БЕЗБАРО́ДАЎ Уладзімір Сцяпанавіч (н. 5.2.1952, г. Паставы Віцебскай вобл.),
бел. хімік. Д-р хім. н. (2000). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па хіміі вадкакрышт. злучэнняў, поліцыклічных арган. злучэнняў, люмінесцэнтных матэрыялаў і фарбавальнікаў. Распрацаваў новыя вадкакрышт. злучэнні і метады іх сінтэзу, перспектыўныя вадкакрышт. кампазіцыі для электрааптычных устройстваў адлюстравання інфармацыі.
Тв.:
Текстурообразование и структурная упорядоченность в жидких кристаллах. Мн., 1987 (у сааўт.);
Present and future of the liquid crystals chemistry (разам з Р.Даброўскім) // Mol. Cryst. Liq. Cryst. Sci. and Techn. 1997. Vol. 299;
Электрооптические эффекты для жидкокристаллических дисплеев (у сааўт.) // Выбр. навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 4.
т. 18, кн. 1, с. 347
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)