РУ́ЛІ,
даўняя страва беларусаў. У астуджаную гатаваную ваду крышаць жытні хлеб, цыбулю, кроп, падсольваюць, запраўляюць алеем. У падсалоджаную ваду ці малако крышаць пшанічны або жытні хлеб, булку. Вядома паўсюдна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)