галіна медыцыны, якая вывучае ўплыў фізкультуры і спорту на здароўе, фіз. развіццё іфункцыян. магчымасці арганізма чалавека. Асн. кірункі: функцыян. дынамічная анатомія (марфал. змены ў мышачнай, касцявой іінш. сістэмах пад уплывам спарт. нагрузак); фізіялогія фіз. практыкаванняў і спорту (змены дзейнасці розных сістэм і органаў пад уплывам спарт. нагрузак); біяхімія спорту (складаныя біяхім. працэсы ў арганізме спартсменаў); гігіена фізкультуры і спорту; спартыўныя кардыялогія, траўматалогія, фармакалогія іінш. Вывучае таксама паталаг. змены дзейнасці сістэм арганізма чалавека пры нерацыянальных трэніроўках, распрацоўвае прафілакт., лячэбныя і рэабілітацыйныя мерапрыемствы, удасканальвае метады дыягностыкі функцыян. сістэм асоб рознага ўзросту, якія займаюцца фізкультурай і спортам.
Літ.:
Спортивная медицина. 2 изд. М., 1987;
Майкели Л., Дженкинс М. Энциклопедия спортивной медицины: Пер. с англ. СПб., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТВОЛ,
1) у пажарнай тэхніцы — брандспойт (устарэлае), прыстасаванне (труба з насадкамі на канцы) для стварэння і накіравання струменяў сумесі вады, пены, парашку іінш. для тушэння агню. Падзяляюцца на лафетныя (бываюць стацыянарныя, што замацоўваюцца на аўтамабілі, катэры, вышцы іінш., пераносныя і перавозныя) і ручныя, якімі камплектуюцца пажарныя аўтамабілі, мотапомпы, унутр. пажарныя краны.
2) У ваеннай справе — асн.ч.агнястрэльнай зброі для выкідвання снарада (гранаты, міны, кулі) і надання яму ўстойлівага палёту ў патрэбным напрамку. Унутраная поласць (канал) С. складаецца з каморы, дзе размяшчаецца зарад, і вядучай часткі. У час выстралу з казённай (задняй) часці С. закрываецца затворам. Бываюць С. незмацаваныя, разборныя і змацаваныя; наразныя (гл.Наразная зброя) і гладкаствольныя. Даўжыня С. залежыць ад прызначэння зброі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМЕ́НЬ Васіль (сапр.Лебедзеў Аляксандр Мікалаевіч; 1.4.1914, в. Лявонцьева Мантураўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 25.10.1992),
бел.іўкр. пісьменнік. Пісаў на бел.іўкр. мовах. Скончыў Львоўскі пед.ін-т (1953). З 1921 жыў на радзіме айчыма ў в. Зачэпічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл., дзе ў 1930 арганізаваў і ўзначаліў камсамольскую ячэйку. Неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў астрозе. У 1939—79 на пед. рабоце ў Ровенскай і Валынскай абл. (Украіна). Друкаваўся з 1931 («Беларуская газета», «Літаратурная старонка», «Наша воля», «Асва») іінш. Пісаў пра цяжкае жыццё і барацьбу прац.Зах. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ЖАЧНІЦЫ, стужкі ордэнскія,
некалькі блізкіх родаў (Catocala, Ephesia, Mormonia іінш.) матылёў сям. совак. Пашыраны ў Еўразіі іПаўн. Амерыцы. Жывуць пераважна ў шыракалістых і поймавых лясах. Большасць відаў актыўныя на змярканні і ўначы. Некат. — шкоднікі лясных ікульт. раслін На Беларусі 16 відаў. Часцей трапляюцца С. ружовая (Catocala pacta) і С. звычайная чырв. (C. nupta). 3 віды С. занесены ў Чырв. кнігу: блакітная (C. fraxini), малінавая (C. sponsa) і пуэрпера (C. puerpera).
