САМО́ЙЛА (Уладзімір Іванавіч) (29.1.1878, Мінск — 1941),
бел. публіцыст, літ. крытык, філосаф. Скончыў Петраградскі ун-т (1916). Удзельнічаў у бел.літ.-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага т-ва «Мінчук» (1906). Пры садзейнічанні С. ў газ. «Северо-Западный край» (28.5.1905) надрукаваны на бел. мове верш Я.Купалы «Мужык» — першае выступленне паэта ў друку. У газ. «Минский курьер» (1908) актуалізаваў пытанні асветы нар. мас, неабходнасць бел. школы. Выступаў з арт. пра творчасць Г.Ібсена, А.Блока, Л.Андрэева. З 1918 жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у гімназіях, актыўна супрацоўнічаў у віленскай прэсе. У 1923—27 адзін з вядучых публіцыстаў зах.-бел.перыяд. друку вызв. кірунку. Выступаў па пытаннях грамадска-паліт. жыцця і вызв.руху: філас. эсэ «Гэтым пераможаш!» (1923), «Які «самаўрад» гатуе беларускаму народу Польская рэспубліка?» (1924), «Новы» і «найноўшы» курс польскай палітыкі ў беларускай справе» (1932) і інш. У рэцэнзіях і артыкулах пра зах.-бел. л-ру вітаў ідэйныя, маст., жанравыя пошукі пісьменнікаў, разглядаў здабыткі л-ры ў святле росту гіст. і паліт. свядомасці народа. Асн. публікацыі 1930-х г. (пад псеўд. Ул.Чэмер, Ул.С., С.) датычылі помнікаў стараж. л-ры, пытанняў гісторыі бел. мастацтва, музыкі. Для лепшых публікацый С. характэрны шырокі праблемны падыход да з’яў, глыбокая, дасведчаная трактоўка пытання, ярка выражаны публіцыст. стыль.
Тв.:
У кн.: Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978;
У кн.: Беларуская думка XX ст. Варшава, 1998.
Літ.:
Александровіч С.Х. Уладзімір Самойла — даследчык паэзіі Янкі Купалы // Песні беларускай валадар. Мн., 1981;
Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. Мн., 1985;
Калинкович Н. Как дань глубокого уважения... // Нёман. 1979. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВІ́НСКІ (сапр.Качароўскі) Адам Сямёнавіч
(11.9.1885, г.п. Панінка Палонскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 1937),
удзельнік рэв.руху ў Польшчы, Расіі і Беларусі, парт. і дзярж. дзеяч БССР. З 1907 чл. Варшаўскай арг-цыі СДКПіЛ. У 1907 і 1909 быў арыштаваны. З 1912 у Пецярбургу, дзе ў час Лют. рэвалюцыі 1917 узначальваў чырвонагвардзейскі атрад. потым Чырв. гвардыю Маскоўска-Застаўскага р-на Петраграда. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. Са студз. 1918 у Мінску, старшыня бюро Мінскай групы СДКПіЛ. У час ням. акупацыі Беларусі чл. Мінскага падп. райкома РК.П(б), са жн. 1918 чл. краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы. Са снеж. 1918 нач. Мінскай гар. міліцыі, заг. Мінскага губ. аддзела ўпраўлення ўнутр. спраў, чл. Мінскага губ.ВРК. З лют. 1919 камісар 52-й (Зах.) стралк. дывізіі. У пач. 1920 арганізатар партыз.руху ў Мінскай губ., з мая 1920 нач. палітаддзела 57-й стралк. дывізіі, у ліп.—жн. 1920 старшыня Гродзенскага РВК. З 1921 нарком земляробства БССР, у 1924—28 прадстаўнік КПЗБ пры ЦККП(б)Б, узначальваў Бюро дапамогі Кампартыі Зах. Беларусі пры ЦККП(б)Б. У 1928—30 сакратар Мінскага акр. і гар. к-таў КП(б)Б, адначасова старшыня МОПРа БССР. У 1934—37 нач. палітаддзела Маск.-Бел.-Балт. чыгункі. Чл.ЦБКП(б)Б у 1920—24, чл.ЦККП(б)Б у 1925—32, чл.ЦККПЗБ у 1926—35, чл.ЦК КПП з 1930, чл.ЦВКСССР у 1925—29, чл.ЦВКБССР у 1920—31, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1922—24. 9.7.1937 арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
