Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Актыў (сац.-паліт.) 1/206—207
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́Ў,
1) любая ўласнасць кампаніі: машыны, абсталяванне, будынкі, запасы, банкаўскія ўклады і інвестыцыі ў каштоўныя паперы, патэнты, а ў практыцы зах. краін і дзелавая рэпутацыя.
2) Частка бухгалтарскага балансу, якая адлюстроўвае матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства паводле іх складу і размяшчэння.
3) Перавышэнне даходаў над расходамі ў некаторых відах балансаў (плацежных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁМАСЦЬу праве,
1) сукупнасць рэчаў і матэрыяльных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ва ўласнасці фіз. або юрыд. асобы, дзяржавы, або належаць арг-цыі на правах гасп. вядзення ці аператыўнага кіравання. У склад М. ўваходзяць таксама грошы і каштоўныя паперы.
2) Маёмасныя правы на атрыманне рэчаў або маёмаснага задавальнення ад інш. асоб (актыў). З) Сукупнасць рэчаў, маёмасных правоў і абавязкаў, якія характарызуюць маёмаснае становішча іх носьбіта (актыў і пасіў). З гэтым разуменнем М. звязана універсальнае правапераемства (пераход ад адной асобы да другой актыву і пасіву — правоў і абавязкаў) пры атрыманні ў спадчыну і спыненні юрыд. асоб у выніку рэарганізацыі.
грамадская культ.-асв.арг-цыя ў 1923—25. Засн. па ініцыятыве Бел. асацыяцыі пры Петраградскім с.-г. ін-це для вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры і рэв. руху Беларусі. Падтрымлівала сувязі з бел. вучоным А.Сержпутоўскім. Значны ўплыў на актыў асацыяцыі меў дзеяч бел.рэв. руху З.Жылуновіч. Рэарганізавана ў Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАРАЦЬБА́»,
газета Літоўска-Беларускага абл.к-таКамуніст. рабочай партыі Польшчы (КПРП). Выходзіла нелегальна з 15.8.1921 да снеж. 1922 у Вільні на бел. мове (асобныя матэрыялы друкавала на рус. і польск. мовах). Была разлічана на рабочых, сялян, с.-г. рабочых (парабкаў), парт. і камсамольскі актыўЗах. Беларусі. Асвятляла барацьбу працоўных Зах. Беларусі супраць сац. і нац. прыгнёту, жыццё ў БССР і Сав. Расіі. Вядома 10 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ СПРА́ВА»,
газета Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася ў Вільні з 9.4 да 31.7.1926 на бел. мове два разы на тыдзень. Замяніла забароненую ўладамі газету «Беларуская ніва». Была разлічана на сялян і рабочых Зах. Беларусі, на актыўБСРГ. Прапагандавала ідэі нац.-вызв. барацьбы, арганізац. формы грамадскага руху, асвятляла развіццё бел. культуры і асветы ў Зах. Беларусі і БССР, расказвала пра эканам. і паліт. становішча ў БССР, міжнар. жыццё. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць ТБШ, творы зах.-бел. пісьменнікаў. Выйшла 29 нумароў, 11 канфіскаваны. Забаронена ўладамі. З чэрв. 1926 БСРГ выдавала газету «Народная справа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАРАЦЬБА́»,
газета, орган ЦККПЗБ. Выдавалася з кастр. 1932 да лют. 1933 у Берліне на бел. мове. Выходзіла нерэгулярна. Выйшла 5 нумароў. Была разлічана на зах.-бел.рэв. і камуніст.актыў, беларусаў-эмігрантаў, што жылі ў краінах Зах. Еўропы і ў Амерыцы. Выступала за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне з БССР, у абарону дэмакр. арг-цый (ТБШ і інш.). Пісала пра рэв. выступленні ў Зах. Беларусі, бел. эміграцыю ў Францыі, Латвіі, асвятляла паліт. і эканам. становішча ў СССР і БССР. Вяла палеміку з кіраўнікамі Бел. хрысціянскай дэмакратыі і інш. партый. Спыніла існаванне пасля прыходу да ўлады ў Германіі Гітлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬДА (ад італьян. saldo разлік, рэшткі),
рознасць паміж грашовымі паступленнямі і расходамі за пэўны перыяд. У бухгалтарскім уліку С. — рознасць паміж сумамі па дэбету і крэдыту рахункаў. Дэбетовае С. (дэбет большы за крэдыт) паказвае велічыню рэшткаў гасп. сродкаў, крэдытавае (крэдыт большы за дэбет) — стан крыніц гасп. сродкаў. У бухгалтарскім балансе рахункі з дэбетовым С. складаюць актыў, з крэдытавым — пасіў. У міжнар. гандлі С. — рознасць паміж сумай экспарту і імпарту або сумай патрабаванняў і абавязацельстваў. У гандл. балансе станоўчае С. — перавышэнне экспарту над імпартам, адмоўнае — перавышэнне імпарту. У плацежным балансе станоўчае С. — перавышэнне агульнай сумы паступленняў краіны над яе плацяжамі інш. краінам, адмоўнае — перавышэнне плацяжоў краіны над яе паступленнямі з інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРСЕ́ВІЧ (Максім Тарасавіч) (9.8.1890, в. Чамяры Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 3.11.1937),
дзеяч нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Вучыўся ў Слонімскім 2-класным вучылішчы. З 1911 настаўнічаў. У чэрв. 1925 увайшоў у 1-ы актыўБеларускага пасольскага клуба. З 1926 чл.ЦКБеларускай сялянска-работніцкай грамады, кіраўнік яе Цэнтр. сакратарыята. У 1927 арыштаваны і па судовым працэсе 56-і (1928) прыгавораны да 8 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1931 у СССР. Працаваў у Дзярж. планавай камісіі БССР і ў камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АНБССР. Чл.ЦВКБССР. У 1933 арыштаваны, у 1934 засуджаны да вышэйшай меры пакарання, замененай 10 гадамі зняволення. Пакаранне адбываў на Салаўках і будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Паўторна арыштаваны ў 1937, расстраляны. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах у 1956.