ШУКРУЛО́ (сапр. Юсупа ў Шукруло; н. 2.9.1921, Ташкент),

узбекскі пісьменнік. Нар. паэт Узбекістана (1981). Скончыў Ташкенцкі пед. ін-т (1944). У 1951 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны. У 1951—65 рэдактар выд-ва «Узбекістан». Першы зб. «Першы сшытак» (1949). У зб-ках вершаў «Песні сэрца» (1949), «Натхненні жыцця» (1956), «Пакуль жыву» (1960), «Чалавек і дабро» (1962), «Чалавек — для чалавека» (1964), «Апора» (1977) і інш. усхваляў прыгажосць чалавечай душы. Аўтар публіцыстычнага зб. «Помслівы свет» (1994), кн. эсэ «Куфар з каштоўнымі камянямі» (1977), паэм «Світанне 26-га» (1967), «Дастаны» (1970), «Спрэчка стагоддзя» (1985), раманаў «Пахаваныя без савана» (1989), «Жывыя прывіды» (1995), аповесці «Куфар каштоўнасцей» (1983), п’ес «Небяспечная дарога» (1963), «Бязгучны лямант» (1991) і інш., твораў для дзяцей. Перакладае на ўзб. мову творы М.​Танка, а таксама І.​В.​Гётэ, К.​Гоцы і інш. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Р.​Барадулін, Э.​Валасевіч, Х.​Жычка, Г.​Кляўко, М.​Маляўка і інш. Дзярж. прэмія Узбекістана імя А.​Наваі 1991.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное: Стихи. Сундук с драгоценными камнями. М., 1987;

Крик души: Пьесы. М., 1991.

Х.​Абдуназар.

т. 17, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)