НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).

Э.Неер.

т. 11, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛУБО́ВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 2.1.1950, Мінск),

бел. біяфізік. Д-р біял. н. (1986). Скончыў БДУ (1972). З 1973 у Ін-це біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай біялогіі і біяфізіцы. Распрацаваў навук. асновы тэарэт. прагназавання малекулярных структур пептыдных злучэнняў і іх аналагаў з неабходным профілем біял. ўздзеяння на арганізм чалавека і жывёл.

Тв.:

Введение в теорию рецепторов. М., 1986 (у сааўт.).

т. 4, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́КМАН (Sakman) Берт (н. 16.2.1942, г. Штутгарт, Германія),

нямецкі ўрач і біяфізік. З 1974 у Ін-це біяфіз. хіміі М.​Планка ў г. Гётынген (з 1989 Ін-т мед. даследаванняў, г. Гайдэльберг). Навук. працы па метадах фіксацыі эл. патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый адзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Э.Неерам).

Б.Закман.

т. 6, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДА́ЙЗЕНГОФЕР (Deisenhofer) Іаган (н. 30.9.1943, г. Мюнхен, Германія),

нямецкі біяхімік і біяфізік. Скончыў Мюнхенскі тэхн. ун-т (1971). З 1972 у Ін-це біяхіміі імя М.​Планка, з 1988 у Мед. ін-це Тэхаскага ун-та ў Даласе. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біяарган. злучэнняў. Расшыфраваў трохмерную структуру мембраннага інтэгральнага бялку пурпурных бактэрый, які з’яўляецца рэакцыйным цэнтрам фотасінтэзу (1982, разам з Р.Губерам і Г.Міхелем). Нобелеўская прэмія 1988.

т. 6, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́КЕШЫ (Békésy) Дзьёрдзь фон (3.6.1899, Будапешт — 13.6.1972),

амерыканскі фізік, біяфізік і фізіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Будапешцкі ун-т (1923), дзе працаваў з 1936. З 1946 у Каралінскім ін-це (Стакгольм), з 1947 у Гарвардскім ун-це (ЗША). У 1966—72 у Гавайскім ун-це. (Ганалулу). Навук. працы па акустыцы і фізіялогіі слыху. Адкрыў фіз. механізм узбуджэння ва ўнутр. вуху. Нобелеўская прэмія 1961.

В.​Ф.​Ермакоў.

Дз.Бекешы.

т. 18, кн. 1, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКСЁНЦАЎ Сяргей Ліпавіч (н. 15.1.1936, Мінск),

бел. біяфізік. Д-р біял. н. (1985). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1966 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай фармакалогіі ўзбудлівых мембран, структурных перабудовах і міжмалекулярных узаемадзеяннях у біял. мембранах, механізмах іоннага транспарту ў норме і паталогіі.

Тв.:

Кооперативные переходы белков в клетке. Мн., 1970 (разам з С.​В.​Коневым, Я.​А.​Чарніцкім);

Объёмная регуляция Na​+/H​+-обмена в эритроцитах крысы: эффект валиномицина (у сааўт.) // Биол. мембраны. 1993. Т. 10. № 2.

т. 1, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСНО́ЎСКІ Аляксандр Абрамавіч (26.8.1913, г. Адэса, Украіна — 1993),

расійскі біяхімік і біяфізік. Акад. Рас. АН (1976, чл.-кар. 1962). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал. ін-т (1937). З 1944 у ін-це біяхіміі АН СССР, з 1954 (адначасова) у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні раслінных пігментаў, першасных стадый фотасінтэзу, фотахіміі хларафілу. Адкрыў рэакцыю абарачальнага фотахім. аднаўлення хларафілу (рэакцыя К.). Дзярж. прэмія СССР 1991.

Тв.:

Фотохимия хлорофилла и молекулярная организация пигментной системы организмов // Функциональная биохимия клеточных структур. М., 1970.

А.А.Красноўскі.

т. 8, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫК (Crick) Фрэнсіс Хары Комптан (8.6.1916, г. Нартгемптан, Вялікабрытанія),

англійскі біяфізік; адзін з заснавальнікаў малекулярнай генетыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1959), Нац. АН ЗША (1960), ганаровы чл. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1962). Скончыў Лонданскі універсітэцкі каледж (1937). У 1937—39 і 1947—77 у Кембрыджскім ун-це, у 1953—54 у Бруклінскім політэхнічным ін-це, з 1977 у Солкаўскім ін-це ў г. Сан-Дыега (ЗША). Навук. працы па вывучэнні структуры нуклеінавых кіслот. У 1953 разам з Дж.Уотсанам стварыў мадэль структуры ДНК (мадэль Уотсана—Крыка, двайная спіраль). Нобелеўская прэмія 1962 (разам з Дж.​Уотсанам і М.Уілкінсам).

Ф.Крык.

т. 8, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́СЛЕР Сямён Яфімавіч (Хаймавіч; 15.6.1909, г. Бяроза Брэсцкай вобл. — 21.5.1983),

фізікахімік і біяфізік. Праф. (1846). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1930), працаваў у ім і адначасова ў розных НДІ АН СССР. Навук. даследаванні па біяарган. хіміі і малекулярнай біялогіі. Распрацаваў статыстычную тэорыю ланцуговых малекул з абмежаванай гнуткасцю (разам з Я.​І.​Фрэнкелем; 1939), тэорыю глабулярнай будовы бялку (разам з Д.​Л.​Талмудам; 1945), тэорыю храматаграфіі многавалентных іонаў на палімерных сарбентах (1950—55). Аўтар кніг «Радыеактыўныя элементы» (1949), «Фізіка і хімія макрамалекул» (1965, разам з Б.​Л.​Ерусалімскім).

Тв.:

Введение в молекулярную биологию. 2 изд. М.; Л., 1966;

Молекулярная биология. Л., 1973.

т. 3, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРЫ́ЛАЎ Уладзімір Андрэевіч (н. 13.2.1948, г. Маладзечна Мінскай вобл.),

бел. вучоны-біяфізік. Д-р біял. н. (1991). Скончыў БДУ (1971). З 1980 у НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1988 у Н.-д. клінічным ін-це радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі. Навук. працы па вывучэнні структуры мембран клетак, іх узаемадзеянні з вірусамі, распрацоўцы метадаў ацэнкі і дыягностыкі індывідуальных набраных доз радыяцыі, захворванняў шчытападобнай залозы.

Тв.:

Участие Na​+/H​+-обмена и диффузии молочной кислоты в кислотозависимом процессе раздевания вируса гриппа (у сааўт.) // Докл. АН СССР. 1989. Т. 309, № 2;

Кариометрический анализ патологических изменений фолликулярных клеток щитовидной железы (разам з Ю.​П.​Юшчанкам, Я.​П.​Дзямідчыкам) // Архив патологии. 1994. Т. 56, № 3.

т. 8, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)