РАФІНЁР (франц. raffineur ад raffiner ачышчаць, рабіць больш тонкім),
апарат бесперапыннага дзеяння — дыскавы млын для размолу валакністых матэрыялаў (пераважна цэлюлозы), што ідуць на папяровую масу. Суспензія з валакністай масы размолваецца паміж двума дыскамі, якія аснашчаныспец. нажамі і круцяцца ў процілеглых напрамках, або паміж 3 дыскамі, з якіх круціцца толькі сярэдні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРАЦО́ЎЧЫ ЦЭНТР,
многааперацыйны станок з лікавым праграмным кіраваннем. Аснашчаны інструментальным магазінам вял. ёмістасці і прыстасаваннямі для аўтам. змены інструменту. Дае магчымасць весці комплексную мех. апрацоўку вял. колькасці паверхняў загатоўкі рознымі спосабамі — тачэннем, фрэзераваннем, свідраваннем і інш. Кіраванне працэсамі апрацоўкі загатовак ажыццяўляецца па зададзенай праграме. Высокая прадукцыйнасць спалучаецца з магчымасцю рознаварыянтнай і хуткай пераналадкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛ (ад галанд. jol),
адносна кароткая і шырокая вёслава-ветразевая суднавая шлюпка з транцавай (плоскай) кармой. Мае ад 2 да 8 вёслаў (па іх колькасці наз. двойкай, чацвёркай і г.д.). Усе Я., акрамя двойкі, аснашчаны ветразямі. Выкарыстоўваюць для сувязі карабля (судна) з берагам, работ каля борта, перавозкі лёгкіх грузаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАПА́РК,
тэрытарыяльнае аб’яднанне навук. арг-цый, праектна-канструктарскіх бюро, навуч. устаноў, вытв. прадпрыемстваў, форма інтэграцыі навукі, адукацыі і вытв-сці. Аснашчанывытв., інфарм., эксперым. базай і высокакваліфікаванымі кадрамі. Ствараецца з мэтай паскарэння распрацовак, аператыўнага ўкаранення навук.-тэхн. і тэхніка-тэхнал. дасягненняў. З’явіліся ў 1960-я г. ў ЗША і Японіі, у 1990-я г. ў Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАПРАВО́Д,
сістэма з металічных (часам поліэтыленавых, жалезабетонных і інш.) труб, злучаных паміж сабой з дапамогай зваркі, муфтаў, фланцаў; аснова трубаправоднага транспарту. Прызначаны для транспартавання вадкіх, газападобных і цвёрдых рэчываў, а таксама кантэйнераў, гатовых вырабаў, пошты, дакументацыі і інш. (гл.Водаправодная сетка, Газаправод, Гідраўлічны транспарт, Каналізацыйная сетка, Нафтаправод, Пнеўматычны транспарт). Аснашчаныспец. арматурай (краны, засаўкі і інш.), рэгулюючымі і запорнымі прыстасаваннямі, кантрольна-вымяральнымі прыладамі. Для пракладкі Т. выкарыстоўваюць трубаўкладчыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОТЛААГРЭГА́Т,
комплекс устройстваў для атрымання пад ціскам пары або гарачай вады за кошт спальвання паліва. Складаецца з топачнай камеры і газаходаў, у якіх размешчаны паверхні нагрэву (параперагравальнік, вадзяны эканамайзер, паветранагравальнік). Бываюць з шматразовай натуральнай або прымусовай цыркуляцыяй і праматочныя. Выкарыстоўваюцца на цеплавых электрастанцыях, у прамысл. і ацяпляльных кацельных, у суднавых і інш.кацельных устаноўках. У энергет. К. для павышэння эканамічнасці выкарыстоўваюцца схемы з другасным (прамежкавым) перагрэвам пары. Аснашчаны сродкамі аўтаматыкі, прыладамі і прыстасаваннямі кантролю, кіравання і аховы. Гл. таксама Паравы кацёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ БУДЫ́НКІ,
будынкі для размяшчэння тэхнал., трансп., энергет. і інш. абсталявання, ажыццяўлення тэхнал. працэсаў і выпуску гатовай прадукцыі. Падзяляюцца на асноўныя вытв. і падсобна-вытв. ці дапаможныя цэхі; энергет. аддзяленні, што служаць для размяшчэння абсталявання, якое вырабляе сціснутае паветра, пар, электраэнергію і інш. Для выканання тэхнал. цыклаў П.б. аснашчаны грузападымальным і падымальна-трансп. абсталяваннем, сродкамі прамысл. транспарту, сродкамі сувязі і інш.Гл. таксама Прамысловыя збудаванні.
Тыпы прамысловых будынкаў: 1 — аднапавярховыя; 2 — павільённага тыпу; 3 — шматпралётны з папярочным зборачным пралётам; 4 — шматпавярховы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭП,
1) у сялянскім побыце ўсх. славян і інш. народаў драўляная прылада, якою малацілі збажыну. Да цапільна (даўж. да 2 м) прывязваўся сырамятным рэменем (гужыкам) біч (да 0,8 м).
2) Ц. баявы — звычайная с.-г. прылада, біч і ч. цапільна якой аснашчаны вострымі шыпамі або акаваны жалезам. Шырока выкарыстоўваўся як зброя ў войнах сярэдневякоўя, у т. л. на Беларусі. Умелы воін баявым Ц. мог плюшчыць рыцарскія латы разам з іх гаспадаром.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ РА́МА, піларама,
разнавіднасць дрэварэзальнага станка для падоўжнай распілоўкі бярвён і брусоў. Аснашчаны камплектам паласавых рамных піл, замацаваных у пілавальнай рамцы.
З дапамогай крывашыпна-шатуннага механізма рамка робіць зваротна-паступальныя рухі і распілоўвае піламі бервяно, якое падаецца механізмам вальцовага тыпу. Л.р. аснашчаюць цялежкамі для падачы бярвён і ральгангамі для адвозкі піламатэрыялаў. Верт. Л.р. пашыраны ў лесапільнай вытв-сці, гарыз. (аднапільныя) — у вытв-сці фанеры пры распілоўванні бярвён на загатоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ СУДНАБУДАЎНІ́ЧА-СУДНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1931 у г.Рэчыца Гомельскай вобл. у сутоках рэк Дняпро і Ведрыч як прадпрыемства «Суднаверф», дзе будавалі і рамантавалі драўляныя несамаходныя баржы. У Вял.Айч. вайну прадпрыемства разбурана. Пасля аднаўлення будавалі драўляныя, з 1956 метал. баржы. З 1979 — сучасная назва. З-д рэканструяваны, уведзены ў эксплуатацыю блок цэхаў, аснашчаны сучасным абсталяваннем, перадавымі тэхналогіямі. У пач. 1990-х г.з-д супрацоўнічаў з галанд. фірмамі, будавалі судны тыпу «рака—мора». Асн. прадукцыя (2001): буд-ва і рамонт несамаходных метал. суднаў, выраб нестандартнага абсталявання.