ТЭХНАПА́РК,

тэрытарыяльнае аб’яднанне навук. арг-цый, праектна-канструктарскіх бюро, навуч. устаноў, вытв. прадпрыемстваў, форма інтэграцыі навукі, адукацыі і вытв-сці. Аснашчаны вытв., інфарм., эксперым. базай і высокакваліфікаванымі кадрамі. Ствараецца з мэтай паскарэння распрацовак, аператыўнага ўкаранення навук.-тэхн. і тэхніка-тэхнал. дасягненняў. З’явіліся ў 1960-я г. ў ЗША і Японіі, у 1990-я г. ў Расіі.

т. 16, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)