Размах крылаў да 12 см. Афарбоўка пярэдніх — пад малюнак кары, заднія — яркія, з перавязямі (адсюль другая назва). Вусікі шчацінкападобныя. Лічынкі (вусені) маюць 3—5 пар брушных ножак; кормяцца лісцем дрэў і кустоў, пераважна букавых, вярбовых і ружавых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЫЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. sterilis бясплодны),
1) знішчэнне мікраарганізмаў і іх спор. Ажыццяўляецца фіз. (кіпячэнне, праграванне сухой парай, парай пад ціскам, ультрафіялетавае і іанізавальнае выпрамяненне, ультрагук), хім. (апрацоўка газападобнымі рэчывамі і растворамі хім. прэпаратаў) метадамі, з дапамогай бактэрыяльных фільтраў. Робіцца з мэтай прадухілення заносу мікраарганізмаў у арганізм чалавека і жывёл, недапушчэння мікробнага разбурэння розных матэрыялаў (харч., лек.), выключэння мікробнага забруджвання пры мікрабіял. даследаваннях іінш. У медыцыне і ветэрынарыі стэрылізуюць перавязачныя і шыўныя матэрыялы, дыягнастычнае ілек. абсталяванне, пажыўныя асяроддзі. посуд іінш. Пашырана таксама ў мікрабіялогіі, харч. прам-сці (разам з пастэрызацыяй).
2) С. палавая — уздзеянне на арганізм чалавека або жывёлы з мэтай пазбаўлення здольнасці аднаўлення патомства пры захаванні эндакрыннай функцыі палавых залоз. Гл. таксама Стэрыльнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́ДНІ МОЗГ,
аддзел галаўнога мозга, размешчаны паміж прамежкавым мозгамі вароліевым мостам. Складаецца з чатырохбугровага цела (падкоркавыя цэнтры зроку і слыху) і ножак мозга. Гал. ўтварэнні: цэнтр. шэрае рэчыва, чорная субстанцыя, чырв. ядро, ядры вокарухальнага і адводнага нерваў, рэтыкулярная фармацыя; цэнтры, якія рэгулююць тонус шкілетных мышцаў, стан сну і няспання іінш. Поласць С.м. — водаправод мозга, злучае III і IV жалудачкі мозга. Асн. эферэнтны шлях С.м. (перадае імпульсы ад нерв. цэнтраў да розных органаў) — рубраспінальны тракт, які забяспечвае павышэнне каардынацыі рухаў з боку мазжачка і С.м., іх адаптацыі да вестыбулярных, светлавых і гукавых уздзеянняў. Пры пашкоджанні чорнай субстанцыі ўзнікае дэфіцыт нейрамедыятара дафаміну (адна з прычын парушэнняў позы, рэгуляцыі рухаў, мышачнага тонусу — сімптомы паркінсанізму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКСТУ́РА (лац. textura тканіна, будова),
пераважная арыентацыя крышт. зярнят, малекул іінш. складальных элементаў (кампанентаў) у розных асяроддзях. Утвараецца пад дзеяннем пругкіх напружанняў, цеплавых уздзеянняў, эл.імагн. палёў і пры спалучэнні гэтых фактараў (напр., тэрмамех. і тэрмамагн. апрацоўкі матэрыялаў). Абумоўлівае анізатрапію многіх фіз. уласцівасцей матэрыялаў.
