Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Атамы аддачы, гл.Гарачыя атамы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СЕН-ПІК (Lassen Peak),
дзеючы вулкан у ЗША (штат Каліфорнія), у паўднёвай ч. Каскадных гор. Выш. 3187 м. Складзены з дацытаў. Лававыя палі, вулканічныя конусы, гейзеры, гарачыя крыніцы Апошняя актыўнасць назіралася ў 1914—17. Хвойныя лясы і інш. разнастайная расліннасць. Багаты жывёльны свет. Нац. парк Ласен-Волканік з 1916.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́,
бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хонсю, на Пн ад Токіо, у даліне р. Дая. Клімат марскі, вільготны, мусонны. На схілах г. Насу — гарачыя (да 65 °C) крыніцы гідракарбанатна-сульфатна-кальцыевых вод, якія выкарыстоўваюць для ваннаў пры захворваннях органаў апоры і руху, скуры. Размешчаны ў аднайменным нац. парку. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГО́СІМА,
горад у Японіі, на Пд в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Кагосіма. 537 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Марскі порт, адзін з асноўных рыбалоўных цэнтраў краіны. Прам-сць: харч., тэкст., хім., дрэваапрацоўчая. Цэнтр вытв-сці керамікі, фаянсу, фарфору. Ун-т. Крэпасць Цурумера (17 ст.). Маст. музей, музей фаянсу. Паблізу цэнтр касм. даследаванняў. Гарачыя крыніцы. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛКАНІ́ЧНЫЯ ГА́ЗЫ,
газы, якія выдзяляюцца вулканамі ў час вывяржэння (эруптыўныя) і спакойнай дзейнасці (фумарольныя). У іх уваходзяць пара вады (больш за 90% аб’ёму), дыаксіды вугляроду і серы, аксід вугляроду, метан, вадарод, азот, сера, фторысты і хлорысты вадарод і інш. Эруптыўныя вулканічныя газы выходзяць з кратэра, трэшчын, паверхні магмы, фумарольныя — з паверхні фумарольных палёў і застылай лавы. Праходзячы праз падземныя воды, награюць іх, утвараюцца гарачыя крыніцы (гл.Гейзеры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРЫ́ФЕР (ад лац. calor цяпло + fero нясу),
цеплаабменны апарат (прылада) для награвання паветра ў сістэмах паветр. ацяплення, вентыляцыі і сушкі. Бываюць паравыя, вадзяныя, эл. і агнёва-паветраныя. К., у якіх паветра награецца парай або гарачай вадой, бываюць пласціністыя (радыятары), са спіральна-стужачнымі і накатнымі рэбрамі. У К. паветра награецца, абцякаючы каналы, дзе цыркулююць гарачыя газы, вада або пара. Рух паветра можа стварацца вентылятарам. Гл. таксама Паветрападагравальнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЖЭЛА ((Pożela) Юрас) (н. 5.12.1925, Масква),
літоўскі фізік. Акад.АН Літвы (1968), акад.АНСССР (1984). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). У 1956—67 у Ін-це фізікі і матэматыкі (у 1963—67 дырэктар), з 1967 дырэктар Ін-та фізікі паўправаднікоў, у 1984—92 прэзідэнт АН Літвы. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў і паўправадніковай электроніцы (гарачыя электроны, звышхуткадзейныя цвердацельныя электронныя прылады). Ленінская прэмія 1978, Дзярж. прэмія СССР 1988.
Тв.:
Физика быстродействующих транзисторов. Вильнюс, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЛІКІў астраноміі,
зоркі адносна невялікіх памераў (0,01—1 радыус Сонца) і невысокіх свяцільнасцей (10−1—1 адзінка свяцільнасці Сонца). Маса 0,1—1 сонечнай масы. Тыповая зорка-К. — наша Сонца. Ад звычайных (чырвоных К.) будовай і ўласцівасцямі адрозніваюцца белыя К. Гэта вельмі шчыльныя (108—109кг/м³) гарачыя зоркі малых памераў (у сярэднім радыус роўны зямному радыусу, а маса адпавядае масе Сонца, т-ра паверхні дзесяткі тысяч К). Белыя К. — канчатковая стадыя зорнай эвалюцыі, калі маса зоркі не большая за 1,4 масы Сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯАСІ́, Жэхэ,
нагор’е на ПнУ Кітая. Пл. каля 120 тыс.км². На ПнЗ — сістэма хвалістых плато і невысокіх масіваў выш. 500—1300 м, на ПдУ — скалістыя горы выш. 1000—1600 м, найб. — 2050 м (г. Улуншань). Складзена з крышт. сланцаў, гнейсаў, гранітаў, пясчанікаў, вапнякоў. Радовішчы каменнага вугалю. Перадгор’і глыбока расчлянёныя далінамі рэк бас. Луаньхэ, Ляахэ і інш. У даліне р. Жэхэ (прыток Луаньхэ) гарачыямінер. крыніцы. Стэп, месцамі зараснікі хмызнякоў і гаі з дубу, клёну, арэху. Даліны густа населены і апрацаваны (палі чумізы, гааляну; сады).