гары́сты, -ая, -ае.

Пакрыты гарамі; горны.

Гарыстая мясцовасць.

|| наз. гары́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гары́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гары́сты гары́стая гары́стае гары́стыя
Р. гары́стага гары́стай
гары́стае
гары́стага гары́стых
Д. гары́стаму гары́стай гары́стаму гары́стым
В. гары́сты (неадуш.)
гары́стага (адуш.)
гары́стую гары́стае гары́стыя (неадуш.)
гары́стых (адуш.)
Т. гары́стым гары́стай
гары́стаю
гары́стым гары́стымі
М. гары́стым гары́стай гары́стым гары́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гары́сты гори́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гары́сты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты гарамі, узвышшамі. Гарыстая краіна. Гарысты бераг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гори́стый гары́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наго́рны, -ая, -ае.

1. Горны, які знаходзіцца ў гарах.

Н. ручай.

2. Гарысты, высокі.

Н. бераг ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гарава́тка ’ўзгорачак’ (Касп.), ’купка лесу на гары’ (Яшкін). Утварэнне суфіксам ‑к(а) ад прыметніка *гараватыгарысты’. Параўн. рус. дыял. горова́тый ’крыху гарысты’ (СРНГ, 7, 54: кур., арл., тул., калуж.); параўн. і рус. горови́тый, укр. горови́тий. Лексема *гороватъка з’яўляецца на ўсх.-слав. глебе беларускім неалагізмам (няма ў СРНГ і вядомых укр. слоўніках).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наго́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на гарах, у гарах. Нагорная дуброва. Нагорны ручай. // Які бывае ў гарах. Нагорнае паветра.

2. Гарысты; высокі. Нагорны бераг ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэлье́ф, -у, м.

1. Будова зямной паверхні, сукупнасць няроўнасцей сушы, акіянскага і марскога дна.

Р. мясцовасці.

Гарысты р.

2. Выпукласць, выпуклы відарыс на плоскасці.

Мэбля з рэльефамі і драўлянай мазаікай.

3. Від скульптуры, у якім відарыс з’яўляецца выпуклым або ўвагнутым у адносінах да плоскасці фону (спец.).

|| прым. рэлье́фны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэлье́ф, ‑у, м.

1. Будова зямной паверхні. Рэльеф Беларусі. Гарысты рэльеф. □ Павел мог пайсці ўлева, мог павярнуць направа. Ён выбраў раўнінны рэльеф, які цягнуўся кіламетраў на трыста. Шыцік.

2. Выпуклы адбітак, малюнак на плоскасці; выпукласць. Сцены храма ўпрыгожаны рэльефамі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)