УНУ́ТРАНЫЯ ВО́ЙСКІМіністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
дзяржаўнае ўзброенае фарміраванне Рэспублікі Беларусь. Прызначаны для абароны жыцця, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту краіны ад злачынных і інш. проціпраўных замахаў. Падпарадкоўваюцца міністру ўнутр. спраў Рэспублікі Беларусь.
Папярэднікамі У.в. Беларусі былі У.в. СССР (войскі ўнутр. аховы Рэспублікі, войскі ўнутр. службы, войскі Усерасійскай Надзвычайнай Камісіі і інш.). У.в., у іх ліку падраздзяленні і часці, утвораныя на базе 5-га Бел. канвойнага палка, аднымі з першых уступілі у бой з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны (132-гі асобны батальён НКУС — у Брэсцкай крэпасці), потым удзельнічалі у вызваленні Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў. У 1960—67 часці (аддзелы) У.в., якія дыслацыраваліся на тэр. рэспублікі, былі падпарадкаваны Мін-ву ўнутр. спраў БССР. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі 43-я канвойная дывізія У.в. СССР была перайменавана ў дывізію У.в. МУС Рэспублікі Беларусь.
У 1992 на базе дывізіі і інш. часцей створаны У.в. МУС Рэспублікі Беларусь.
Асн. задачы У.в.: ахова грамадскага парадку; забеспячэнне рэжыму ізаляцыі асоб, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, іх канваіраванне; ахова асабліва важных дзярж. аб’ектаў і спец. грузаў; удзел у ажыццяўленні рэжыму надзвычайнага становішча; выкананне задач у сістэме тэр. абароны і інш. Афіцэрскія кадры для У.в. рыхтуе аднайм.ф-тВаен. акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Ю.В.Жадобін.
Да арт.Унутраныя войскі. Сапёры-піратэхнікі на практычных занятках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНЕТЫ́ЧНЫЯ ЗАКО́НЫ,
канстатацыя рэгулярных гукавых змен, якія адбываюцца ў адной мове ў розныя перыяды развіцця або паралельна ў некалькіх роднасных мовах. Першыя Ф.з. сфармулявалі заснавальнікі параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. Ф.з. распрацавалі ў 1870-яг. младаграматыкі, якія лічылі, што Ф.з. дзейнічаюць без выключэння, калі на іх не ўплываюць інш. Ф.з. або аналогія. Ф.з. не маюць абсалютнага характару. Вынікі дзеяння адных і тых жа Ф.з. у роднасных мовах могуць быць не толькі аднолькавымі, але і рознымі. Напр., змяненне «к», «г», «х» у спалучэнні з j у «ч», «ж», «ш» мела адны і тыя ж вынікі ва ўсіх слав. мовах, а змяненне спалучэнняў «т» і «д» з j дало розныя вынікі ў розных слав. мовах. У выніку дзеяння Ф.з. выдзеліліся ўсх.-слав. мовы. Кожная з іх мае спецыфіку ў рэалізацыі Ф.з., напр., пераход «е» ў «о» вядомы ўсім усх.-слав. мовам, але ў бел. мове ён не адбываецца перад шыпячымі («цешча», «таежны»). Узнікненне рэгулярных гукавых змен у мове звычайна тлумачыцца ўнутр. тэндэнцыямі развіцця мовы або ўплывам інш. моў і дыялектаў.
Літ.:
Шухардт Г. О фонетических законах // Шухардт Г. Избранные статьи по языкознанию: Пер. с нем. М., 1950;
Бодуэн де Куртенэ И.А. «Фонетические законы» // Бодуэн де Куртенэ И.А. Избранные труды по общему языкознанию. М., 1963. Т. 2;
Реформатский А.А. Введение в языковедение. 4 изд. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНТА́Н [італьян. fontana ад лац. fons (fontis) крыніца] у архітэктуры, дэкаратыўнае збудаванне, якое служыць асновай ці абрамленнем для струменяў вады; твор архітэктуры малых форм.
