У Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Лотвічы. Пластападобны паклад звязаны з краявымі марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Пясчана-жвіровы матэрыял жаўтавата-шэры, месцамі бураваты, слаба гліністы, з праслоямі розназярністых пяскоў. Разведаныя запасы 12,8 млн.м³, перспектыўныя 14 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 5—20,2 м, ускрышы (пяскі, супескі) 1—7 м. Пясчана-жвіровая сумесь і пяскі прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНДАРЫ́НКА (Aix galericulata),
птушка сям. качыных. Пашырана ў Паўд.-Усх. Азіі. Жыве па лясных вадаёмах.
Даўж. да 43 см, маса да 700 г. У самца ў шлюбным апярэнні на галаве чубок — пурпурова-зялёны зверху і рыжы з белым з бакоў; «люстэрка» на крыле зялёнае; унутр. другарадныя махавыя пёры ўзняты ўверх. Летам і восенню ён бураваты, як і самка. Кормяцца малюскамі, чарвямі, ікрой рыб, насеннем водных раслін і інш. Гнёзды ў дуплах, радзей на зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЕ́І-ЯЙЦАЕ́ДЫ (Dasypeltinae),
падсямейства вужападобных змей. 2 роды З.я.: афр. (Dasypeltis) і інд. (Elachistodon) па 1 віду ў кожным: D. scaber i E. westermanni. Пашыраны ў Паўд. і Цэнтр. Афрыцы, Паўд. Азіі.
Даўж. да 80 см. Верх цела пясчана-жоўты або бураваты, аднаколерны або з цёмным малюнкам з палос ці плям, якія часта зліваюцца ў зігзагападобную або рамбічнай формы паласу ўздоўж хрыбта. Корміцца птушынымі яйцамі, якія заглынае цалкам. У страваводзе шалупіна яйца расціскаецца ніжнімі адросткамі пазванкоў, якія ўваходзяць у яго поласць. Шалупіны выкідваюцца праз рот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАКСЕ́НЫ (ад піра... +грэч. xenos чужы),
група пародаўтваральных мінералаў падкласа стужачных сілікатаў. Агульная формула R2[Si2O6], дзе R — пераважна магній, жалеза, радый, кальцый, алюміній, натрый, літый і інш. Крышталізуюцца ў манакліннай (клінапіраксены) і рамбічнай (ортапіраксены) сінганіях. Адрозніваюць П. шчолачназямельныя (дыяпсід-гедэнбергіт, аўгіт) і шчолачныя (эгірын, жадэіт, спадумен). Крышталі кароткапрызматычныя, таблітчастыя, зярністыя масы, украпанікі. Колер белы, шэры, жоўты, аліўкава-зялёны, бураваты да чорнага. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,1—3,6 г/см³. Уваходзяць у састаў многіх магматычных і метамарфічных горных парод, некат. пароды цалкам складзены з П. (напр., піраксеніт).