ШЧУ́КІН Аляксандр Уладзіміравіч (19.1.1946, Вена, Аўстрыя — 18.8.1988),

савецкі касманаўт-выпрабавальнік. Лётчык-выпрабавальнік 1-га класа (1984). Бацькі паходзяць з Беларусі. Скончыў Качынскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), Маскоўскі авіяц. ін-т (1980). З 1981 у групе спец. падрыхтоўкі па праграме «Буран». Дублёр касманаўта-даследчыка касм. карабля «Саюз ТМ-4» (1987). Загінуў у выпрабавальным палёце.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 17, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)