У антычнасці Ф. — крыніца пітной вады. Пазней Ф. у спалучэнні з архітэктурай, скульптурай і зялёнымі насаджэннямі стаў адным са сродкаў дэкар. і маст.-вобразнага вырашэння ў архітэктуры, садова-паркавым мастацтве і горадабудаўніцтве. Найб. значныя Ф. вядомы ў сярэдневяковых зах.-еўрап. гарадах, краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу, у Індыі. Арх. вырашэнне Ф. засн. на спалучэнні водных струменяў з нішамі, гротамі, тэрасамі і каскадамі. Гатычныя Ф. вызначаюцца сім. кампактнымі вырашэннямі. У эпоху Адраджэння будавалі Ф. ўскладненых кампазіцый з багатым пераліваннем вадзяных струменяў. У 16—18 ст. Ф. рабілі на гар. плошчах (Фларэнцыя, Рым), на вілах і ў палацава-паркавых комплексах (Версаль). Сусветна вядомая сістэма Ф. створана ў 18 — пач. 19 ст. ў Петрадварцы.
Найб. значныя Ф. на Беларусі: «Хлопчык з лебедзем» у Цэнтральным скверы, «Вянок» у парку імя Я.Купалы, каля Камароўскага рынку (усе ў Мінску), у парку культуры і адпачынку імя А.Луначарскага ў Гомелі, каля помніка Ф.Скарыну ў Полацку, на плошчы ў в. Верцялішкі Гродзенскага р-на і інш. Ф. часта ўзбагачаюць скульптурай, эл. падсветкай і муз. суправаджэннем у вячэрні час.
В.Б.Ангелаў.
Фантан каля Камароўскага рынку ў Мінску.Фантан «Наяды» на плошчы Рэспублікі ў Рыме.Музычны фантан у Празе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАСА́Д (франц. faęade. італьян. facciata ад faccia твар) у архітэктуры, вонкавы бок будынка, збудавання. Адрозніваюць Ф. галоўны, бакавы, дваровы, вулічны, паркавы і інш. Кампазіцыя Ф. характарызуецца яго элементамі (завяршэнне, франтоны, вежы, порцікі і інш.), прапорцыямі і дэкорам; залежыць ад прызначэння формы і канструкцыі будынка. У кампазіцыйным вырашэнні ён адлюстроўвае тыпалагічныя рысы будынка (жылы дом, школа, т-р і інш.), горадабуд. патрабаванні маштабнасці, ансамблевай падпарадкаванасці, стылявога адзінства і інш. Выразнасць Ф. дасягаецца спалучэннем сродкаў архітэктуры, сінтэзам мастацтваў, каларыстыкай, узаемасувяззю збудавання з навакольным асяроддзем. Ф. можа быць падпарадкаваны агульнай кампазіцыі будынка і адлюстроўваць яго ўнутр. структуру. У горадабудаўніцтве Ф. — важны элемент кампазіцыі ў якасці акцэнту на плошчы ці заканчэнні відовішчнай восі.
У асобныя гіст. перыяды Ф. будынка разглядаўся як самаст. галіна арх.-маст. творчасці, часам не звязаная з прызначэннем будынка, яго ўнутр. структурай і канстр. асновай. У архітэктуры рэнесансу, барока і ракако гал. Ф. меў вял. значэнне як самаст. элемент будынка. У перыяд класіцызму характарызаваўся больш лаканічнымі вырашэннямі з адначасовым павелічэннем значнасці бакавых Ф. У сучасным буд-ве звычайна ўсе Ф. маюць аднолькава важнае значэнне. Часам Ф. ствараецца на прынцыпах, якія зрокава скажаюць унутр. структуру кампазіцыі, не ўвасабляюць тыпалагічныя асаблівасці будынка (дэканструктывізм).
С.А.Сергачоў.
