БАРК

(галанд. bark),

вялікае марское паруснае судна (3—5 мачтаў) з косымі парусамі на кармавой бізань-мачце і прамымі на астатніх. Буйнейшы з сённяшніх баркаў — рас. вучэбнае судна «Сядоў».

т. 2, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРКЕНЦІ́НА

(англ. barkentine),

шхуна-барк, марское паруснае судна (не менш як 3 мачты) з прамымі парусамі на пярэдняй фок-мачце і косымі на астатніх.

т. 2, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ТРАЗЕВАЕ СУ́ДНА,

марское ці рачное судна, якое рухаецца пры дапамозе ветразяў. Адрозніваюць па колькасці мачтаў (ад 1 да 7) і тыпу ветразевага ўзбраення. Бываюць з прамымі ветразямі (брыг, кліпер), косымі (шхуна), камбінаванымі (барк, баркенціна, брыганціна). Кіруюць ветразевым суднам (мяняюць курс, скорасць і інш.) узгоднена рулём і ветразямі. У сучасным флоце выкарыстоўваюцца як спартыўныя, турысцкія, прагулачныя, вучэбныя.

т. 4, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)