АД’ЮТА́НТ [ад лац. adjutans (adjutantis) які дапамагае],
1) афіцэр (у арміях некат. дзяржаў таксама прапаршчык, мічман) пры начальніку для розных даручэнняў і дапамогі ў кіраўніцтве воінскімі падраздзяленнямі.
2) У дарэв.рус. арміі з 17 ст. пасада афіцэра, адказнага за справаводства ў штабах.
3) Прыдворны ваен. чын у свіце манарха (генерал-ад’ютант, флігель-ад’ютант).
4) У Францыі ў 19 ст. афіцэр у палку, які адказваў за навучанне унтэр-афіцэраў і капралаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́Л-АД’ЮТА́НТ,
1) воінскае званне (чын) у рас. арміі ў пач. 18 ст. — 1808. Уведзена Пятром I для асоб, якія былі старшымі ад’ютантамі пры цару (узначальвалі ваенна-паходную канцылярыю), пры генерал-фельдмаршале і яго памочніку (выконвалі абавязкі ад’ютанта і вялі справаводства пры штабе) і пры поўных генералах.
2) Ганаровае званне вышэйшых афіцэраў у свіце рас. імператара ў 1808—1917. Надавалася поўным генералам і генерал-лейтэнантам, часам інш.ваен. чынам за ваен. заслугі і дзярж. дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙСЕНГО́Ф ((Weyssenhoff) Ян) (1774, в. Анджэльмуйжэ Рэжыцкага пав., цяпер Латвія — 19.5.1848),
вайсковы дзеяч ВКЛ. З 1789 на ваеннай службе ВКЛ у 8-м палку пяхоты ў Нясвіжы. Удзельнік вайны супраць экспансіі Расіі ў 1792, бітвы пад Мірам. У час паўстання 1794ад’ютант Я.Ясінскага, прызначаны А.Т.Касцюшкам маёрам кавалерыі. Пасля задушэння паўстання вандраваў па Еўропе. У 1806 далучыўся да войска ген. Я.Г.Дамброўскага, удзельнічаў у паўстанні на зах.-польскіх землях супраць прускага панавання, у ваен. дзеяннях 1809 супраць Аўстрыі на баку Напалеона. У вайне 1812 ад’ютантген. Ю.Заёнчака, удзельнік бітваў пад Смаленскам, Барадзіном і інш. У 1813 атрымаў ад Напалеона званне ген. брыгады. Удзельнічаў у арганізацыі арміі Каралеўства Польскага ў складзе Рас. імперыі, з 1826 ген. дывізіі. У час паўстання 1830—31 камандаваў дывізіяй уланаў, браў удзел у фарміраванні Надвіслянскага легіёна, камандаваў войскамі Кракаўскага ваяв. У 1831—33 у ссылцы ў Кастраме. Аўтар мемуараў.
Тв.:
Pamiętnik generała Jana Weyssenhoffa. Warszawa, 1904.