Галоўны (уверсе) і бакавы фасады архірэйскага палаца ў Магілёве. Чарцёж. 2-япал. 18 ст.Бакавы фасад Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў у Мінску.Фасад царквы Сент-Эцьен-дзю-Мон у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА НІ́ЗКІХ ТЭМПЕРАТУ́Р,
галіна фізікі, якая вывучае кандэнсаваныя (вадкі і цвёрды) станы рэчыва пры нізкіх і звышнізкіх т-рах (гл.Нізкія тэмпературы). Асн. яе праблемы звязаны з даследаваннямі пры т-рах, меншых за 0,001 К, і пошукам матэрыялаў з высокатэмпературнай звышправоднасцю.
Пры нізкіх т-рах выяўлены з’явы і заканамернасці ўзаемадзеяння квазічасціц, якія пры звычайных т-рах вуаліруюцца цеплавым рухам часціц. Пры паніжэнні т-ры ў рэчыве змяншаюцца цеплавыя ваганні атамаў і малекул, што вядзе да праяўлення ў кандэнсаваных асяроддзях квантавых эфектаў (звышправоднасці, звышцякучасціінш.). Пры нізкіх т-рах усе рэчывы (акрамя гелію) крышталізуюцца з утварэннем крыякрышталёў (гелій да абс. нуля т-ры застаецца квантавай вадкасцю, аднак пад павышаным ціскам утварае квантавы крышталь). Пры гэтым у рэчыве істотна змяняюцца ўласцівасці электронаў і крышталічнай рашоткі, законы размеркавання квантаванай энергіі паміж рознымі тыпамі квазічасціц рэчыва, адбываюцца фазавыя пераходы, звязаныя з упарадкаваннем часціц. На аснове з’яў Ф.н.т. узніклі крыягенныя тэхніка, электроніка, энергетыка, біялогія, медыцына, хімія і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах Ф.н.т. вядуцца з 1960-х г. у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН, БДУ і інш.
Літ.:
Абрикосов А.А. Основы теории металлов. М., 1987;
Капица П.Л. Физика и техника низких температур: Науч. тр.М., 1989;
Милошенко В.Е. Введение в физику сверхпроводников. Воронеж, 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́НСКІ Аляксандр Міхайлавіч (н. 2.1.1953, пас. Вясёлы Гай Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). З 1977 выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка, з 1991 — у Бел.АМ. Працуе ў манум. і станковай скульптуры. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, эмацыянальнасцю і пластычнай выразнасцю вобразаў, лаканізмам. Сярод станковых работ: «Малады мастак», «Студэнт» (абедзве 1977), «Мары» (1978). «Жаночы партрэт». «Гульня для мужчын» (абедзве 1983), «Без весткі прапаўшым прысвячаецца» (1984), «Кола лёсу» (1994), «Вестка» (1998), «Спакуса» (2000) і інш.Манум. работы: кампазіцыя «Калыска» (1988) у парку імя Я.Купалы, «Багі Алімпа» (1995), кампазіцыя са святлом для банка «Алімп» (усе ў Мінску); «Анёл-ахоўнік» (1989) у г. Нясвіж; «Беларускія святы» (1993) для Бел.культ. цэнтра ў г. Дортмунд (Германія); «Вячэрні блюз» (2002) для Міжнар.алімп. парку ў г. Пекін і інш. Аўтар надмагільнага помніка А.Анікейчыку (1989), рэльефу «Максім Багдановіч» (1991) для бібліятэкі імя М.Багдановіча, мемарыяльнай дошкі У.Алоўнікаву і знака «Пачатак дарог Беларусі» (абодва 1998; усе ў Мінску); алтара капэлы (1999) у замку Яйтхоф у Аўстрыі. Адзін з аўтараў мемарыяла «Яма» (2002) у Мінску. Выканаў медалі «Песня пра зубра» (1980), «В.Дунін-Марцінкевіч — драматург» (1982), «Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда», «Леў Талстой», «У.Шэкспір» (усе 1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХАРО́ШКІ», Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі». Засл. калектыў Беларусі (1999). Створаны ў 1974 (да 1985 у складзе Бел. філармоніі). Маст. кіраўнік і гал. балетмайстар В.