даўняя страва беларусаў. У астуджаную гатаваную ваду крышаць жытні хлеб, цыбулю, кроп, падсольваюць, запраўляюць алеем. У падсалоджаную ваду ці малако крышаць пшанічны або жытні хлеб, булку. Вядома паўсюдна. Наз. таксама мурцоўка, цура, цюпка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЦЕНЬ,
у бел.нар.дэманалогіі «гаспадар» поля (яго жаночая паралель — жытняя баба). Ж. ўяўлялі ў выглядзе маленькага дзядка («жытні дзед») з доўгай барадой. Лічылася, што ён забяспечваў ураджай жыта («даваў жыта»), збіраў каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і пераносіў іх на поле руплівай жняі. Яго шанавалі таксама як духа багацця і дабрабыту. З вобразам Ж. звязаны земляробчы абрад «завіванне барады».
латышскі паэт і драматург.Засл. дз. маст. Латвіі (1959). Вучыўся ў Рыжскім нар. ун-це (1931—33). Друкаваўся з 1929. Аўтар зб-каў вершаў «Тчэ сястра зорку на сцягу» (1950), «Жытні хлеб» (1959, Дзярж. прэмія Латвіі 1960), п’ес «Святло» (1945), «Юнацтва Райніса» (1948), «Успомні зялёныя елкі...» (1966), кінасцэнарыяў, у т. л. «Райніс» (1949, разам з У.Крэпсам; Дзярж. прэмія Латвіі 1950), лібрэта опер і інш. На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі Ю.Свірка, У.Шахавец.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Латышская савецкая паэзія: Анталогія. Мн., 1984. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПШАНІ́ЧНА-ЖЫ́ТНІЯ ГІБРЫ́ДЫ, трыцікале,
міжродавыя гібрыды пшаніцы з жытам; збожжавыя культуры. Атрыманы ў 1888 ням. селекцыянерам В.Рампаў.
Адрозніваюцца ад зыходных форм каштоўнымі гасп. якасцямі: павышаная колькасць бялку і асобных амінакіслот, мароза- і хваробаўстойлівасць, высокія кармавыя паказчыкі. Асн. недахопы; нізкая экалагічная і цытагенет. стабільнасць, ненапоўненасць і маршчыністасць эндасперму, адносная познаспеласць, прарастанне зерня ў коласе і інш. Выкарыстоўваецца як зыходны матэрыял пры селекцыі пшаніцы і жыта, кармавая і харч. культура.
На Беларусі вывучэнне П.-ж.г. вядзецца ў БДУ (з 1965), БелНДІ земляробства і кармоў Акадэміі агр. навук і Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (з 1970). Створана калекцыя гібрыдаў, вядзецца селекцыя высокаўраджайных (90—100 ц/га), устойлівых да палягання, хвароб і шкоднікаў азімых і яравых сартоў. Вырошчваецца каля 15 сартоў азімых П.-ж.г. і 2 сарты яравых (2000). Раянаваныя сарты мясц. селекцыі; яравыя — Лана, Інеса; азімыя — Дар Беларусі, Міхась, Дубрава, Мара, Модуль, Ліра і інш. Сярэдняя ўраджайнасць азімых П.-ж.г. — 22,9, яравых 12,6 ц/га (1999).