Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ТКАВІЧЫ,
горад, цэнтр Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.Чыг. ст. на лініі Гомель—Лунінец. За 238 км ад Гомеля. Аўтадарогамі злучаны з Брэстам і Калінкавічамі. 17,7 тыс.ж. (1997).
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1500 як маёнтак Жыдкавічы. У канцы 16 ст. вёска ў Мазырскім пав.ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі. У 19 ст. цэнтр воласці. З буд-вам Палескай чыг. і адкрыццём у 1886 чыг. станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў расці рабочы пас. Ж., заснаваны лесапільны з-д. У 1897—1200 ж., нар. 2-класнае вучылішча, аптэка, пошта, царква. З 1924 цэнтр Жыткавіцкага раёна. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939—4,3 тыс.ж. У Вял.Айч. вайну з 20.8.1941 па 6.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ж. і раёне 1384 чал., разбураны. Дзейнічала Жыткавіцкае патрыятычнае падполле. З 1954 у Гомельскай вобл. 5,4 тыс.ж. у 1959, 7,9 тыс.ж. у 1970. З 19.11.1971 горад.
Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай, харч. прам-сці. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Новае Палессе» (газ., Жыткавічы) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБЯНЁЎСКІ,
пасёлак у Руднянскім с/с Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 13 км ад горада і чыг. ст.Жыткавічы, 230 км ад Гомеля. 250 ж., 82 двары (1996). Клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Случ. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 74 км на ПнЗ ад г.Жыткавічы, 307 км ад Гомеля, 33 км ад чыг. ст. Мікашэвічы. 810 ж., 320 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ХАРАВА,
вёска ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнУ ад горада і чыг. ст.Жыткавічы, 230 км ад Гомеля. 451 ж., 194 двары (1999). Гасп.-разліковае гандл.-вытв. аб’яднанне. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДЗЯНЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на З ад г.Жыткавічы, 245 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. раз’езда Дзедаўка. 1087 ж., 416 двароў (1999). Цагельны з-д, лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАРО́Ў,
вёска ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета і аграпрамысл. комплексу «Хлупін». За 38 км на ПдУ ад горада і чыг. ст.Жыткавічы, 270 км ад Гомеля. 505 ж., 271 двор (2000). Хлебапякарня, лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́СА, Плёса,
возера ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 26 км на ПдУ ад г.Жыткавічы. Пл. 0,22 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 250 м, даўж, берагавой лініі 4,5 км. Старычнае. Берагі высокія, пясчаныя, участкамі пад хмызняком. Праз возера цячэ ручай Малы Свінавод, злучае з воз. Шчодрае.