КАРАСЁЎ (Мікалай Піліпавіч) (н. 27.7.1934, в. Пісарава Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1959). З 1970 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні шляхоў распаўсюджвання гельмінтаў свойскіх і дзікіх жывёл і распрацоўцы метадаў барацьбы з гельмінтозамі с.-г. і прамысл. жывёл. Распрацаваў рэкамендацыі па барацьбе з паразітамі коней, прафілактыцы трыхінелёзу ў зверагадоўчых гаспадарках і інш.
Тв.:
Трематодозы диких копытных Белоруссии. Мн., 1981 (разам з В.Ф.Літвінавым);
Паразитарные болезни животных: Справ. пособие. Мн., 1991 (разам з М.В.Якубоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКЕ́ВІЧ (Яўген Аляксандравіч) (н. 26.6.1948, Мінск),
бел.вучоны ў галіне нейрахірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н. (1987), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1975 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1988 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 дырэктар). Навук. працы па мікрахірургіі чэрапна-мазгавых і перыферыйных нерваў, лячэнні пухлін ц. н. с., эпідэміялогіі злаякасных новаўтварэнняў, рэабілітацыі анкалагічных хворых.
Тв.:
Лицевой нерв в хирургии неврином слухового нерва. Мн., 1978 (у сааўт.);
Актуальные проблемы онкологии и медицинской радиологии: Сб. науч. работ. Мн., 1992—97 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮ́ЧНІКАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 13.7.1945, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1967), дзе і працаваў. З 1988 у Віцебскім тэхнал. ін-це лёгкай прам-сці. Навук. працы па тэорыі, матэм. мадэляванні і распрацоўцы вырабаў спец. электронікі для ўзбраення радыётэхн. войск ППА, у т. л. апаратна-праграмных сродкаў для аўтаматызацыі іх вытв-сці і эксплуатацыйна-тэхнал. кантролю.
Тв.:
Антенные обтекатели. Мн., 1980 (разам з У.І.Замяціным, У.І.Швецам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯКО́ЎСКІ (Рамуальд Здзіслаў) (н. 1.1.1924, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
вучоны ў галіне экалогіі і біяэнергетыкі. Акад. Польскай АН (1994, чл.-кар. 1979). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (1995). Скончыў Лодзінскі ун-т (1950). З 1952 у Ін-це эксперым. біялогіі, з 1973 у Ін-це экалогіі (да 1982 дырэктар), з 1987 акад.-сакратар Польскай АН, з 1996 праф.Міжнар. цэнтра экалогіі Польскай АН. Навук. працы па вывучэнні энергет. патокаў у экасістэмах, ахове прыродных рэсурсаў.
Тв.:
Экалагічная біяэнергетыка пайкілатэрмных жывёл. Варшава, 1994 (у сааўт.);
Modelowanie matematyczne procesów ekologicznych Warszawa, 1996 (разам з У.В.Мяншуткіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВЕЛЬ (Павел Васілевіч) (н. 6.7.1937, в. Восава Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1992). Скончыў БСГА (1959). З 1995 у БСГА. Навук. працы па праблемах спецыялізацыі і інтэнсіфікацыі с.-г. вытв-сці, выкарыстання эканоміка-стат. метадаў аналізу эфектыўнасці агр. сектара эканомікі, Адзін з аўтараў даведнікаў і навуч. дапаможнікаў па арг-цыі і кіраванні аграпрамысл. комплексам.
Тв.:
Экономическая эффективность специализации сельскохозяйственных предприятий: (Теория и практика измерения). Алма-Ата, 1976;
Производственные резервы повышения экономической эффективности работы сельскохозяйственных предприятий в условиях становления рынка. Горки, 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛБ (Уладзімір Гаўрылавіч) (н. 12.3.1929, в. Лемяшэвічы Пінскага р-на, Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1970 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па біяхіміі і імуналогіі лёгачнай і сардэчнай паталогіі, дыягностыцы і метадах даследавання ў нефралогіі і уралогіі, хірург. захворванняў.
Тв.:
Методы исследования в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разам з А.С.Чыжам, В.С.Пілатовічам);
Лабораторная диагностика хирургических заболеваний. Мн., 1993 (разам з У.С.Камышнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЕСЕНЬ (Віктар Пятровіч) (н. 10.10.1944, в. Пагарэлае Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1996). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1965). З 1974 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па ўдасканаленні тэхналогій павелічэння прадуктыўнасці свіней, уплыву тэхнал. фактараў на якасць свініны.
Тв.:
Влияние уровня сырого протеина и обменной энергии в комбикорме на качество туш и мяса свиней (разам з В.М.Галушка) // Науч. основы развития животноводства в Республике Беларусь. Мн., 1994. Вып. 25;
Формирование мясной продуктивности у свиней с различной живой массой и толщиной шпика // Там жа. 1995. Вып. 26.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́САЧКА (Пётр Альбінавіч) (н. 26.1. 1958, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1997). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1979). З 1991 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па вет. вірусалогіі і імуналогіі, выкарыстанні прадуктаў пчалярства ў жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, ахове рэдкіх відаў жывёл.
Тв.:
Распространение инфекционных и инвазионных заболеваний у беловежских зубров (у сааўт.) // Сохранение биологического разнообразия лесов Беловежской пущи. Каменюки, 1996;
Состояние иммунитета при вакцинации телят бивалентной вакциной против инфекционного ринотрахеита и вирусной диареи (у сааўт.) // Весці Акадэміі аграрных навук РБ. 1998. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 7.9.1924, г. Екацярынбург, Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі і працэсаў кіравання. Акад.Рас.АН (1968; чл.-кар. 1964). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1949), дзе і працаваў. З 1970 у Ін-це матэматыкі і механікі Уральскага аддз.Рас.АН (у 1970—77 дырэктар). Навук. працы па тэарэт. механіцы, дастасавальнай матэматыцы і тэорыі ўстойлівасці руху. Распрацаваў тэорыю стабілізацыі кіравальных сістэм на аснове сінтэзу метадаў тэорыі ўстойлівасці і тэорыі аптымальных працэсаў. Развіў тэорыю кіравання ў гульнёвых задачах дынамікі. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІН (Дзмітрый Рыгоравіч) (н. 7.3.1945, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне механікі палімераў. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1992). Скончыў Гомельскі ун-т (1969), дзе і працуе з 1978 (з 1997 прарэктар). Навук. працы па ўзаемадзеянні палімераў з металамі, кіраванні адгезійнай трываласцю і стабільнасцю палімераў. Устанавіў з’яву пераносу металаў пры акісляльна-вулканізацыйных ператварэннях палімераў, распрацаваў новыя метады атрымання маш.-буд. матэрыялаў на аснове тэрмапластаў і эластамераў.
Тв.:
Математические методы решения физических задач. Мн., 1991 (у сааўт.);
Окисление и вулканизация каучуков и резин в контакте с металлами. Гомель, 1996 (разам з І.М.Елісеевай).