БЕЗБАРО́ДАЎ Міхаіл Аляксеевіч

(14.11.1898, С.-Пецярбург — 15.6.1983),

бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акад. АН Беларусі (1950, чл.-кар. з 1947). Д-р тэхн. н. (1938), праф. (1934) Скончыў Петраградскі тэхнал. ін-т (1923). У 1935—61 у БПІ, адначасова ў 1950—60 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе неарган. шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнні залежнасці ўласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хім. саставу і будовы. Дзярж. прэмія СССР 1951.

Тв.:

Самопроизвольная кристаллизация силикатных стекол. Мн., 1981;

Стеклокристаллические материалы: (Синтез, составы, строение, свойства). Мн., 1982.

т. 2, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Безбародаў М. (мардоўскі паэт) 7/16

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Безбародаў Уладзімір Сцяпанавіч

т. 18, кн. 1, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Безбародаў М. А. 1/180; 2/200; 4/234; 5/109, 110; 11/328, 560, 589; 12/467, 468, 476

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)