швейцарскі прыродазнавец і філосаф. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1764). Па адукацыі юрыст. Навук. працы ў галіне біялогіі: апісанне членістаногіх, паліпаў і чарвей, жыцця і інстынктаў насякомых («Трактаты пра насякомых», 1745), спробы тлумачэння фізіял. функцый ліста і руху раслінных сокаў («Даследаванне пра ролю лісця ў раслін», 1754). Прыхільнік тэорыі прэфармацыі, адзін з аўтараў вучэння пра «лесвіцу істот». У пытаннях тэорыі пазнання вял. значэнне надаваў вопыту, эмпірызму. У філас. працах («Вопыт псіхалогіі...», 1755; «Аналітычны вопыт здольнасці душы», 1760) сцвярджаў, што ў чалавеку спалучаны цела, ад якога залежаць адчуванні, памяць, увага і інш.псіхал. функцыі, і нематэрыяльная душа; ідэі ёсць відазмяненні адчуванняў, а таму не існуе прыроджаных ідэй. Паводле Банэ, жывёліна, як і чалавек, мае несмяротную душу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВЕ́Ц (Тарас Дзмітрыевіч) (мянушка Бульба; 9.3.1908, с. Быстрычы Бярэзнаўскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 15.5.1981),
дзеяч украінскага нац.руху. З 1933 адзін са стваральнікаў і кіраўнік падп. арг-цыі «Украінскае нацыянальнае адраджэнне», мэтай якой была барацьба за адраджэнне Укр.нар. рэспублікі (УНР). З пач.Вял.Айч. вайны ператварыў арг-цыю ў Палескую сеч Украінскай паўстанцкай арміі (ПС УЛА), што дзейнічала на тэр.Укр. і Бел. Палесся. Летам 1941 разам з бел. групамі вёў барацьбу за «вызваленне Палесся ад бальшавікоў». Імкнуўся аб’яднаць усе ўкр. антыкамуніст. арг-цыі ў адзіную армію з мэтай адраджэння УНР як адзінай дэмакр. шматпарт. дзяржавы. Летам 1943 ПС УПА сілай падпарадкавана Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Неаднойчы быў арыштаваны польскімі і ням. ўладамі. Пасля вайны жыў у ФРГ, Канадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САВЫ,
удзельнікі рэв.руху дзекабрыстаў у Рас. імперыі, браты. Нарадзіліся ў Сумскай вобл., Украіна.
Андрэй Іванавіч (1798—12.10.1854) — адстаўны падпаручнік (1823), Пётр Іванавіч (1800—12.10.1854) — падпаручнік (1825). Атрымалі хатнюю адукацыю. З 1816 служылі ў 26-й, з 1820 у 8-й артыл. брыгадах. У 1818 заснавалі асв.Т-ва першай згоды, якое неўзабаве пераўтварылі ў тайнае Т-ва сяброў прыроды. Заснавальнікі (разам з Ю.К.Люблінскім) і кіраўнікі Таварыства з’яднаных славян 1823—25. У час Чарнігаўскага палка паўстання прымалі захады па яго пашырэнні. У 1826 арыштаваны і асуджаны. Адбывалі катаргу ў Нерчынскіх рудніках, з 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ. Андрэй Іванавіч скончыў самагубствам пасля раптоўнай смерці брата.
Літ.:
Декабристы: Биогр. справ. М., 1988. С. 28—29, 229.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ЛІТАРАТУ́РНЫ ГУРТО́Кстудэнтаў С.-Пецярбургскага універсітэта,
культурна-асветная арг-цыя ў 1912—14. Узнік на хвалі нац.-вызв.руху народаў Рас. імперыі па ініцыятыве Я.І.Хлябцэвіча; кіраўнік гуртка А.А.Разенфельд, стараста Б.А.Тарашкевіч. У арганізац. групу ўваходзіла 16 чал. Гурток падтрымлівалі І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, Я.Ф.Карскі, Е.Р.Раманаў, А.А.Шахматаў і інш. Статут гуртка 30.12.1912 зацверджаны саветам прафесараў ун-та. Мэта гуртка: «навуковае азнаямленне з духоўным і грамадскім жыццём Беларусі», навук. абгрунтаванне неабходнасці развіцця бел. мовы, л-ры і культуры. Гурткоўцы выпусцілі час. «Раніца» (1914), разам з суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы альманаха «Маладая Беларусь» (1912—13).
