Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРО́ЎСКІ (Веньямін Веньямінавіч) (1839, Магілёўская губ. — 15.8.1881),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1862). У 1862—76 працаваў у Віцебскай буд.-дарожнай камісіі, у 1876—78 — полацкім епархіяльным архітэктарам. Аўтар праектаў рамонту з частковай рэстаўрацыяй Сафійскага сабора ў Полацку (1869), мураванай царквы для в. Валынцы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. (1881).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Веньямін Леанідавіч) (24.4.1923, в. Дабрышчава Камсамольскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 20.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1942. Разведчык асобнай разведроты сяржант З. 20.7.1944 у баі каля воз. Дрысвяты, прыкрываючы адыход разведчыкаў, быў цяжка паранены. Калі гітлераўцы акружылі яго, гранатай падарваў сябе і ворагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРКО́ВІЧ (Веньямін Антонавіч) (29.7.1937, с. Усць-Коін Усць-Вымскага р-на, Рэспубліка Комі — 28.12.1983),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1962). З 1952 артыст, саліст, канцэртмайстар Дзярж.нар. аркестра БССР, з 1974 саліст Бел. філармоніі. У рэпертуары былі арыг. творы бел. кампазітараў, пералажэнні п’ес кампазітараў-класікаў. Яго выкананне адметнае віртуознасцю, тэмпераментам, багатай нюансіроўкай, артыстызмам. Лаўрэат конкурсаў Усесаюзнага і VI Сусв. фестываляў моладзі і студэнтаў (1957, Масква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЦ (Веньямін Уладзіміравіч) (н. 27.5.1955, в. Яблачына Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Навук. працы па выліч. матэматыцы і матэм. мадэляванні. Распрацаваў метады пабудовы эфектыўных і эканамічных выліч. алгарытмаў для рашэння задач нелінейнай оптыкі.
Тв.:
Консервативные разностные схемы в задачах нелинейной оптики. Ч. 1—2 // Дифференциальные уравнения. 1991. Т. 27, № 7;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́СКІН (Веньямін Львовіч) (28.4.1899, г. Панявежыс, Літва — 12.8.1952),
яўрэйскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1939). З 1921 у Дзярж. яўрэйскім т-ры (Масква). Выключная музыкальнасць, пластычнасць, арганічны дар пераўвасаблення, лірычная трактоўка вобразаў пры вострым сцэн. малюнку: Сендэрл-Баба («Падарожжа Веньяміна III» паводле Мендэле Мойхер-Сфорыма), Шут («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Гоцмах («Блукаючыя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Бадхен («Фрэйлехс» З.Шнеера) і інш. Здымаўся ў фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Непакораныя» (1945) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948. Рэпрэсіраваны ў 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Веньямін Барысавіч) (30.11.1908, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна — 21.8.1987),
расійскі скульптар. Нар.маст.СССР (1969). Правадз.чл.АМСССР (1970). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1928—30), Ленінградскай АМ (1930—32). З 1948 выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (з 1962 праф.). У творчасці звяртаўся да вобразаў сав.паліт. дзеячаў (У.І.Леніна, М.І.Калініна, І.В.Сталіна). Дзярж. прэмія СССР 1950.