Жы́ткавічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Жы́ткавічы
Р. Жы́ткавіч
Жы́ткавічаў
Д. Жы́ткавічам
В. Жы́ткавічы
Т. Жы́ткавічамі
М. Жы́ткавічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Жы́ткавічы, -віч и -вічаў г. Жи́тковичи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жыткавічы (радовішча буд. каменю, Жыткавіцкі р-н) 4/448; 12/18

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жыткавічы (г. п.) 1/211 (к.); 2/59, 213; 4/448, 449 (к.); 12/501

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ТКАВІЧЫ,

горад, цэнтр Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Чыг. ст. на лініі Гомель—Лунінец. За 238 км ад Гомеля. Аўтадарогамі злучаны з Брэстам і Калінкавічамі. 17,7 тыс. ж. (1997).

У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1500 як маёнтак Жыдкавічы. У канцы 16 ст. вёска ў Мазырскім пав. ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі. У 19 ст. цэнтр воласці. З буд-вам Палескай чыг. і адкрыццём у 1886 чыг. станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў расці рабочы пас. Ж., заснаваны лесапільны з-д. У 1897—1200 ж., нар. 2-класнае вучылішча, аптэка, пошта, царква. З 1924 цэнтр Жыткавіцкага раёна. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939—4,3 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 20.8.1941 па 6.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ж. і раёне 1384 чал., разбураны. Дзейнічала Жыткавіцкае патрыятычнае падполле. З 1954 у Гомельскай вобл. 5,4 тыс. ж. у 1959, 7,9 тыс. ж. у 1970. З 19.11.1971 горад.

Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай, харч. прам-сці. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

Горад Жыткавічы. Вуліца Энгельса.

т. 6, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жы́ткавічы мн. Žtkavičy i Schtkawitschy n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Жи́тковичи г. Жы́ткавічы, -віч и -вічаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«Новае Палессе» (газ., Жыткавічы) 9/56

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАБЯНЁЎСКІ,

пасёлак у Руднянскім с/с Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 13 км ад горада і чыг. ст. Жыткавічы, 230 км ад Гомеля. 250 ж., 82 двары (1996). Клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі.

т. 5, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЛЕ́ВІЧЫ,

вёска ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Случ. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 74 км на ПнЗ ад г. Жыткавічы, 307 км ад Гомеля, 33 км ад чыг. ст. Мікашэвічы. 810 ж., 320 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.

т. 10, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)