ХІМІЧНЫЯ НАВУКІ
Неарганічная хімія (523).
Арганічная хімія (525).
Фізічная хімія (526).
Аналітычная хімія (527).
Біяарганічная хімія (527).
Хімія высокамалекулярных злучэнняў (528).
Калоідная хімія (529).
Хімія прыродных злучэнняў (530).
Хімічная тэхналогія (531).
Першыя звесткі пра хім. навуку на Беларусі адносяцца да 2-й пал. 18 ст. Сістэматычная н.-д. работа пачалася пасля адкрыцця Горы-Горацкай земляробчай школы (1840), асабліва пасля пераўтварэння яе ў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1848). Тут працавалі К.Д.Шміт, які ў 1845 арганізаваў першую на Беларусі хім. лабараторыю, і І.А.Цютчаў. Пасля закрыцця ін-та (1863) развіццё хіміі на Беларусі спынілася і аднавілася толькі ў 1920-я г. У 1926 пасля рэарганізацыі структуры Ін-та бел. культуры была зацверджана прыродазнаўчая секцыя, якая мела падсекцыю хіміі, створана хім. лабараторыя; у 1928, напярэдадні рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук, створана кафедра хіміі. У 1930 адкрыты Ін-т хіміі АН Беларусі (першы яго дырэктар акад. У.В.Шкатэлаў). Да 1932 у ім праводзіліся аналітычныя работы для Геалагічнага ін-та АН Беларусі. З 1933 вяліся хім. даследаванні мінер. і арган. сыравіны, вывучаліся пытанні арган. каталізу, адсорбцыі, кінетыкі хім. рэакцый і будовы высокамалекулярных злучэнняў. Хім. даследаванні вяліся таксама на кафедрах арган. і неарган. хіміі БДУ, на базе якіх у 1930 створана хім. аддзяленне пед. ф-та, рэарганізаванае ў 1931 у хім. факультэт.
У 1963 створана Аддзяленне хім. (з 1970 хім. і геал.) навук, у склад якога ўвайшлі Ін-т фіз.-арган. хіміі, Ін-т агульнай і неарган. хіміі, Лабараторыя геахім. праблем АН Беларусі (з 1964 акад.-сакратар М.Ф.Ярмоленка, з 1969 М.І.Міцкевіч, з 1982 У.С.Камароў, з 1992 І.І.Ліштван, з 2002 Ф.А.Лахвіч). На 1.1.2004 у Аддзяленні хіміі і навук аб Зямлі Нац. АН Беларусі працуюць 1044 чал., у т. л. 707 навук. супрацоўнікаў: 15 акад. і 15 чл.-кар. АН Беларусі, 71 д-р і 293 канд. навук. Аддзяленне аб’ядноўвае Ін-т фіз.-арган. хіміі (в.а. дырэктара А.В.Більдзюкевіч; працавалі акад. АН Беларусі А.А.Ахрэм, Б.В.Ерафееў, М.С.Казлоў, К.М.Караткоў, С.М.Ліпатаў, М.І.Міцкевіч, Я.М.Павушкін, М.М.Паўлючэнка, М.А.Прыляжаеў, У.В.Шкатэлаў, М.Ф.Ярмоленка, чл.-кар. Ю.А.Альдэкоп, І.І.Бардышаў, П.І.Бялькевіч, М.А.Майер; працуюць акад. У.С.Салдатаў, У.Я.Агабекаў, чл.-кар. У.І.Поткін), Ін-т агульнай і неарган. хіміі (дырэктар чл.-кар. АН Беларусі М.П.Круцько; працавалі акад. М.А.Безбародаў, У.С.Салдатаў, І.М.Ярмоленка, акад. АН Украіны Ю.С.Ліпатаў, чл.-кар. АН Беларусі А.Я.Продан, Р.Л.Старобінец; працуюць акад. У.С.Камароў, чл.-кар. Ф.Ф.Мажэйка, А.І.Рацько), Ін-т біяарган. хіміі (дырэктар акад. АН Беларусі Ф.А.Лахвіч; працавалі акад. А.А.Ахрэм, А.А.Стральчонак; працуюць чл.-кар. І.А.Міхайлопула, С.А.Усанаў, У.А.Хрыпач), Ін-т хіміі новых матэрыялаў (дырэктар акад. АН Беларусі У.Я.Агабекаў).
Ф.А.Лахвіч.
т. 18, кн. 2, с. 523