дзяржаўны дзеяч Рас. імперыі, ген. ад інфантэрыі (1859). З 1818 на вайск. службе. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1828—29. У 1833—34 у лейб.-гвардыі Літоўскім палку. З 1838 флігель-ад’ютант Мікалая I, у 1841 ген.-маёр світы. З ліст. 1842 нач. штаба пях. корпуса. З 1849 ген.-ад’ютант, папячыцель Маскоўскай навуч. акругі. З 10.12.1855 віленскі ваен. губернатар і кіраўнік грамадз. часткі, гродзенскі, ковенскі і мінскі ген.-губернатар. Па яго ініцыятыве памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губ. накіравалі прашэнне Аляксандру II аб вызваленні іх сялян ад прыгоннай залежнасці. 20.11.1857 імператар даслаў на імя Н. найвышэйшы рэскрыпт, у якім дазволіў стварыць у гэтых губернях дваранскія к-ты для падрыхтоўкі праекта адмены прыгоннага права (гл.Рэскрыпт Аляксандра II 1857). У 1861 Н. прызначаны членам Дзярж. савета з захаваннем ранейшых пасад, у 1862 — камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. У час паўстання 1863—64 за нерашучасць у дзеяннях супраць паўстанцаў 13.5.1863 заменены М.М.Мураўёвым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБАНЮ́К (Іван Андрэевіч) (29.8.1896, б.в. Прышаходы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 3.10.1959),
генерал-палкоўнік (1955). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 камандзір узвода, пам. камандзіра роты, ад’ютант палка. З 1921 камандзір батальёна, палка. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Закаўказскім, Паўн.Каўказскім, 3-м і 4-м Укр. франтах: камандзір палка, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў за г. Растоў, вызвалення Данбаса, Ўкраіны, Крыма, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (31.12.1908, в. Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.10.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. З 1932 у НКУС. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, Бел., 1-м Укр., 3-м і 1-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Старшы ад’ютантстралк. батальёна капітан П. вызначыўся ў баях у час прарыву абароны ворага каля г. Кутна, на р. Піліца (Польшча) і ўступлення сав. войск на тэр. Германіі. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БЕЛЬТ (Лявонцій Васілевіч) (1792, г. Магілёў — 9.5.1862),
ваенны і дзярж. дзеяч, адзін з арганізатараў паліт. вышуку ў Расіі. Генерал ад кавалерыі (1856). Скончыў Горны кадэцкі корпус (1807), служыў у пяхоце (да 1830). Ўдзельнік кампаній 1807 і 1812—15, ад’ютант Дз.С.Дахтурова, М.М.Раеўскага. У пач. 1820-х г. масон. З 1830 у Корпусе жандараў, з 1835 нач. штаба корпуса. У 1839—56 адначасова кіраўнік «Трэцяга аддзялення», чл.Гал. ўпраўлення цэнзуры і Сакрэтнага к-та аб раскольніках. Кіраваў праследаваннем паэтаў А.С.Пушкіна і М.А.Някрасава, расследаваў справы Кірыла-Мяфодзіеўскага таварыства і петрашэўцаў. З 1856 у адстаўцы.
Літ.:
Оржеховский И.В. Самодержавие против революционной России (1826—1880 гг.). М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РЫН (Эраст Паўлавіч) (10.11.1902, г. Разань, Расія — 4.9.1980),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1977). Скончыў Вышэйшыя эксперыментальныя тэатр. майстэрні (1926). Працаваў у Т-ры імя У.Меерхольда (з 1922), Ленінградскім т-ры Камедыі (з 1936, акцёр і рэжысёр), Т-ры-студыі кінаакцёра (Масква, з 1950). Вострахарактарны камедыйны акцёр. Сярод роляў: Гулячкін («Мандат» М.Эрдмана), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). З 1934 здымаўся ў кіно: Ад’ютант («Паручнік Кіжэ»), Альфрэд Тараканаў («Музычная гісторыя»), Кароль («Папялушка»), Каін XVIII (аднайм. фільм) і інш. Паставіў (разам з Х.А.Лакшыной) фільмы: «Жаніцьба» (1937; і роля Падкалёсіна), «Прынц і жабрак» (1942), «Звычайны цуд» (1965; і роля Караля) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯ́ДКА (Лукаш Сямёнавіч) (31.10.1887, в. Лесуны Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.5.1966),
дзеяч бел.нац. руху пач. 20 ст. Ген.-маёр інтэнданцкай службы (1940). Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1904—07). У 1907 за распаўсюджванне рэв. л-ры арыштаваны, у 1909 апраўданы. З 1910 у арміі. З 1917 эсэр, чл. Савета салдацкіх дэпутатаў 12-й арміі, выканкома Усерас. Савета сял. дэпутатаў, Цэнтр.бел. вайсковай рады, Бел.абл.к-та, дэлегат Усебел. з’езда 1917. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1921—22 ад’ютант М.Фрунзе ў Турцыі, у 1941—51 нач. кватэрна-эксплуатац. ўпраўлення Узбр. СІД СССР.