акты́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акты́ў акты́вы
Р. акты́ву акты́ваў
Д. акты́ву акты́вам
В. акты́ў акты́вы
Т. акты́вам акты́вамі
М. акты́ве акты́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акты́ў¹, -ы́ву, м.

Найбольш дзейная, ініцыятыўная частка калектыву, арганізацыі.

А. прафкама.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акты́ў², -ы́ву, м. (спец.).

Вартасць наяўнай і даўгавой маёмасці, што належыць прадпрыемству; проціл. пасіў.

Запісаць у а.

|| прым. акты́ўны, -ая, -ае.

А. баланс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акты́ў I, -ты́ву м. акти́в;

парты́йны а. — парти́йный акти́в

акты́ў II, -ты́ву м., бухг., перен. акти́в;

запіса́ць у а. — записа́ть в акти́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акты́ў, ‑тыву, м.

1. Найбольш дзённая, ініцыятыўная частка якой‑н. арганізацыі, калектыву. Партыйны актыў. Камсамольскі актыў. Аўтарскі актыў. Вытворчы актыў.

2. Частка балансу, якая ўключае ўсе віды каштоўнасцей прадпрыемства (грошы, тавары і інш.); проціл. пасіў. // перан. Поспехі, дасягненні, перавагі чые‑н. Запісаць у актыў.

[Ад лац. activus — дзейны, дзейсны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Актыў (бухг.) 1/207

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Актыў (сац.-паліт.) 1/206—207

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫ́Ў,

1) любая ўласнасць кампаніі: машыны, абсталяванне, будынкі, запасы, банкаўскія ўклады і інвестыцыі ў каштоўныя паперы, патэнты, а ў практыцы зах. краін і дзелавая рэпутацыя.

2) Частка бухгалтарскага балансу, якая адлюстроўвае матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства паводле іх складу і размяшчэння.

3) Перавышэнне даходаў над расходамі ў некаторых відах балансаў (плацежных і інш.).

т. 1, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акты́ўI м. зборн. Aktiv n -s, aktve [-və] Mtglieder (pl);

парты́йны акты́ў Partiaktivist n;

бацько́ўскі акты́ў lternbeirat m -(e)s, -räte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

акты́ўII м. фін. Aktva [-vɑ] pl, Aktvbestand m -(e)s; Gthaben n -s, -, Aktvposten m -s, -;

акты́ў і пасі́ў Aktva und Passva [-vɑ];

мець на акты́ве gthaben аддз. vt;

уну́траныя акты́вы nlandaktiva

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)