АСІ́ПАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдЗ ад г. Вілейка, 100 км ад Мінска, 3,5 км ад чыг. ст. Чырвоны Беражок. 424 ж., 168 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 2, с. 31
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБЧА́НКА,
рака ў Маладзечанскім і Вілейскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Ілія (бас. р. Вілія). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 518 км². Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў г.п. Радашковічы, цячэ пераважна на паўн. схілах Мінскага ўзв., упадае ў Ілію за 1,4 км на ПнЗ ад в. Беражок. Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шыр. 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шыр. 0,5—1 км), парасла хмызняком, забалочаная. Рэчышча звілістае, у межах г.п. Радашковічы (1,5 км) каналізаванае, шыр. ў межань 15—17 км. Каля в. Раёўка сажалка (пл. 0,15 км²). У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку Рыбчанка.
т. 13, с. 487
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)