біяфі́зік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. біяфі́зік біяфі́зікі
Р. біяфі́зіка біяфі́зікаў
Д. біяфі́зіку біяфі́зікам
В. біяфі́зіка біяфі́зікаў
Т. біяфі́зікам біяфі́зікамі
М. біяфі́зіку біяфі́зіках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

біяфі́зік м. биофи́зик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біяфі́зік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне біяфізікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

биофи́зик біяфі́зік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).

Э.Неер.

т. 11, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛУБО́ВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 2.1.1950, Мінск),

бел. біяфізік. Д-р біял. н. (1986). Скончыў БДУ (1972). З 1973 у Ін-це біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай біялогіі і біяфізіцы. Распрацаваў навук. асновы тэарэт. прагназавання малекулярных структур пептыдных злучэнняў і іх аналагаў з неабходным профілем біял. ўздзеяння на арганізм чалавека і жывёл.

Тв.:

Введение в теорию рецепторов. М., 1986 (у сааўт.).

т. 4, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́КМАН (Sakman) Берт (н. 16.2.1942, г. Штутгарт, Германія),

нямецкі ўрач і біяфізік. З 1974 у Ін-це біяфіз. хіміі М.​Планка ў г. Гётынген (з 1989 Ін-т мед. даследаванняў, г. Гайдэльберг). Навук. працы па метадах фіксацыі эл. патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый адзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Э.Неерам).

Б.Закман.

т. 6, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДА́ЙЗЕНГОФЕР (Deisenhofer) Іаган (н. 30.9.1943, г. Мюнхен, Германія),

нямецкі біяхімік і біяфізік. Скончыў Мюнхенскі тэхн. ун-т (1971). З 1972 у Ін-це біяхіміі імя М.​Планка, з 1988 у Мед. ін-це Тэхаскага ун-та ў Даласе. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біяарган. злучэнняў. Расшыфраваў трохмерную структуру мембраннага інтэгральнага бялку пурпурных бактэрый, які з’яўляецца рэакцыйным цэнтрам фотасінтэзу (1982, разам з Р.Губерам і Г.Міхелем). Нобелеўская прэмія 1988.

т. 6, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́КЕШЫ (Békésy) Дзьёрдзь фон (3.6.1899, Будапешт — 13.6.1972),

амерыканскі фізік, біяфізік і фізіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Будапешцкі ун-т (1923), дзе працаваў з 1936. З 1946 у Каралінскім ін-це (Стакгольм), з 1947 у Гарвардскім ун-це (ЗША). У 1966—72 у Гавайскім ун-це. (Ганалулу). Навук. працы па акустыцы і фізіялогіі слыху. Адкрыў фіз. механізм узбуджэння ва ўнутр. вуху. Нобелеўская прэмія 1961.

В.​Ф.​Ермакоў.

Дз.Бекешы.

т. 18, кн. 1, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКСЁНЦАЎ Сяргей Ліпавіч (н. 15.1.1936, Мінск),

бел. біяфізік. Д-р біял. н. (1985). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1966 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай фармакалогіі ўзбудлівых мембран, структурных перабудовах і міжмалекулярных узаемадзеяннях у біял. мембранах, механізмах іоннага транспарту ў норме і паталогіі.

Тв.:

Кооперативные переходы белков в клетке. Мн., 1970 (разам з С.​В.​Коневым, Я.​А.​Чарніцкім);

Объёмная регуляция Na​+/H​+-обмена в эритроцитах крысы: эффект валиномицина (у сааўт.) // Биол. мембраны. 1993. Т. 10. № 2.

т. 1, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)