ЖАКЕ́ Й (англ. jockey),
прафесіянальны яздок на конных скачках, спецыяліст па трэнінгу і выпрабаванні коней-скакуноў.
т. 6, с. 413
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХО́ ВІКАЎ (Мікалай Леанідавіч) (7.9.1922, г. Таганрог — 8.6.1987),
рус. артыст цырка. Нар. арт. СССР (1980). У цырку з 1929. Выступаў пад псеўд. Ніка. У 1950—53 вучыўся на вакальным аддз. Маскоўскай кансерваторыі. Скакун на падкідных дошках, эквілібрыст на пераходнай лесвіцы, жакей , конны акрабат. Стваральнік і ўдзельнік конна-акрабатычнага атракцыёна «Руская тройка» (1971).
т. 1, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПНІЧЭ́ НКА (Георгій Сяргеевіч) (н. 12.11.1940, г. Мікалаеў, Украіна),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1966). У 1970—74 працаваў ва Усесаюзным НДІ тэхн. эстэтыкі. Творам уласціва сюррэалістычная скіраванасць. Метафарычнасцю маст. мовы, стылізатарскай разнастайнасцю, кампазіцыйнай завершанасцю, колеравай насычанасцю вылучаюцца трыпціхі: «Мірная зямля», «Вобразы мілыя роднага краю» (абодва 1981), карціны «Адчуванне Радзімы» (1969), «Жакей » (1982), «Алегорыя свету» (1984), «Прысвячэнне М.Селешчуку» (1986), «Экалагічная раўнавага» (1989), «Скарына на Радзіме», «Як справы ў Чарнобылі?» (1990), «Страчаныя мары» (1991), «Смутак» (1990—95), «Апошнія гульні» (1995), «Памяркоўны», «Час майго жыцця» (абедзве 1996), «Забруджаная зямля» (1997), «Да 200-годдзя А.Міцкевіча» (1998), «Суіснаванне» (1980—2000), «Ланцуг Жорсткасці» (2000), «Гальшаны», «Радзіма Ф.Рушчыца—Вішнева, Багданава» (абедзве 2001), серыя «Мастакі Айчыне» (1994—97). Аўтар графічных работ «Выдатныя дзеячы беларускай культуры» (1979), «Метамарфозы» (паводле твораў В.Дуніна-Марцінкевіча; 1983).
Л.Ф.Салавей .
Г.Скрыпнічэнка . Адчуванне Радзімы. 1969.
т. 14, с. 474
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)