Гаявая (да 1975 з М.Дудчанкам). Аб’ядноўвае танц. і інстр. групы, выканаўцаў нар. песень (вак. квартэт «Купалінка»; да 1987). Праграмы будуюцца ў выглядзе цэласнага тэатр. відовішча, у якім арганічна ўзаемазвязаны ўсе групы. Спалучае фалькл.нац. пачатак з сучаснай рытмікай і экспрэсіяй; для яго ўдзельнікаў характэрны пачуццё ансамбля, артыстызм. У рэпертуары бел.нар. танцы («Мітусь», «Вясковыя скокі», «Крутуха», «Цярэшка», «Гусарыкі», «Крыжачок», «Лявоніха», «Кросны», «Віцебскія закаблукі», «Гомельская кадрыля», «Таўкачыкі» і інш.), вак.-харэаграфічныя кампазіцыі («Добры вечар», «Вясельная», «Гуканне вясны»), варыяцыі на тэмы стараж.бел. абрадаў («Тураўская легенда»), сюіта «Субота»; разгорнутыя тэатр. праграмы «Па старонках Полацкага сшытка» (гіст. балет), «Бывай, 20-е стагоддзе!» (засн. на гар. фальклоры 20 ст.) і інш. У муз. суправаджэнні выкарыстоўваюцца бел.нар. інструменты: ліра, гудок, цымбалы, басэтля, жалейкі, у т. л. саломкі, чароткі і інш. Сярод салістаў ансамбля ў розныя часы Ф.Балабайка, В.Карэлікава, А.Кашталапаў, А.Гура-Гаявая. Пры «Х.» створана школа-студыя (з 1987; кіраўнік М.Цітова). Лаўрэат Усесаюзнага агляду-конкурсу прафес.маст. калектываў (1-я прэмія, 1977). Прэмія Ленінскага камсамола 1982. Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Пра ансамбль зняты тэлефільм-канцэрт «Харошкі» (1978).
Літ.:
Загородний Г. Хороши «Хорошки»! // Панорама, 1984. М., 1985.
Г.М.Загародні.
Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІВІ́НСКАЕ ХА́НСТВА,
дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 16 — пач. 20 ст. на тэр.стараж.Харэзма, паўн.ч. Харасана і Туркменіі. Сталіцы — Вазір, Ургенч, Хіва. Узнікла ў 1512 пад уладай узб. хана Ільбарса. У 16—1-й пал. 18 ст. ў Х.х. ішла вострая міжусобная барацьба (улада была сканцэнтравана ў руках гал. саветнікаў ханаў — інакаў), адначасова вяліся войны з качэўнікамі-туркменамі і іншаземнымі заваёўнікамі. У 1740 ханства падпарадкаваў правіцель Ірана Надзір-шах. У 1763 да ўлады прыйшоў інак Мухамед Амін, пры якім адбылася ўнутрыпаліт. і эканам. стабілізацыя ханства. Яго ўнук Ільтузар [1804—06) у пач. 19 ст. абвясціў сябе ханам і заснаваў дынастыю Кунграт (правіла да канца існавання Х.х.). Найб. магутнасці Х.х. дасягнула пры хане Мухамедзе Рахіме [1806—25), які завяршыў яго аб’яднанне, правёў падатковую рэформу, падпарадкаваў суседнія ўладанні (аральскае, каракалпакаў і інш.). У 1840—60-яг. аднавіліся войны з Бухарскім эміратам і туркменамі, што прывяло да заняпаду дзяржавы. У 1873 Хіву занялі рус. войскі і Х.х. прызнала пратэктарат Расіі пры захаванні ўнутр. аўтаноміі. У пач. 20 ст. ў ханстве вырасла роля туркм. плямён на чале з Джунаідханам, які двойчы захопліваў у Х.х. ўладу (1916 і 1918), што зноў выклікала міжусобіцы. У пач. 1920 Чырв. Армія ўвайшла на тэр. Х.х. і прымусіла хана 2.2.1920 перадаць уладу рэўкому Харэзмскай народнай савецкай рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКРО́ВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці па вырабе цукру. Сыравіна — цукр.буракі і цукровы трыснёг. Найб. развіта Ц.п. на Кубе, у Бразіліі, Францыі, Кітаі, Расіі, на Украіне, у Індыі, Аўстраліі, Мексіцы, ЗША.
