БУ́ДЫ,
вёска ў Беларусі, у Горацкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на У ад г. Горкі, 93 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 262 ж., 84 двары (1995). Клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 3, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Буды (в., Верхнядзвінскі р-н) 3/44 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Буды (чыг. ст., в., Ляхавіцкі р-н) 2/454
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Буды (в., Горацкі р-н) 2/454; 3/561 (к.), 562
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Новыя Буды (в.), гл. Буды
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДА,
прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытв-сці попелу паташу. Былі пашыраны ў 15 — сярэдзіне 19 ст., у асн. у лясістых усх. і паўд. частках Беларусі (Падняпроўе і Палессе). Належалі пераважна буйным землеўладальнікам і лесапрамыслоўцам. Асн. катэгорыямі рабочых на будзе былі буднікі; абслуговы персанал — конюхі, кавалі, бондары, цагельнікі і інш.; адм. апарат — атаман, пісар, казначэй (шафар) і наглядчык (дазорца). На тэр. буды размяшчаліся вытв. ўчастак, склады для сыравіны і гатовай прадукцыі, памяшканні для адміністрацыі і абслуговага персаналу. З сярэдзіны 19 ст. ў сувязі са скарачэннем сыравіннай базы і паніжэннем попыту на прадукцыю буды паступова пачалі знікаць. У 19 ст. лепш абсталяваныя буды часцей называліся смалярнямі ці смалакурнямі.
Н.І.Буракоўская.
т. 3, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎТА́МА, Гатама,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі адзін з сямі вялікіх мудрацоў рышы. Гаўтама пракляў Індру, які спакусіў яго жонку Ахаллю. У будызме Гаўтама — імя апошняга зямнога Буды — Шак’ямуні.
т. 5, с. 93
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАБУДУ́Р
(Borobudur),
будыйскае свяцілішча, помнік інданезійскай архітэктуры і культуры сярэднявечча. На Пд в-ва Ява. Пабудаваны ў канцы 8 — пач. 9 ст. з каменных блокаў (андэзіту) на схілах узгорка ў выглядзе ступеньчатай 10-яруснай піраміды (выш. 31,5 м, даўж. ў аснове 123 м): дарога працэсій, 5 ніжніх квадратных і 3 верхнія круглыя тэрасы (са шматлікімі звонападобнымі ступамі — сховішчамі рэліквій), увянчаныя вял. ступай. У нішах тэрас і ажурных верхніх ступах — 504 статуі Буды і 1460 рэльефаў на тэмы з жыцця Буды. Барабудур з яго багаццем кампазіц. аспектаў, арх. гармоніяй скульпт. элементаў і арнаментальнага дэкору быў задуманы як грандыёзны сімвал Сусвету.
Літ: Forman B. Borobudur: Das buddistische Heiligtum. Prag, 1980.
т. 2, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РШЫНАВІЧЫ,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Свідроўка. Цэнтр. сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г. Ляхавічы, 220 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Буды. 531 ж., 214 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 9, с. 54
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НЦУР (Benczúr) Дзьюла
(28.1.1844, г. Ньірэдзьхаза, Венгрыя — 1.6.1920),
венгерскі жывапісец. Прадстаўнік акад. рамантызму. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1861—69), выкладаў там жа (1876—93). Праф. і дырэктар АМ у Будапешце. Аўтар эфектных па жывапісе, дынамічных карцін на тэмы венгерскай гісторыі: «Развітанне Ласла Хуньядзі» (1866), «Хрышчэнне Вайка» (1875), «Узяцце крэпасці Буды» (1896), партрэт графіні Кароі Ласлоне (1898) і інш.
т. 3, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)