горад у цэнтр.ч. Румыніі. Адм. ц. жудэца Брашоў. Засн. ў 1211. 323,8 тыс.ж. (1993). Буйны вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Бухарэста) прамысл. цэнтр краіны, які ўключае больш за 10 гарадоў-спадарожнікаў. Разнастайнае машынабудаванне (у т. л. аўта-, трактара-, прыладабудаванне), хім. (нафтахім., гумавая), парфумерна-касметычная, цэм., дрэваапр., тэкст. (пераважна шарсцяная), гарбарна-абутковая, харч., паліграф.прам-сць. Турызм. Ун-т. Гатычная «горная царква» 14—15 ст., цытадэль 17 ст.
першы касманаўт Румыніі. Герой Сав. Саюза (1981). Герой Румыніі (1981). Лётчык-касманаўт Румыніі (1981). Палкоўнік. Скончыў Бухарэсцкі політэхн.ін-т (1976), Ваенна-авіяц. афіцэрскую школу (1977). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 14—22.5.1981 з Л.І.Паповым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-40» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж У.В.Кавалёнак, В.П.Савіных). У космасе правёў 7,86 сут. З 1990 нач. грамадзянскай авіяцыі Румыніі. З 1998 прэзідэнт Касмічнага агенцтва Румыніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́А,
археалагічная культура позняга бронзавага веку (апошняя чвэрць 2-га тыс. да н.э.) у Румыніі, Малдове і на ПнЗ Украіны. Назва ад могільніка каля в. Ноўа непадалёку ад г.Брашоў у Румыніі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам. Для Н. характэрны неўмацаваныя паселішчы са слупавымі наземнымі прамавугольнымі дамамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы, сустракаюцца трупаспаленні. Гліняны посуд 2 тыпаў — грубаапрацаваны «мехападобны» з адцягнутым валікам і танкасценны з чорнай або шэрай глянцаванай паверхняй з 2 ручкамі. Знойдзены бронз. наканечнікі дзідаў, утульчатыя кельты, люстэркі, шпількі, касцяныя наканечнікі стрэл і псаліі.
румынскі кампазітар, дырыжор; адзін з заснавальнікаў рум.прафес. музыкі. У 1879—81 вучыўся ў Венскай кансерваторыі ў А.Брукнера і інш. З 1870-х г. кіраваў хар. калектывамі, выкладаў музыку ў г.Брашоў, Чарнаўцы. Яго музыка арганічна звязана з рум.муз. фальклорам. Найб. вядомы хар. песні, у т. л. «Тры колеры» (з 1977 Дзярж. гімн Румыніі). З інш. твораў: быт. сатырычная камедыя «Кандыдат Лінтэ» (1877, на ўласнае лібрэта), аперэта «Маладзік» (паст. 1882), «Балада» для скрыпкі і фп. (1880), «Румынская рапсодыя» для фп., рамансы, хары, музыка для драм.т-ра.
Літ.:
Ванча З. Ч.Порумбеску // Страницы истории румынской музыки: Пер. с рум.М., 1979.