Вокладка брашуры «Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў С.-Пецярбургскага універсітэта». 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РВІ-ФЛЯРО́ЎСКІ (сапр.Берві) Васіль Васілевіч
(літ. псеўданім Н.Фляроўскі і інш.; 28.4.1829, г. Разань, Расія — 4-10.1918),
рускі сацыёлаг, эканаміст, публіцыст, пісьменнік, удзельнік грамадскага руху 1860-х г. У 1862—87 у ссылцы, супрацоўнічаў у час. «Дело», «Слово», «Отечественные записки» і інш. У канцы 1860-х г. зблізіўся з рэв. народнікамі — меў сувязь з гурткамі «чайкоўцаў» (па іх прапанове напісаў кн. «Азбука сацыяльных навук», ч. 1—2, 1871) і далгушынцаў. З пазіцый народніцтва крытыкаваў сац.-паліт. і эканам. парадкі ў Расіі; прапаведаваў новую рэлігію брацтва і свабоды. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў і маст. твораў (раман «На жыццё і смерць», ч. 1 — 3, 1877, і інш.).
бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч. Магістр тэалогіі (1909), д-р філасофіі (1912). Скончыў Пецярбургскую акадэмію (1909), вучыўся ў каталіцкім ун-це ў Лувене (Бельгія). З 1914 выкладаў філасофію ў Петраградскай духоўнай акадэміі. Адзін з заснавальнікаў бел. хрысціянскага руху і яго саюза «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць» (гл. ў арт.Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Ініцыятар правядзення ў Мінску з’езда бел. каталіцкага духавенства (1917). З 1918 рэктар Мінскай духоўнай семінарыі (выкладаў і служыў імшу на бел. мове). З 1921 прэлат пінскай капітулы, з 1926 у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. З 1928 вёў місіянерскую дзейнасць сярод рас. эміграцыі ў г. Харбін. У 1939 вярнуўся на Беларусь, дзе арыштаваны сав. ўладамі і зняволены ў турму ў Львове; пазней высланы ў Расію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕРАІ́ЗМ,
кірунак у заходнееўрап. філасофіі 13—16 ст., які развіваў погляды арабскага мысліцеля 12 ст.Ібн Рушда (Авероэса); натуралістычная і матэрыяліст. трактоўка вучэння Арыстоцеля. Асн. ідэі авераізму: нястворанасць свету, вечнасць матэрыі і руху, прызнанне смяротнасці чалавечай душы, сцвярджэнне ўсеагульнай прычыннай сувязі прыродных з’яў, дзвюх ісцін тэорыя. Гал. прадстаўнікі: Сігер Брабанцкі, Жан Жандэн, П’етра д’Абана, П.Пампанацы, Дж.Бруна і інш. У 14—16 ст.еўрап. цэнтрамі авераізму былі Падуанскі і Балонскі ун-ты ў Італіі. На Беларусі авераізм — адна з крыніц вальнадумства; Ф.Скарына, С.Будны і інш. ў сваіх творах прытрымліваліся ідэі дваістай ісціны, імкнуліся ў духу авераізму вызваліць чалавечы розум з-пад улады дагматычных аўтарытэтаў, зрабіць яго вышэйшым крытэрыем у зямных справах чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРО́Т КАПІТА́ЛУ,
працэс узнаўлення руху ўсяго авансаванага капіталу, які бясконца паўтараецца. Не супадае з кругаабаротам капіталу. Поўны абарот капіталу адбываецца толькі тады, калі ў грашовай форме вяртаецца авансаваная вартасць асноўнага капіталу і ён аднаўляе сваю матэрыяльную форму. Таму абарот капіталу ахоплівае некалькі кругаабаротаў капіталу. Час, на працягу якога авансаваны ў грашовай форме капітал вяртаецца ў той жа форме да прадпрымальніка, наз. часам абаротам капіталу. Адзінкай вымярэння абароту капіталу служыць год. Хуткасць абароту капіталу вызначаецца па формуле:
, дзе n — колькасць абаротаў, A — адзінка вымярэння, a — час абароту індывід. капіталу. Хуткасць абароту капіталу — паказчык жыццяздольнасці капіталу. На яе ўплываюць час вытв-сці і час абарачэння, а таксама суадносіны асн. і абаротнага капіталу ў авансаваным капітале.