прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Ажароўскія, Нямцэвічы, Прушынскія, Ромеры, Саламярэцкія. У залатым полі чорны мядзведзь, на ім сядзіць жаночая постаць у чырв. сукенцы з распушчанымі валасамі ў залатой кароне. Клейнод — над прылбіцай з каронай паміж аленевымі рагамі палова чорнага мядзведзя з чырв. ружай у лапе. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКІ (Ігар Іванавіч) (н. 30.5.1937, Масква),
бел. і рас. дырыжор і хормайстар. Засл. арт. Беларусі (1967). Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскае хар. вучылішча (1954), Ін-тваен. дырыжораў (1958). У 1963—68 маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Бел.ваен. акругі і інш.ваен.маст. калектываў. З 1995 узначальвае Дзяржаўны акадэмічны рускі хор. Аўтар песень (больш за 200), сімф. і хар. твораў, хар. і арк. апрацовак. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПА́,
насычаны саляны раствор (расол) у адкрытых прыродных, штучных вадаёмах, падземных пустотах і порах донных адкладаў саляродных азёр. Канцэнтрацыя солей у Р. больш за 50 г/л (паводле класіфікацыі У.І.Вярнадскага), дасягае 300—370 г/л. Паводле хім. саставу падзяляецца на 4 гал. тыпы: хларыдны кальцыевы, хларыдны магніевы, сульфатны натрыевы і гідракарбанатны натрыевы. Р. падземнай гідрасферы мае павы шаную канцэнтрацыю брому, ёду, бору, літыю. Выкарыстоўваецца ў прамысл. і мед. мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
адна з элементарных функцый, атрыманая ў выніку канечнай колькасці арыфм. аперацый над адной ці некалькімі пераменнымі і адвольнымі пастаяннымі лікамі; асобны выпадак алгебраічнай функцыі. Любую Р.ф. можна выразіць праз дзель двух мнагаскладаў, а таксама праз суму элементарных дробаў, што выкарыстоўваецца пры адшуканні інтэгралаў ад Р.ф. Сума, рознасць, здабытак, дзель і суперпазіцыя (складаная функцыя) дзвюх ці больш Р.ф., а таксама вытворная ад Р.ф. з’яўляюцца Р.ф. Гл. таксама Дробава-лінейная функцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СІЦА,
возера ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Росіца, за 9 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,4 км², даўж.больш за 2 км, найб.шыр. 260 м, даўж. берагавой лініі 4,43 км. Пл. вадазбору 46,9 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 12—13 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у р. Росіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭ́ЙНДЖЭР»
(Ranger),
серыя амер.аўтам.касм. апаратаў для даследавання Месяца; праграма іх распрацоўкі і запускаў. Мяккая пасадка на Месяц не прадугледжвалася. Макс. маса 367 кг. Некаторыя «Р.» выводзіліся на каляземныя арбіты. У 1961—65 запушчана 9 «Р.» «Р.-7» упершыню правёў здымкі Месяца з блізкай адлегласці. «Р.-7», «Р.-8», «Р.-9» перадалі на Зямлю больш за 17 тыс. здымкаў паверхні Месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭН (Rennes),
горад на З Францыі. Адм. ц. дэпартамента Іль і Вілен, гал. горад гіст. вобласці Брэтань. Вядомы да н.э. Каля 220 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс.ж. (2000). Буйны вузел чыгунак і аўтадарог, каналам Іль—Ранс злучаны з зал. Сен-Мало (Ла-Манш). Прам-сць: с.-г. і эл.-тэхн. машынабудаванне, аўтамабілебудаванне, хім., тэкст., харчовая. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 11—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕНАРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
рэчывы, якія маюць у малекуле сувязь вуглярод — селен. Асн. тыпы: селеніды, дыселеніды, селенолы, селенаксіды, селеноны, селенінавыя і селенонавыя к-ты, селеноніевыя солі, алкіл(арыл)селенгалагеніды, селеністыя гетэрацыклы. Па хім. уласцівасцях аналагічныя сераарганічным злучэнням, але больш рэакцыйназдольныя (напр., селенонавыя к-ты — моцныя акісляльнікі). Маюць высокую біял. актыўнасць, паскараюць метабалічныя працэсы ў арганізме (напр., 6-селенапурын выкарыстоўваецца пры дыягностыцы пухлінных захворванняў, селенацыстын аказвае антывіруснае ўздзеянне). На аснове С.з. атрымліваюць палімерныя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯХО́ВІЧЫ,
возера ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 30 км на ПдЗ ад г. Пінск. Пл. 0,32 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 520 м, найм. глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Схілы катлавіны выш. да 1 м, разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі пясчаныя, высокія, на Пн забалочаныя, пад хмызняком. Больш за 50% дна выслана сапрапелем. На Пн сцёк з возера па канале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЛІНО́РЫЙ (ад сінкліналь + грэч. oros гара),
комплекс складкавых дыслакацый слаёў зямной кары з агульнай сінклінальнай будовай, дзе люстэрка складкавасці (датычная паверхня да скляпенняў або замкоў антыкліналей) апушчана ў гал. восевай ч. структуры. Даўжыня — многія сотні кіламетраў, шырыня — дзесяткі, радзей больш за 100 км. Пашыраны ў складкавых збудаваннях і ўтвараюцца на месцы геасінкліналей або арагенных (міжгорных) прагінаў. Чаргуюцца з антыклінорыямі. Тыповыя С. — Залаірскі на Урале, Новарасійскі на Каўказе.