савецкі крылаты арбітальны карабель шматразовага выкарыстання. Адзіны беспілотны палёт з пасадкай у аўтаматычным рэжыме здзейснены 15.11.1988. Прызначаны для вывядзення на арбіту складаных касм. аб’ектаў і іх абслугоўвання, дастаўкі на Зямлю прадукцыі касм. вытв-сцяў і выканання грузапасажырскіх перавозак па маршруце Зямля — космас — Зямля.
Сканструяваны па самалётнай схеме тыпу «бясхвостка» з нізкаразмешчаным крылом падвойнай стрэлападобнасці. У насавым адсеку знаходзіцца герметычная кабіна для экіпажа (2—4 чал.) і пасажыраў (да 6 чал.), агрэгаты дыстанцыйнага кіравання і паліўныя бакі. Агульная стартавая маса да 105 т, даўж 36,4 м, выш. 16,5 м, размах крыла каля 24 м, грузападымальнасць да 30 т. Старт карабля выконваецца з дапамогай ракеты-носьбіта «Энергія», спуск і пасадка — па «самалётным» рэжыме. Гл.«Спэйс Шатл».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́Н (Васіль Якімавіч) (н. 28.4.1924, с. Балын Ліцінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна),
бел. і ўкр. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1968). Праф. (1995). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1954). Працаваў у Маладзечанскай абл. б-цы, Мін-ве культуры Беларусі, Мінскім пед. ін-це. З 1970 у Кіеўскім ін-це культуры. Даследуе праблемы бел. і ўкр. л-р, кнігазнаўства, бібліяграфіі. Піша на бел. і ўкр. мовах. Адзін з даследчыкаў творчасці В.Быкава (манаграфія «Васіль Быкаў», 1976). Аўтар падручніка «Асновы кнігазнаўства» (1996), рэцэнзій і артыкулаў пра творчасць А.Кулакоўскага, А.Марціновіча, І.Навуменкі, Р.Няхая, М.Ракітнага, Б.Сачанкі і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове), падручніка «Бібліяграфія: Агульны курс» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Буран В. 2/493
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АШРАФІ́ (Мухтар Ашрафавіч) (11.6.1912, г. Бухара — 19.12.1975),
узбекскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1951). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1948). З 1930 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб.т-ра оперы і балета. З 1944 выкладаў у Ташкенцкай кансерваторыі (з 1953 праф., у 1947—62 дырэктар, з 1971 яе рэктар; з 1976 носіць яго імя). Аўтар опер «Буран» (з С.Васіленкам, 1939), «Дыларом» (1958), балета «Амулет кахання» (1969), 2 кантат, 2 сімфоній (у т. л. «Гераічнай», 1942), музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1952. Дзярж. прэмія Узбекістана 1970. Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГА́РА (Марыя Аркадзеўна) (20.2.1908, Масква — 8.9.1983),
украінская пісьменніца, перакладчыца. Скончыла Кіеўскі ін-тнар. асветы (1931). Друкавалася з 1924. Аўтар зб-каў вершаў «Дарогай вайны» (1944), «Напярэдадні» (1947), «Сёстры» (1948), «Надвячорак» (1977), вершаваных твораў для дзяцей, кніжак казак, гіст. аповесці «Міхаська — слуга казацкі» (1969). Перакладала пераважна са слав. моў, у т. л. з бел.: асобныя творы Я.Купалы, П.Броўкі, М.Танка, М.Машары, А.Стаховіча, Н.Тарас, Э.Агняцвет. На бел. мову творы П. перакладалі Э.Агняцвет, В.Вітка, Е.Лось, М.Танк. Літ. прэмія імя Лесі Украінкі 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА (Сцяпан Уладзіміравіч) (28.12.1889, с. Сіняўка Менскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.1.1942),