На Беларусі першы цукр.з-д пабудаваны ў 1830 у маёнтку Моладава (Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.). У 1860-яг. дзейнічалі 33 цукр. з-ды (найб. Парэцкі, Беліцкі і Іванскі). Не вытрымаўшы канкурэнцыі з цукр. з-дамі Украіны (цукар танней было прывозіць, чым вырабляць), да 1917 яны ўсе спынілі дзейнасць. Галіна пачала адраджацца пасля Вял.Айч. вайны. У 1947 пачаў будавацца Скідзельскі цукровы камбінат, які ў 1951 даў першую прадукцыю. З 1959 працуе Гарадзейскі цукровы камбінат, з 1963 — Жабінкаўскі цукровы завод, Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат. Яны вырабляюць цукар-пясок, цукар-рафінад, лімонную кіслату. У зімовы перыяд (з кастр. па люты) перапрацоўваюць мясц. сыравіну (цукр. буракі), у астатні час — прывазны цукар-сырэц. Адходы вытв-сці цукру (макуха, патака, фільтрацыйныя асадкі) выкарыстоўваюць як кармавыя дабаўкі і ўгнаенне. У 2002 у галіне 4 прадпрыемствы, вытв-сць цукру-пяску склала 654,4 тыс.т, у т. л. з цукр. буракоў 180,3 тыс.т. Экспарт цукру-пяску з Беларусі (2000) склаў 256,3 тыс.т (у Расію і Украіну). Імпарт у Беларусь — 443 тыс.т, у т. л. з Бразіліі — 134,1 тыс.т, Кубы — 212,4, Аргенціны — 29,6 тыс.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛЯ́РСТВА,
адзін з відаў дрэваапрацоўчых рамёстваў, звязаны з вырабам і ўстаноўкай драўляных канструкцый і дэталей вял. памераў; галіна народнага дойлідства. Вядома многім народам свету. Да Ц. адносяцца цяслярныя работы па ўстаноўцы драўляных падмуркаў, сцен, падлогі, перагародак, перакрыццяў (бэлек, насцілаў), даху (крокваў, лат), дапаможных канструкцый (рыштаванняў, памостаў) і інш. На Беларусі матэрыял для Ц. — драўніна пераважна хваёвых парод у выглядзе бярвён, брусоў, дошак, жэрдак, у наш час — таксама фанеры, драўнянавалакністых пліт і інш.Асн. віды апрацоўкі драўніны ў Ц. — рубка, абчэсванне, распілоўка, габляванне, свідраванне, дзяўбанне і інш.; асн.дрэваапр. інструменты — сякеры, пілы, долаты, свердлы, рубанкі і інш. (гл.Сталярна-цяслярскі інструмент).
У нар. дойлідстве бярвёны рубілі пераважна сякерамі, для насцілаў (цёсу) іх расколвалі ўздоўж на плахі, пры гэтым побач з сякерай выкарыстоўвалі і драўляныя кліны. З 19 ст. пашырылася піла, з дапамогай якой нарыхтоўвалі дошкі, аполкі, брусы, рабілі мацаванні вуглоў зруба і інш. Бярвенне для зруба абчэсвалі з 2 бакоў (Цэнтр. і Зах. Беларусь), канструкцыі мацавалі ўрубкай з дапамогай драўляных калкоў, забітых у прасвідраваныя адтуліны і інш. З канца 19 ст. Ц. нярэдка мела характар адыходніцтва. У сучасным нар. дойлідстве апрацоўка драўніны, нарыхтоўка дошак, выраб асн. канструкцый ажыццяўляюцца мех. спосабам на піларамах з ужываннем інструментаў з электрапрыводам. Выпрацаваныя нар. майстрамі-цеслярамі навыкі і прыёмы шырока выкарыстоўваюцца ў сучасным грамадскім і прамысл. буд-ве. Гл. таксама Сталярства.