СЯНЬКО́ Веньямін Іванавіч (н. 29.9.1946, г. Скідзель Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне чыг. транспарту. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1969). З 1973 у Бел. ун-це транспарту (з 1989 дэкан ф-та, з 2001 рэктар). Навук. працы па прагназіраванні развіцця сістэм тэхн. абслугоўвання і рамонту рухомага саставу чыгункі, аптымізацыі інфраструктуры падсістэмы забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі рухомага саставу, развіцці тэорыі і практыкі ацэнкі астаткавага рэсурсу трансп. тэхнікі.

Тв.:

Экономико-математические методы и модели в планировании вагонного хозяйства. Гомель, 2001;

Совершенствование организации технического обслуживания и текущего ремонта грузовых вагонов. Гомель, 2002.

т. 15, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)