Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НЦЫГ (Май Вольфавіч) (н. 27.4.1930, Мінск),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1973). Нар. мастак Беларусі (1995). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Маскоўскі маст.ін-т імя Сурыкава (1958). З 1958 выкладае ў Бел.АМ (праф. з 1980). Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод работ: тэматычныя карціны «Раніца новага Мінска» (1959), «Партызанскае вяселле» (1968), «Купалаўскія радкі» (1972), «Легенда Беларусі» (1975), «І памятае свет уратаваны...» (1985—95); лірычныя пейзажы «Стары і новы Мінск» (1963), «Цішыня» (1976), «Бацькаўшчына мая» (1982), «Мая Лагойшчына» (1985), серыя «Віцебск — радзіма Шагала» (1994); нацюрморты «Бэз» (1962), «Аб Вялікай Айчыннай...» (1968), «Ялінка» (1971), «Палітра новабудоўляў» (1979); партрэты «Сталявар» (1956), «Кінарэжысёр Э.Клімаў» (1985), пісьменнікаў А.Адамовіча і В.Быкава (абодва 1986) і інш. 3 твораў манум. жывапісу: мазаічнае пано ў кінатэатры «Партызан» (1966), мазаіка ў гасцініцы «Юбілейная» (1969, з Б.Няпомняшчым) — абодва ў Мінску. Творам Д. ўласцівы арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, драматургічнасць зместу. Канструктыўна-пластычнае валоданне колерам, спалучэнне прыёмаў манум. і станковага мастацтваў, метафарычнасці і канкрэтыкі дазваляюць яму ствараць яркія маст. вобразы, поўна раскрыць сваю творчую індывідуальнасць. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968.
Літ.:
Сурский О.А. М.В.Данциг. М., 1975;
Крэпак Б.А. Май Данцыг. Мн., 1976;
Петэрсан С. Убачым новыя творы // Мастацтва. 1995. № 9.
Л.Ф.Салавей.
М.В.Данцыг.М.Данцыг. І памятае свет выратаваны... 1985—95.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Вольны горад Данцыг» 8/502
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Данцыг Б. М. 5/140
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Данцыг Дж. Б. 6/374
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Данцыг М. В. 2/496; 3/493; 4/145—146, 228, 428—429 (укл.), 431; 5/125; 6/329, 530, 620; 7/460; 8/82, 272—273 (укл.); 12/611, 612
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬНЫ ГО́РАД,
горад з асаблівым міжнар. рэжымам, вылучаны ў самаст.паліт. адзінку, прававы статус якога вызначаецца міжнар. дагаворамі і гарантуецца дзяржавамі ці міжнар. арг-цыямі. Назва засталася ад сярэднявечча, калі вольнымі гарадамі называлі ням. гарады Гамбург, Брэмен, Рэгенсбург, Любек, Франкфурт-на-Майне і інш., што не залежалі ад феад. княстваў. Паступова вольныя гарады ўраўняліся з імперскімі гарадамі. Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 статус вольнага горада атрымаў Кракаў, паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 — Гданьск (Данцыг). Пасля 2-й сусв. вайны быў распрацаваны статус вольнага горада Трыесту (Італія), але не быў уведзены. Рэжым, блізкі да вольнага горада, існаваў у Танжэры (Марока), Зах. Берліне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАС ((Grass) Гюнтэр) (н. 16.10.1927, г.Данцыг, цяпер г. Гданьск, Польшча),
нямецкі пісьменнік. У 1948—49 вучыўся ў Маст. акадэміі ў Дзюсельдорфе, у 1953 — у Ін-це выяўл. мастацтваў (Зах. Берлін). У раманах «Бляшаны барабан» (1959, экранізаваны ў 1979), «Сабачыя гады» (1963), «Пад мясцовым наркозам» (1969), «З дзённіка смаўжа» (1972), «Камбала» (1977), «Пацучыха» (1986), аповесцях «Кошка і мыш» (1961), «Сустрэча ў Тэльгце» (1979) разглядае праблемы пасляваен. рэчаіснасці ў Германіі, асэнсоўвае паходжанне фашызму і інш. таталітарных рэжымаў. Яго творам уласцівы прытчавасць, насычанасць гіст. і міфалагічнымі алюзіямі, спалучэнне сатыры і гратэску з паэтычнасцю. Пісаў п’есы, вершы, літ.-крытычныя артыкулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ МАСТА́К БЕЛАРУ́СІ,
ганаровае званне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 7.1.1944. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дзеячам выяўл. мастацтва, якія маюць ганаровае званне заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (не менш як 5 гадоў), вял. заслугі ў развіцці жывапісу, скульптуры, графікі, манум. і дэкар.-прыкладнога, тэатр., кіна- і тэлемастацтва.
рэгіянальнае манапалістычнае аб’яднанне лесапрамыслоўцаў у Рас. імперыі ў пач. 20 ст. Створаны з мэтай процідзеяння спробам Саюза ўсх.-прускіх лесагандляроў і лесапрамыслоўцаў навязаць рас. лесаэкспарцёрам свае ўмовы экспарту лесу ў Германію. Саюз прадстаўляў інтарэсы лесапрамыслоўцаў Арлоўскай, Валынскай, Віленскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і інш.губ., якія гандлявалі лесам і ляснымі матэрыяламі і транспартавалі іх па Вісле і Нёмане ў Кёнігсберг, Данцыг, Мемель, Бромберг і Торн (Германія). У 1909 аб’ём экспартных паставак саюза быў больш як на 30 млн.руб. Для абароны сваіх інтарэсаў перад герм. лесаімпартнымі арг-цыямі саюз выступаў за ўсталяванне спец. гавані ў Юрбургу, заснаванне ін-та прысяжных мершчыкаў, нарміраванне экспарту для Паўн.-Зах. краю. Саюз вёў перагаворы пра аб’яднанне з інш. рэгіянальнымі арг-цыямі (напр., Саюзам лесапрамыслоўцаў Віцебскай губ.) і стварэнне ўсерас. манапаліст. аб’яднання.
Літ.:
Довнар-Запольский М.В. Народное хозяйство Белоруссии, 1861—1914 гг.Мн., 1926.