украінскі літаратуразнавец і педагог. Праф. (1925). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913) і з 1917 выкладаў у ім. Аўтар даследаванняў: «Паходжанне раманскіх моў» (1916), «Гі дэ Мапасан» (1926), «Класічны тэатр XVII ст. і класіцызм» (1931), «Шаўчэнка і сусветная літаратура» (1939) і інш. У працы «Руская народная казка» (1914) даследаваў гісторыю збірання і вывучэння бел. казак. Пераклаў з лац. на рус. мову і апублікаваў «Данясенні папскага нунцыя Іаана Тарэса, архіепіскапа Адрыянопальскага, аб падзеях у Польшчы ў час, паўстання Багдана Хмяльніцкага» (1916), што мела пэўнае значэнне для вывучэння гісторыі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ (Аляксей Мікалаевіч) (н. 20.4.1914, с. Піі Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл.),
украінскі паэт.Засл. работнік культуры Грузіі (1964). Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1939—41). Друкуецца з 1930. Аўтар лірычных зб-каў «Мы ідзём у бой» (1942), «Жыві, Украіна» (1943), «Украіна сонечная мая» (1966), «Слаўлю маю Радзіму» (1978) і інш. Пераклаў на ўкр. мову асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, П.Броўкі, А.Бялевіча, С.Грахоўскага, Х.Жычкі, М.Клімковіча, А.Куляшова, П.Макаля, П.Панчанкі, М.Танка, В.Таўлая. Аўтар паэт. цыклаў «Беларусь», «Братам». Літ.-крытычныя артыкулы «Паэзія Савецкай Беларусі» (1949), «З пачуццём глыбокай павагі» (1957) прысвечаны бел.-ўкр. творчым сувязям, спадчыне Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Н. пераклаў М.Базарэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАП’Я́Х (Станіслаў Апанасавіч) (н. 14.5.1938, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна),
украінскі паэт і перакладчык. Засл. работнік культ. Чувашыі (1983). Скончыў Вінніцкі пед.ін-т (1962). Друкуецца з 1960. Аўтар зб-каў вершаў «Тваім імем» (1965), «Колеры» (1967), «Лісце» (1969), «Многавугольнік» (1972), «Творцы дабра» (1977), «Паэзія» (1983), «Сыноўняе» (1985); дакумент. аповесцей, нарысаў. На ўкр. мову перакладае вершы М.Багдановіча, У.Верамейчыка, Н.Гілевіча, А.Грачанікава, В.Зуёнка, Я.Коласа, М.Кусянкова, П.Макаля, А.Пысіна, М.Танка, С.Шушкевіча, Я.Янішчыц, В.Яраца, апавяданні Л.Гаўрылкіна, М.Даніленкі, Я.Каршукова і інш. Яго творы на бел. мову перакладалі Гілевіч, І.Кірэйчык, А.Пісьмянкоў, Пысін, Ярац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЫ́РАВА (Халіма) (н. 29.12.1913, кішлак Таглык Ферганскай вобл., Узбекістан),
узбекская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1937). Вучылася ў Бакінскім тэатр. тэхнікуме (1924—27), ва ўзб. опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. З 1927 актрыса Узорнай краявой драм. трупы (Ташкент), у 1930—85 салістка Узб.т-ра оперы і балета імя Наваі. Выконвала лірычныя, драм. і камедыйныя партыі: Наргюль («Буран» М.Ашрафі і С.Васіленкі), Лейлі, Гюльсара («Лейлі і Меджнун», «Гюльсара» Р.Гліэра і Т.Садыкава), Сін Дун-фан («Улугбек» А.Казлоўскага), Зухра («Тахір і Зухра» Т.Джалілава і Б.Броўцына), Майсара («Хітрыкі Майсары» С.Юдакова), Наргіз («Наргіз» А.М.М.Магамаева), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). Аўтар кн. «Сонца над Усходам» (1962), «Я дачка ўзбекскага народа» (1968). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951. Дзярж. прэмія Узбекістана 1968.