паўвостраў на ПдУ Італіі, частка Апенінскага паўвострава. Удаецца ў Адрыятычнае м. Берагі парэзаны слаба. Гарысты, выш. да 1056 м (г. Монтэ-Кальва), акаймаваны прыморскай нізінай. Складзены з мезазойскіх даламітаў і вапнякоў; развіты карст. Радовішчы баксітаў. Клімат субтрапічны міжземнаморскі. Дубовыя і хваёвыя лясы, міжземнаморскія хмызнякі. Сады, вінаграднікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЧАСКІ АРХІПЕЛА́Г,
некалькі груп астравоў у Эгейскім м. (Паўн. і Паўд. Спарады, Эўбея, Хіяс, Лесбас, Кіклады, Крыт і інш.). Тэр. Грэцыі. Пл. каля 20 тыс.км². Гарысты рэльеф, выш. да 2456 м (г. Іда на в-ве Крыт). Характэрна моцная сейсмічнасць і вулканічная дзейнасць. Клімат субтрапічны. Міжземнаморская расліннасць. Вырошчванне субтрапічных культур. Рыбалоўства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс.км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым.Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯ́СКА (Alaska),
паўвостраў на ПнЗПаўн. Амерыкі (ЗША, штат Аляска), паміж Брыстольскім зал. Берынгава м. і Ціхім акіянам. Даўж. каля 700 км, шыр. да 170 км. Найб.выш. 2507 м (вулкан Веніямінава). Гарысты Алеуцкі хр. з дзеючым (Катмай, 2047 м) і патухлымі вулканамі. Горныя тундры, невял. ледавікі. Уздоўж паўн.-зах. ўзбярэжжа нізіны са шматлікімі азёрамі, субарктычныя лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎШАТЭ́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Нёшатэльскае возера (Lac de Neuchâtel). На З Швейцарыі, каля паўд.-ўсх. падножжа гор Юра. Пл. 216 км2, даўж. каля 40 км, глыб. 153 м. Злучана пратокай з Більскім воз., якое мае сцёк праз р. Аарэ ў р. Рэйн. Зах. бераг гарысты, стромкі, усх. — спадзісты. У суровыя зімы замярзае. Суднаходства. На беразе возера — г. Нёшатэль. Каля яго ўсх. краю рэзерват Кюдрэфен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГРАС (Negros),
востраў у цэнтр.ч. Філіпінскага архіпелага (тэр. Філіпін). Пл. 12,7 тыс.км². Нас. каля 3,2 млн.чал. (1995). Рэльеф пераважна гарысты, выш. да 2460 м (вулкан Канлаон). На З і ПнЗ — урадлівыя раўніны, складзеныя пераважна з вулканічных глебаў.
Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Вечназялёныя трапічныя лясы, участкі саваннаў. Вырошчванне цукр. трыснягу (асн.с.-г. культура), рысу, кукурузы. Радовішчы медных руд. На Н. — гарады Баколад, Думагетэ, Сан-Карлас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ВАН (Palawan),
востраў на З Філіпінскага архіпелага, паміж морамі Паўд-Кітайскім і Сулу. Пл. 11,8 тыс.км². Даўж. каля 450 км. Нас. 372 тыс.чал. (1980). Складзены з крышт. парод, перакрытых пясчанікамі, сланцамі, каралавымі вапнякамі. Уздоўж узбярэжжа паласа каралавых рыфаў, гал.ч. на Пн і У. Гарысты, выш. да 2085 м. Вільготна-трапічныя лясы, у далінах рысаводства, плантацыі какосавай пальмы. Рыбалоўства. Асн. горад — Пуэрта-Прынсеса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦІ-ЛЕ́ВУ (Viti Levu),
вулканічны востраў у Ціхім ак., самы буйны з а-воў Фіджы. Пл. 10,5 тыс.км². Выш. да 1322 м. Акаймаваны каралавымі рыфамі. Складзены са складкавых крышт. парод, перакрытых лавамі. Захаваліся вулканічныя конусы, якія ўтвараюць гарысты рэльеф. Клімат трапічны вільготны. Трапічныя вільготныя лясы, на падветраных схілах — саванны. Здабыча золата, марганцавых руд; лесараспрацоўкі. Вырошчваюць цукр. трыснёг, бананы, бавоўнік, какосавыя пальмы. Аэрапорт. Турызм. Лясны парк Тхалаісува. Гал. горад і порт — Сува.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НАЙ (Kenai),
паўвостраў у Паўн. Амерыцы, на Пд Аляскі (ЗША). Удаецца ў заліў Аляска на 240 км. Шыр. да 113 км. На З абмежаваны зал. Кука, на У — зал. Прынс-Уільям. Берагі на У фіёрдавыя, на З — нізінныя. Рэльеф гарысты, выш. да 1884 м. Ледавікі. Клімат халодны акіянічны. Ападкаў да 1500 мм за год. Хвойныя лясы, лугі. Нац. парк Кенай—Ф’ёрдс, Кенайскі ласіны рэзерват. Здабыча газу (Кенай) і нафты (Суонсан-Рывер). Порт — Сьюард.