Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАТЫ́Т [ад грэч. haima (haimatos) кроў],
чырвоны жалязняк, мінерал падкласа простых аксідаў, аксід жалеза Fe2O3. Прымесі тытану (да 11%), алюмінію (да 14%), марганцу (да 17%) і інш. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі пласціністыя, таблітчастыя, часта ў суцэльных скрытакрышт. масах, ліставатых ці лускападобных агрэгатах, у псеўдамарфозах па магнетыцы (мартыт). Колер чырванавата-карычневы да чорнага. Бляск паўметалічны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. Каля 5,3 г/см³. Па паходжанні метамарфічны, гіпергенавы і інш.Асн. радовішчы ў жалезістых крыніцах. Адна з найважнейшых жалезных руд. Выкарыстоўваецца для вытв-сці фарбаў (чырв. охра) і абразіўных парашкоў. На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ў пародах крышт. фундаменту, у адкладах рыфею і венду, дэвону, карбону, пярмі і трыясу, кайназою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жалезная слюдка, гл.Гематыт
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Жалезная смятана, гл.Гематыт
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Жалезны блішчак, гл.Гематыт
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чырвоны жалязняк, гл.Гематыт
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВАР (Var),
рудны раён у дэпартаменце Вар, Францыя. Уключае больш за 10 радовішчаў баксітаў асадкавага тыпу. Адкрыты ў 1879. Паклады баксітаў шырока развіты на тэр. паміж масівамі Цэнтральны Мор і Эстэрэль, падсцілаюцца вапнякамі і даламітамі сярэдняй — верхняй юры і ніжняга мелу. Асн. мінералы: бёміт, каалініт, гематыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́Т (ад лац. Mars бог вайны ў рымскай міфалогіі, чыё імя ў алхімікаў служыла сімвалам жалеза),
мінерал, прадукт ператварэння магнетыту Fe3O4 у гематыт Fe2O3. Крышталі і крышт. зерні магнетыту ператвораныя ў М., звычайна пры захаванні іх формы, замешчаны тонкаагрэгатным гематытам і набываюць яго фіз. ўласцівасці. Утвараецца М. у зоне кары выветрывання і на глыбіні, ва ўмовах павышанага патэнцыялу акіслення гідратэрмальных раствораў, вакол раней вылучанага магнетыту. Мартытавыя руды — высокагатунковыя жалезныя руды. Гл. таксама Псеўдамарфозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАРО́ЖСКІ ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ БАСЕ́ЙН (Крыўбас),
на Украіне, у Днепрапятроўскай вобл.Пл. каля 300 км². Прымеркаваны да пратэразойскіх парод крыварожскай серыі, у асноўным саксаганскай світы, якая складаецца з 7 гарызонтаў жалезістых кварцытаў і кварцавых сланцаў (агульная магутнасць 1500 м). Больш за 300 рудных пакладаў пласта-, слупа- і штокападобных, гнездавых і інш. Разведаныя запасы больш за 20 млрд. т. багатых жал. руд, у якіх жалеза 56,7% і лёгкаабагачальных жалезістых кварцытаў, у якіх жалеза 34,2%. Жал. руды мартытавыя і гематыт-мартытавыя (пераважаюць), магнетытавыя і інш.Прамысл. эксплуатацыя з 1881. Здабыча адкрытым (80%) і падземным спосабамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕАМАГНЕТЫ́ЗМ (ад палеа... + магнетызм),
археамагнетызм, уласцівасць горных парод намагнічвацца ў час свайго фарміравання і захоўваць набытую (рэшткавую) намагнічанасць у наступныя геал. эпохі. Фіксатары стараж. намагнічанасці — базальтавыя лавы, чырванаколерныя адклады, асобныя шэрыя гліны і інш. пароды з вял. колькасцю ферамагнітных мінералаў (магнетыт, гематыт, ільменіт, тытанамагнетыт і інш.). П. — таксама раздзел зямнога магнетызму, які вывучае магнітнае поле Зямлігеал. мінулага. Палеамагнітныя даследаванні дапамагаюць вывучаць эвалюцыю і інверсіі геамагнітнага поля, дрэйф кантынентаў, стратыграфію і абсалютны ўзрост адкладаў (створана абсалютная палеамагнітная геахраналагічная шкала), палеагеагр. і палеатэктанічныя ўмовы і інш.
Р.А.Зінава.
Да арт.Палеамагнетызм. Абсалютная палеамагнітная геахраналагічная шкала для апошніх 4,5 млн. гадоў.