МАМІЛЯ́РЫЯ (Mammillaria),
род кветкавых раслін
Шматгадовыя расліны. Сцёблы шарападобныя або кароткацыліндрычныя (некат. падушкападобныя), укрытыя сасочкамі, на верхавінках якіх пучкі валаскоў і калючак. Кветкі дробныя, у пазухах сасочкаў, у выглядзе вяночка на верхавінцы сцябла. Плод ягадападобны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)