ад’юта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Афіцэр пры ваенным начальніку для выканання службовых даручэнняў або штабной работы.

|| прым. ад’юта́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад’юта́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ад’юта́нт ад’юта́нты
Р. ад’юта́нта ад’юта́нтаў
Д. ад’юта́нту ад’юта́нтам
В. ад’юта́нта ад’юта́нтаў
Т. ад’юта́нтам ад’юта́нтамі
М. ад’юта́нце ад’юта́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ад’юта́нт м. адъюта́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ад’юта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Афіцэр, прызначаны для выканання даручэнняў военачальніка або абавязкаў штабной службы. У хату ўвайшоў Міша Глінскі, ад’ютант камандзіра. Кулакоўскі.

[Ад лац. adjutans, adjutantis — памочнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АД’ЮТА́НТ [ад лац. adjutans (adjutantis) які дапамагае],

1) афіцэр (у арміях некат. дзяржаў таксама прапаршчык, мічман) пры начальніку для розных даручэнняў і дапамогі ў кіраўніцтве воінскімі падраздзяленнямі.

2) У дарэв. рус. арміі з 17 ст. пасада афіцэра, адказнага за справаводства ў штабах.

3) Прыдворны ваен. чын у свіце манарха (генерал-ад’ютант, флігель-ад’ютант).

4) У Францыі ў 19 ст. афіцэр у палку, які адказваў за навучанне унтэр-афіцэраў і капралаў.

т. 1, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ад’юта́нт м. вайск. Adjutnt m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ад’юта́нт

(ням. Adjutant, ад лац. adiutans, -ntis = памочнік)

1) ваеннаслужачы пры камандзіры для выканання службовых даручэнняў;

2) афіцэр, адказны за справаводства ў штабах дарэвалюцыйнай рускай арміі;

3) прыдворны ваенны чын у свіце манарха (генерал-а., флігель-а.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флі́гель-ад’юта́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. флі́гель-ад’юта́нт флі́гель-ад’юта́нты
Р. флі́гель-ад’юта́нта флі́гель-ад’юта́нтаў
Д. флі́гель-ад’юта́нту флі́гель-ад’юта́нтам
В. флі́гель-ад’юта́нта флі́гель-ад’юта́нтаў
Т. флі́гель-ад’юта́нтам флі́гель-ад’юта́нтамі
М. флі́гель-ад’юта́нце флі́гель-ад’юта́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

флі́гель-ад’юта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

У царскай Расіі: афіцэр у свіце цара, які выконваў абавязкі ад’ютанта, або афіцэр для даручэнняў пры камандуючым арміяй.

|| прым. флі́гель-ад’юта́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флі́гель-ад’юта́нт м., ист. фли́гель-адъюта́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)