Адрозніваюць восевыя Т. — з пераважнай арыентацыяй адносна аднаго вылучанага напрамку, плоскія — з арыентацыяй адносна пэўнай плоскасці, поўныя — пры наяўнасці вылучаных плоскасці і некаторага напрамку ў ёй. Тэкстураваныя матэрыялы існуюць у прыродзе (напр., некаторыя мінералы ібіял. тканкі) і могуць быць атрыманы штучна (напр., пры апрацоўцы ціскам металаў, фазавых пераходах, крышталізацыі, эпітаксіі, адсорбцыііінш.). Яны шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы: п’езаэлектрычныя матэрыялы, вадкія крышталі, паляроідыіінш.Гл. таксама Тэкстура магнітная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УКРАЇНСЬКИЙ ІСТОРИ́ЧНИЙ ЖУРНА́Л»,
навуковы часопіс, орган Ін-та гісторыі Нац.АН Украіны. Выдаецца ў Кіеве з 1957 6 разоў на год. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Украіны ісусв. гісторыі, па метадалогіі і методыцы гіст. даследаванняў, гіст. дакументы і каментарыі да іх, мемуары, агляды гіст. крыніц іінш. Друкуюцца матэрыялы па гісторыі ВКЛі Рэчы Паспалітай. Пытанням гісторыі Беларусі прысвечаны арт. Я.М.Карпачова «Гарады і мястэчкі Беларусі ў другой палове XVIII ст.» (1968, № 9), А.П.Грыцкевіча «Універсал Багдана Хмяльніцкага гораду Слуцку (1656 г.)» (1970, №12), Г.Д.Казьмірчука і А.В.Сілкіна «М.В.Доўнар-Запольскі як дзекабрыстазнавец» (1995, № 1), Ф.М.Шабульда «Бітва каля Сініх Вод 1362 г.: малавядомыя і невядомыя аспекты» (1996, №2) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬТРАФІЛЬТРА́ЦЫЯ (ад ультра... + фільтрацыя),
метад раздзялення раствораў і калоідных сістэм, у якіх малекулярная маса раствораных кампанентаў большая за малекулярную масу растваральніку; адзін з мембранных метадаў раздзялення. Пры У. звычайна выкарыстоўваюць палімерныя мембраны з памерамі пор 0,01—0,1 мкм. Рухальная сіла працэсу — градыент ціску; У. ажыццяўляюць пад ціскам 0,1—1 МПа. Выкарыстоўваюць для ачысткі сцёкавых вод, выдалення і ачысткі біял. актыўных рэчываў іінш. У мікрабіялогіі, вірусалогіі, біяхіміі, малекулярнай біялогіі, мед.іхарч. прам-сці для У. выкарыстоўваюць ультрафільтры (дыяметр пор 0,001—0,05 мкм) і мікрапорыстыя фільтры (дыяметр пор 0,05 мкм і больш) для ідэнтыфікацыі мікраарганізмаў, вызначэння іх памераў і канцэнтрацыі, стэрылізацыі вадкасцей, канцэнтравання і абяссольвання раствораў бялкоў і інш.
Літ.:
Дытнерский Ю.И. Обратный осмос и ультрафильтрация. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВО́ЙНЫЯ ЛЯСЫ́,
лясы з перавагай дрэў з лісцем ігольчастай або лускападобнай формы (хвояй). Характэрны для паўн.ч. ўмераных шырот Паўн. паўшар’я, у некат. раёнах субтропікаў і тропікаў. У Еўразіі ўтвараюць Еўразійскую таежную вобласць (гл.Таежныя зоны, Тайга).
Адрозніваюць Х.л. цемнахвойныя (яловыя, піхтавыя, кедравыя) і светлахвойныя (хваёвыя, лістоўнічныя); паводле геагр. месцазнаходжання і складу расліннасці — паўночна-, сярэдне- і паўднёватаежныя, падтаежныя, а таксама шыракаліста-хвойныя. Х.л. паўночна-таежнага тыпу зменьваюцца падтаежнымі і шыракаліста-хвойнымі з Пн на Пд. У іх на глебавым покрыве імхі, лішайнікі, хвашчы, папараці, дзярэзы, чарніцы, брусніцы іінш. Большасць Х.л. — карэнныя і ўмоўна-карэнныя, крыніца каштоўнай драўніны, маюць аэрааднаўленчае, кліматычнае, водарэгулявальнае і проціэразійнае значэнне.
На Беларусі Х.л. займаюць 67,2% плошчы пад лесам. Пераважаюць хваёвыя лясыіяловыя лясы.