Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЦКО́ (Апанас Васілевіч) (н. 31.1.1911, в. Куляшоўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943, сапёр. Удзельнік вызвалення Беларусі, Польшчы. Вызначыўся ў жн. 1944 — крас. 1945 у баях на тэр. Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТЫ́КА (Апанас Паўлавіч) (н. 5.2.1935, в. Бродак Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1967). Працаваў на заводзе, у саўгасе, на шахце, у школе-інтэрнаце, на радыё, у крычаўскай райгазеце. Друкуецца з 1960. Піша сатыр. і гумарыст. творы. Першы зб. «І ў хвост і ў грыву» (1976, з Э.Калядэнкам, З.Шостакам, М.Коўзкім). Аўтар кн. «Маўчанне навыперадкі» (1980), «Свой хлопец» (1985), «Праверка» (1990). Апавяданні і аповесці П. адметныя грунтоўным веданнем жыцця, цёплым гумарам, вострай сац. накіраванасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЕ́ЛЬАпанас, бел. пісьменнік сярэдзіны 19 ст. Паводле некаторых звестак, пісаў вершы і апавяданні на магілёўскіх гаворках. Яму прыпісваюць аўтарства твора-брашуры «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» (выдадзена ананімна ў 1861). У форме гутаркі з урадавых пазіцый тонам сял. добразычліўца аўтар імкнуўся растлумачыць значэнне царскай рэформы як сродку вызвалення ад прыгону, заклікаў сялян прыхільна ставіцца да яе. Нягледзячы на тэндэнцыйнасць, у творы адлюстраваны рэальныя рысы той гіст. эпохі, незадаволенасць сялян грабежніцкай рэформай. У творы шмат прыкладаў са стараж. гісторыі, мова жывая, насычаная фразеалагізмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЦКІ (Апанас Зіноўевіч) (1902, в. Карнілаўка Хіславіцкага р-на Смаленскай вобл., Расія — 3.3.1980),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу (1925), Качынскую 1-ю ваен. школу лётчыкаў, Серпухаўскую школу паветр. бою (1927), курсы ўдасканалення камандуючага саставу пры Акадэміі імя Жукоўскага (1933), Ліпецкую вышэйшую лётна-тактычную школу (1937). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах; камандзір дывізіі, корпуса, якія вызначыліся пры вызваленні Бабруйска, у баях пад Берлінам. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Апанас Фёдаравіч) (15.12.1903, в. Лошніца Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1993),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Віцебскі каап. тэхнікум (1931), вышэйшыя пед. курсы ў Ленінградзе (1932). З 1926 на сав., каап. і парт. рабоце ў Барысаўскім р-не, Віцебску. У 1937—38 старшыня СНКБССР. У 1939 арыштаваны, у 1941 сасланы ў Омскую вобл. Рэабілітаваны ў 1943. Працаваў у сістэме кааперацыі ў Омскай вобл., Малдаўскай ССР. У 1947—60 нам. старшыні Белкаапсаюза. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47, Вярх. Савета СССР у 1937—46. Чл.ЦККП(б)Б у 1938—39. Аўтар успамінаў «Звон мой — праўда» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНЕ́ЙЧЫК (Апанас Кузьміч) (1900, в. Радуцічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1921),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў час польскай інтэрвенцыі. З 1919 вёў падп. работу ў Слуцкім і Бабруйскім пав. Вясной 1920 у раёне Старых Дарог арганізаваў некалькі партыз. атрадаў, якія разбурылі чыг. ст. Дараганава, мост цераз Пціч, пусцілі пад адхон варожы эшалон, перадавалі камандаванню Чырв. Арміі звесткі разведкі, вялі агітац. работу сярод сялян. У чэрв. 1920 партыз. атрад П. разам з Чырв. Арміяй удзельнічаў у фарсіраванні Бярэзіны каля мяст. Ялізава і вызваленні Асіповіч. З ліп. 1920 на парт. рабоце. Забіты бандытамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХРЭ́М (Апанас Андрэевіч) (н. 8.2.1914, в. Урэчча Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-біяарганік. Акад.АН Беларусі (1970). Д-рхім.н. (1960), праф. (1970). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1934). З 1963 у Ін-це арган.. хіміі АНСССР, з 1972 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі, у 1974—88 дырэктар Ін-та біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па біяарган. хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў з’яву рухомасці двайных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Конформационный анализ и установление пространственной структуры белковых молекул. Мн., 1989 (разам з С.А.Шэрманам, А.М.Андрыянавым);
Стероиды: Экол. функции. Мн., 1990 (разам з М.У.Каўганка).