гарысты востраў на Пн Ціхага ак., у архіпелагу Алеуцкія астравы (ЗША, штат Аляска). Пл. каля 2,8 тыс.км². Выш. да 2035 м (дзеючы вулкан Макушына). Ледавікі. Фіёрдавыя берагі. Субарктычныя лугі, тундравая расліннасць. На У. — ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар.