Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАСЫ́, абаасы,
у якуцкай міфалогіі злыя духі; маюць аблічча чалавека ростам з лістоўніцу або аднаногай, аднарукай, аднавокай пачвары. Усё шкоднае і агіднае створана абасамі. Яны спакушаюць і падбухторваюць людзей на злачынствы, насылаюць на іх бедствы і хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЙ,
у старажытнакітайскай міфалогіі душа (дух) нябожчыка. З распаўсюджаннем будызму Гуй стала агульнай назвай дэманаў і насельнікаў пекла. Уяўлялі Гуя падобным на чалавека, які не адкідвае ценю, раптоўна становіцца нябачным ці прымае аблічча звера, мужчыны ці жанчыны, каб завабліваць людзей і забіваць іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭ́ВАРАЦЕНЬ,
фантастычны персанаж нар. павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. У слав., у т. л. ў бел. міфалогіі найчасцей набываў аблічча воўка (гл.Ваўкалак). Уяўленне пра П. ўзнікла на аснове татэмізму, звязана з вераю ў чараўнікоў, адлюстравалася ў фальклоры — былічках, баладах (напр., у бел. купальскай песні — баладзе «Пойдзем, сястра, у лясок а скінемся травіцай»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭБЮРО́ ((Deburau) Жан Батыст Гаспар) (31.7.1796, г. Колін, Чэхія — 17.6.1846),
французскі акцёр-мім. З сям’і вандроўных акцёраў-акрабатаў. З 1816 у трупе т-ра «Фюнамбюль» («Канатныя танцоры»). Стварыў у розных пантамімах вобраз П’еро, які стаў папулярным нар. камічным героем і атрымаў сусв. вядомасць. Захаваўшы старадаўні фарсавы грым П’еро, Д. змяніў яго аблічча і касцюм. У сучаснай пантаміме традыцыі Д. знайшлі працяг у творчасці Ж.Л.Баро і М.Марсо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАПАТЫ́Я (ад псіха... + грэч. pathos пакута, хвароба),
расстройства асобы, паталагічны стан псіхічнай дзейнасці чалавека. Анамаліі характару, якія вызначаюць псіхічнае аблічча індывідуума, выяўляюцца з дзяцінства, яскрава выражаны ў падлеткаў і захоўваюцца на працягу жыцця. Адрозніваюць П. ўзбудлівую, істэрычную, шызоідную і інш. формы. Праяўляецца дысгарманічнасцю эмацыянальна-валявых уласцівасцей асобы (празмерная раздражняльнасць, замкнёнасць, эгацэнтрызм і інш.), парушэннем прыстасавальнасці да навакольнага асяроддзя пры адносным захаванні інтэлекту.
польскі архітэктар. Вучыўся ў Д.Мерліні. З 1781 працаваў пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1783—86 наведаў Італію. Пабудовы ў стылі класіцызму 18 ст. адметныя строгасцю аблічча, вытанчанасцю прапорцый: палацы ў Бялачаве (1797—1800), Бейсце (абодва Свентакшыскае ваяв.; 1802), Бельведэр у Варшаве (1818—22), павільёны (1816—18) на вул. Грахоўскай і пл. Уніі ў Варшаве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ЦЫ ((Corazzi) Антоніо) (16.12.1792, г. Ліворна, Італія — 26.4.1877),
польскі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў АМ у Фларэнцыі (1810—16). Працаваў у Польшчы (1818—47), пераважна ў Варшаве. Аўтар планіроўкі плошчаў Тэатральнай і Банкаўскай, манум. грамадскіх будынкаў, якія ў многім вызначылі аблічча цэнтра польскай сталіцы: палац Сташыца (1820—23, цяпер АН), Вял.т-р (1825—32), Польскі банк (1828—30) і інш. Сярод інш. работ: сабор у Любліне (1821; перабудова касцёла езуітаў канца 16 ст.), гімназія ў Плоцку (1843).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЦМАН (Яўген Аляксандравіч) (8.7.1890, г. Харкаў, Украіна — 1976),
расійскі жывапісец і графік. Нар.маст. Расіі (1969). Чл.-кар.АМСССР (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1909—16) у К.Каровіна і С.Малюціна. Адзін з заснавальнікаў Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Працаваў пераважна ў жанры партрэта. Работам уласцівы старанная мадэліроўка форм, дакладнасць перадачы знешняга аблічча: партрэты К.Я.Варашылава (1933), Б.А.Лаўранёва (1947), Н.Золатавай (1958—60) і інш. Аўтар жанравых кампазіцый: «Калязінскія каруначніцы» (1928), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1949) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ КЛУБ-ТЭА́ТР,
помнік архітэктуры канструктывізму ў г. Мазыр Гомельскай вобл. Узведзены ў 1929—32. 2-павярховы асіметрычны П-падобны ў плане мураваны будынак. Мае дакладна размежаваныя тэатр. і клубную часткі, кожная з асобным уваходам і вестыбюльнай групай, злучаныя паміж сабой папярочным крылом-пераходам. Маст.аблічча будынка вырашана лаканічнымі сродкамі. На гал. фасадзе вылучаецца паўкруглы з 6 калонамі аб’ём з уваходам у глядзельную частку. У будынку працавалі Мазырскія т-ры: рабочай моладзі (з 1935), калг.-саўгасны (1935—38), Палескі абл. драматычны (1938—41, 1944—46).