Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АПЯРЭ́ННЕсамалёта,
аэрадынамічныя паверхні, прызначаныя для забеспячэння ўстойлівасці і кіроўнасці самалёта. Бывае вертыкальнае (нерухомы кіль з рухомым рулём напрамку) і гарызантальнае (нерухомы ці рухомы стабілізатар з рухомым рулём вышыні або рухомы стабілізатар без руля). Асн. тыпы апярэння: аднакілевае з ніжнім размяшчэннем гарыз. апярэння (звычайнае), T- і V-падобнае, двухкілевае. Звычайна апярэнне размяшчаюць на хваставой частцы фюзеляжа. Ёсць таксама самалёты толькі з верт. апярэннем на канцах крыла, з гарыз. на пярэдняй частцы фюзеляжа і інш.
Апярэнне самалёта: а — звычайнае; б — T-падобнае; в — двухкілевае; 1 — стабілізатар; 2 — руль вышыні; 3 — кіль; 4 — руль напрамку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАКА́НЫ (Saxicola),
род птушак сям. драздовых атр. вераб’інападобных. 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. Жывуць на лугах, лясных балотах, высечках, узлесках і інш. На Беларусі 2 віды: звычайны Ч. лугавы (S. rubetra) і рэдкі залётны Ч. чорнагаловы (S. torquata).
Даўж. да 20 см, маса да 19 г.Апярэнне Ч. лугавога зверху чорна-бурае, знізу рыжаватае, на крылах, над вачамі белая палоска. У Ч. чорнагаловага апярэнне галавы чорнае (адсюль назва). Нясуць да 7 яец. Кормяцца насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЁНАК, шулячок (Falco, або Erythropus, vespertinus),
птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных, або дзённых драпежных птушак. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве ў невял. гаях і на асобных дрэвах. На Беларусі рэдкі від, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 28—34 см, маса 130—200 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне шчыльнае, цвёрдае. Афарбоўка самцоў шыза-бурая, галава чорная, задняя ч. бруха, падхвосце і апярэнне галёнак рыжыя, лапы чырвоныя. Самкі шэрыя з цёмнымі буравата-шэрымі папярочнымі палоскамі на спіне, ніз вохрысты, галава рыжая, уніз ад вока невял. бурыя «вусы», лапы аранжавыя. Дзюба моцная, кручкаватая, блакітнаватая. Нясе 3—4 яйцы. Корміцца насякомымі, зрэдку мышападобнымі грызунамі, птушкамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАКУ́ШЫ (Saniidae),
сямейства птушак атр. вераб’іных. Больш за 60 відаў, пашыраны ў Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 4 віды: жулан; С. чарналобы, С. шэры, С. чырвонагаловы. Пералётныя птушкі. Жывуць у садах, парках, гаях, хмызняках. С. чарналобы і С. шэры занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела жулана да 20 см, маса каля 30 г. Галава і шыя шэрыя, спіна рыжавата-каштанавая, каля вачэй чорная папярочная палоска. Хвост доўгі, ступеньчаты. Даўж. С. шэрага каля 25 см, маса 68—75 г.Апярэнне зверху шэрае, знізу белаватае, хвост чорны з белым пер’ем па краях, крылы чорныя. Чарналобы С. меншы (маса 47—53 г), адрозніваецца ад шэрага чорным ілбом. Апярэнне мяккае, крылы кароткія, круглаватыя, хвост доўгі. Дзюба кручком. Кладка — 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі, дробнымі паўзунамі, грызунамі, зрэдку птушкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТАЛЬЯ́НСКІЯ ГУ́СІ,
парода гусей. Выведзена ў Італіі скрыжаваннем мясц. гусей з кітайскімі. Пашыраны ўсюды. Выкарыстоўваюцца ў скрыжаваннях для атрымання мясных гусянят, а таксама для вытв-сці гусінай печані.
Апярэнне белае, дзюба і ногі аранжавыя. Галава і шыя сярэдніх памераў, грудзі шырокія і глыбокія. Маса дарослых гусакоў 6,5, гусак 5,5 кг. Яйцаноскасць да 80 яец за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́КІ-КЭ́МПБЕЛ,
парода качак мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў 19 ст. ў Вялікабрытаніі птушкаводам Кэмпбелам (Campbell) скрыжаваннем мясц. качак з руанскімі і інд. бегунамі. Выкарыстоўвалі для вывядзення люстраных качак.
Маса качараў 2,5—3, качак 2—2,5 кг. Апярэнне качараў шыза-карычневае (галава чорная), качак — карычнева-шэрае. Тулава падоўжанае, крыху прыўзнятае. Крылы добра развітыя, ногі невысокія. карычневыя. Яйцаноскасць 180—220 яец за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАКО́, шэры папугай (Psittacus erithacus),
птушка атр. папугаепадобных. 3 падвіды. Пашыраны ў лясах экватарыяльнай Афрыкі ад Сьера-Леоне да 3 Кеніі, на а-вах Сан-Таме і Прынсіпі. Трымаюцца вял. чародамі, зрэдку асобнымі парамі.
Даўж. 35—40 см. Апярэнне шэрае, хвост — ярка-чырвоны, кароткі. Дзюба чорная, вузкая. Гняздуецца ў дуплах высокіх дрэў, нясе 2 яйцы. Корміцца пладамі і насеннем. Здольны да гукапераймання. Утрымліваецца ў няволі, дзе размнажаецца рэдка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСКУ́ЛЬКА (Anser erythropus),
вадаплаўная птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўропе і Азіі. Жыве ў хмызняковай тундры, па берагах азёр, далінах рэк, на горных схілах.
Гняздуе на зямлі. На Беларусі трапляецца на пралётах.
Даўж. да 62 см, маса да 2,5 кг. Апярэнне буравата-шэрае, лоб, бруха і падхвосце белыя. Вакол вока жоўтае кольца. Піскліва крычыць (адсюль назва). Корміцца травяністымі раслінамі, ягадамі. Нясе да 9 яец. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЕ́НСКАЯ ПАРО́ДАгусей.
Выведзена на Украіне каля г. Рамны Сумскай вобл. адборам мясц. гусей. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні буйных шэрых гусей.
Жывёлы моцнай канстытуцыі, тулава і грудзі шырокія. Галава сярэдніх памераў, шыя кароткая. тоўстая. Ногі кароткія. Апярэнне часцей шэрае, бывае белае, рабое. Дзюба і ногі аранжава-чырвоныя. Маса гусакоў 6—6,5, гусак 4,5—5 кг. Яйцаноскасць 20—30 яец за год, маса яйца да 150 г.