (да 50%). Залягае ў выглядзе покрываў на водападзелах і схілах (магутнасць ад некалькіх метраў да 100—200 м). Для Л. характэрна верт. слупкаватая адасобленасць, прасадачнасць, пераслойванне з пахаванымі глебамі, наяўнасць ракавін наземных малюскаў і вапнавых канкрэцый. Пры малой прыроднай вільготнасці Л. вельмі трывалы і здольны захоўваць устойлівыя верт. адхоны выш. 10 м і больш. Л. занальны, прымеркаваны да абласцей умеранага клімату, пашыраны ў стэпавых і паўпустынных раёнах. Л. з’яўляецца глебаўтваральнай пародай для чарназёмаў і каштанавых глеб. Існуе некалькі тэорый паходжання Л., найб. вядомыя эолавая і ледавіковая. Пашыраны ў Кітаі (напр., Лёсавае плато), Сярэдняй Азіі, Зах. Сібіры, Паўн. Каўказе, Украіне і інш.Гл. таксама Лёсападобныя пароды.