фашысцкі рух у Румыніі ў 1930—44. Узнікла на базе нацыяналіст., хрысц.-містычнай і антысеміцкай арг-цыі «Легіён Міхаіла Архангела» (засн. ў 1927) на чале з К.Кадрану. Прапагандавала ідэі нац. выключнасці румынаў, ліквідацыі сац. несправядлівасці, узмацнення пазіцый сялянства і інш. За тэрарыст. дзейнасць (у т. л. забойства прэм’ер-міністра І.Г.Дукі) у 1934 забаронена, у 1935 адноўлена як партыя «Усё для айчыны», у 1938 зноў забаронена. У 1940 як «Рух легіянераў» (лідэры Х.Сіма і інш.) удзельнічала ў фарміраванні ўрада ген. І.Антанеску. Канчаткова забаронена пасля вызвалення Румыніі ў 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́СЕМСКІ (Аляксей Феафілактавіч) (23.3.1821 с. Раменне Чухламскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 2.2.1881),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1844). Друкаваўся з 1848. Першы раман — «Баяршчына» (1844—46, забаронены, апубл. 1858) напісаны ў рэчышчы натуральнай школы. У рамане «Тысяча душ» (1858) — карціна жыцця перадрэформеннага часу. Аповесці «Цюфяк» (1850), «М-г Батманаў» (1852), «Ці вінаватая яна?» (1855) з жыцця дваранска-чыноўніцкай правінцыі. Асэнсаванне духоўнага жыцця сучаснікаў у рамане «Людзі саракавых гадоў» (1869). Аўтар раманаў «Ускаламучанае мора» (1863), «У віры» (ч. 1—3, 1871), «Мяшчане» (1877), «Масоны» (ч. 1—5, 1880), камедый «Падзел» (1853, забаронена, паст. 1874), «Драпежнікі» («Падкопы», 1873, забаронена, паст. 1905), драмы «Горкі лёс» (1859, забаронена, паст. 1863), гіст. драмы «Паручнік Гладкоў» (1867, забаронена, паст. 1905), цыкла апавяд. «Рускія лгуны» (1865), апавяданняў з сялянскага жыцця, «Падарожных нарысаў» (1857), фельетонаў, літ.-крытычных артыкулаў і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1982—84;
Повесть. Рассказы. М., 1988.
Літ.:
Плеханов С.Н. Писемский. М., 1987;
Могилянский АП. Писемский: Жизнь и творчество. Л., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПЕРСТВА (ад галанд. kaper марскі разбойнік),
напад у адкрытым моры ўзбр. прыватных гандл. суднаў (але пад ваен. сцягам) ваюючай дзяржавы з яе дазволу на непрыяцельскія гандл. судны або судны нейтральных краін, якія перавозяць грузы для непрыяцельскай дзяржавы. К. забаронена Дэкларацыяй аб марской вайне 1856.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАСА́ АДЧУЖЭ́ННЯ, паласа адводу,
тэрыторыя абапал шашэйных дарог і чыгунак (да 50 м з кожнага боку), выключаная з землекарыстання. На П.а. ствараюцца лесапалосы, якія ахоўваюць дарогу ад неспрыяльных метэаралагічных і інш. фактараў (заносу снегам, пяском, размыву). Буд-ва ў межах палос, не звязанае з патрэбамі абслугоўвання дарог, забаронена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАКАНЬЕ́РСТВА (франц. braconnier),
незаконнае паляванне; заняцце рыбным, звярыным або інш. здабыўным промыслам у забаронены час, у недазволеных месцах ці забароненымі прыладамі і спосабамі; паляванне на звяроў і птушак, якое поўнасцю забаронена. Паводле бел. заканадаўства парушэнне правілаў аховы жывёльнага свету цягне за сабой адм. або крымін. адказнасць, абавязак пакрыць нанесеныя страты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПАГА́НДА ВАЙНЫ́,
распаўсюджанне ў любой форме поглядаў, ідэй, адкрытых заклікаў з мэтай выклікаць агрэсію адной краіны супраць другой. П.в. з’яўляецца міжнародным злачынствам. Яна забароненаспец. рэзалюцыяй Ген. Асамблеі ААН у 1947 пад пагрозай крымінальнага пакарання. У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь ёсць спец. артыкул, у якім прадугледжана таксама адказнасць асоб, што займаюць вышэйшыя дзярж. пасады, за П.в.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСТЫТУ́ЦЫЯ (ад лац. prostitutio апаганенне, ганьбаванне),
продаж свайго цела з мэтай атрымання ўзнагароджання, матэрыяльных выгод. Узнікла як сац. з’ява яшчэ ў ант. грамадстве. У некат. сучасных краінах забаронена, у шэрагу краін — легалізавана. Бел. заканадаўствам за П. ўстаноўлена адм. адказнасць за ўцягненне ў П. непаўналетніх, за арганізацыю і ўтрыманне прытонаў для заняцця П. або зводніцтва і сутэнёрства з карыслівымі мэтамі — крымін. адказнасць.
арганізацыя бел. фашыстаў у 1930—40-я г. Пачала стварацца ў 1933 у Вільні па ініцыятыве групы пранямецка настроеных бел. дзеячаў. З 1934 працаваў прэзідыум Бел. нацыянал-сацыяліст. актыву (старшыня Ф.Акінчыц), які ў 1936 ператвораны ў БНСП. Друкаваны орган — час.«Новы шлях». Партыя была забаронена ўладамі Польшчы. БНСП не мела падтрымкі сярод бел. насельніцтва і ням.-фаш. улад. Распалася, відаць, пасля смерці Акінчыца (сак. 1943).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́СЦІ,
старадаўняя рыбалоўная прылада беларусаў; дрэўка з металічным наканечнікам, які меў ад 2 да 10 зубоў з завусеніцамі. Наканечнік насаджваўся на дрэўка пры дапамозе ўтулкі, перавязаныя паміж сабой зубы ўбіваліся ў канец палкі ці ў драўляную пласцінку і дадаткова мацаваліся дротам. Рыбачылі восцямі зімой у час прыдух, вясной на нерасцілішчах, летам ноччу з агнём (гарэў у спец. прыстасаванні, гл.Каза). Былі пашыраны па ўсёй Беларусі; у наш час лоўля восцямі забаронена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРАМАДА́»,
бел. нелегальнае выдавецкае т-ва. Існавала ў Пецярбургу ў 1906—07. Выдавала агітацыйную л-ру (арыгінальную і перакладную) рэв. зместу. Дзейнасць т-вазабаронена царскай цэнзурай. Захавалася 6 брашур, у т. л. «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» (лацінкай і кірыліцай), «Чы будзе для ўсіх зямлі?», «Што такое свабода?» Сігава (пер. з укр.), «Забастоўка» (лацінкай), «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць».
Літ.:
Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 142, 154—155.