расійскі мараплавец. Капітан-камандор (1746). Скончыў Марскую акадэмію ў С.-Пецярбургу (1721). У 1722—24 выкладчык, з 1746 дырэктар гэтай акадэміі. У 1725—30 і ў 1733—43 памочнік В.Берынга ў 1-й і 2-й Камчацкіх экспедыцыях. У 1741 на судне «Св. Павел» здзейсніў плаванне да паўн.-зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, адкрыў шэраг астравоў з групы Алеуцкіх. У 1742 плаваў на пошукі судна «Св. Пётр», якім камандаваў Берынг, удакладніў месцазнаходжанне в-ва Ату. Удзельнічаў у складанні карты рас. адкрыццяў у Ціхім ак., дзе абагульнены вынікі дзейнасці экспедыцый (1746). Імем Ч. названы востраў і падводная гара ў зал. Аляска, мысы на а-вах Кюсю, Ату і інш.
Літ.:
Дивин В.А. Русские мореплаватели на Тихом океане в XVIII в. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́СТКА ПА́РТЫІў бальшавікоў,
праверка членаў Рас. (з 1925 Усесаюзнай) камуніст. партыі (бальшавікоў) у 1920—30-я г. з мэтай выдалення з парт. радоў палітычна пасіўных і апазіцыйна настроеных людзей пад выглядам пакарання за парушэнне парт. статута і норм камуніст. маралі. Праводзіліся ўсеагульныя (генеральныя) і частковыя чысткі. 1-я ген. Ч.п. адбылася ў 1921 пасля ўвядзення новай эканамічнай палітыкі (нэп): выключаны 24,1% складу партыі. 2-я ген. Ч.п. праведзена ў 1929—30 у сувязі са згортваннем нэпа і масавай калектывізацыяй: выключана 7,8% складу партыі. У час 3-й ген. чысткі (1933) выключаны 18,3% камуністаў і кандыдатаў у члены партыі. XVIII з’езд ВКП(б)усак. 1939 пастанавіў адмовіцца ад Ч.п. як надзвычайных мерапрыемстваў і «чысціць» парт. рады ў звычайным парадку. Аб парт. «чыстках» уБССРгл. ў арт.Камуністычная партыя Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГ-НАВАЖЫ́ЛАЎ (сапр.Наважылаў) Анатоль Сяргеевіч
(н. 21.11.1910, г. Выбарг, Расія),
расійскі і бел. артыст цырка, ілюзіяніст. Засл. арт. Беларусі (1963). У цырку з 1927. Выступаў як акрабат-эксцэнтрык, муз. эксцэнтрык, клоун-дывановы. У 1930 займаўся маніпуляцыяй, з 1932 ствараў ілюзійныя нумары. Выступаў пад псеўд. Шаг. Сярод работ: «Калі заўтра вайна» (1937), «Перамога» (1946), «На цыркавой і міжнароднай арэне» (1951), «Чараўнік Ягорыч» (1956), «Руслан і Людміла» (1979). У 1960—67 кіраўнік Бел. цыркавога калектыву, дзе стварыў новы ілюзійна-трансфармацыйны атракцыён у праграме «Бывайце здаровы!». Выступаў з бел. калектывам у шапіто Гомеля, Бабруйска, Магілёва, Віцебска. Аўтар сюжэтаў і канструктар апаратуры большасці сваіх нумароў. З 1967 рэжысёр «Саюздзяржцырка». У 1969 пакінуў манеж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРШАНЕ́ВІЧ Вадзім Габрыелевіч (6.2.1893, Казань, Татарстан — 18.5.1942),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Маскоўскі ун-т. Прымыкаў да футурызму, у 1919—24 адзін з прадстаўнікоў імажынізму. Першая кніга паэзіі — «Вясновыя праталінкі» (1911). Тэарэт. погляды выклаў у працах «Футурызм без маскі» (1913), «Зялёная вуліца» (1916), «2×2=5. Лісты імажыніста» (1920) і інш.Упаэт. кнігах «Рамантычная пудра», «Экстравагантныя флаконы» (абедзве 1913), «Вечны жыд» (1916), «Крэматорый» (1919), «Залаты кіпень» (1921, з А.Марыенгофам і С.Ясеніным), «Адна суцэльная недарэчнасць» (1922) і інш. урбаністычныя матывы, тэмы кахання і мастацтва. У гады грамадз. вайны разам з У.Маякоўскім пісаў тэксты для «Вокнаў РОСТА». Аўтар інсцэніровак, лібрэта, мемуараў і інш. Пераклаў «Кветкі зла» Ш.Бадлера, асобныя п’есы У.Шэкспіра, П.Карнеля, Б.Брэхта, вершы Т.Гацье, А.Рэмбо і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮСЫ́,
кірыліцкія літары ѫ (юс вялікі), ѧ (юс малы), ѭ (юс вялікі ётаваны), ѩ (юс малы ётаваны), што абазначалі ў стараслав. мове насавыя гукі «ǫ» і «ę». Устараж.-рус. і старабел. мовах, дзе насавых гукаў не было, выкарыстоўваліся толькі ѫ і ѧ. Юс вялікі зрэдку абазначаў гук «у», што ўзнік з насавога «ǫ» («мѫжъ», «сѫдъ»), і быў выцеснены літарамі у, ꙋу пачатку 16 ст. Юс малы ўжываўся для абазначэння гука «а» пасля мяккіх зычных («звѧти», «кнѧзь»), але часам замяняў літару ꙗ, што перадавала ётаваны «а» («боꙗзнь» — «боѧзнь», «ꙗсность» — «ѧсность»). Не меў лікавага значэння. У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыў друкаваную форму. Выйшаў з ужытку ў сувязі з заняпадам стараж.-бел. пісьменнасці. Урус. графіцы ў 18 ст. на аснове скарапіснага ѧ узнікла Я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Уладзімір Дзям’янавіч (н. 7.11.1939, в. Рэчыца Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Ген.-палк. (1993). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1967), Вышэйшую школу КДБСССР (1979). З 1962 на камсамольскай рабоце на Магілёўшчыне, заг. аддзела ЦК ЛКСМБ, старшыня К-та маладзёжных арг-цый БССР; у 1974—77 сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1977 у органах дзяржбяспекі. З 1981 нач. упраўлення ўнутр. спраў Брэсцкага аблвыканкома, з 1984 1-ы нам. міністра ўнутр. спраў БССР. У 1985—90 міністр унутр. спраў Латв. ССР, кіраўнік прадстаўніцтва МУССССРу Афганістане, нач.Гал. ўпраўлення МУССССР на транспарце. З 1990 міністр унутр. спраў, у 1994—95 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1996—2000, адначасова старшыня Камісіі па нац. бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́ЎДЗІК Мікалай Захаравіч (н. 15.8.1931, в. Куцэйкі Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэрматавенералогіі і клінічнай біяхіміі. Д-рмед.н., праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працаваў. З 1959 уБел. н.д. скурна-венералагічным ін-це (у 1968—86 нам. дырэктара). З 1986 у Мінскім мед. ун-це (у 1986—97 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні псарыязу, удасканаленні метадаў дыягностыкі і лячэння скурных і венералагічных хвароб, змяшчэнні мікраэлементаў у структуры скуры ў антагенезе.
Тв.:
Профессиональные болезни кожи. Мн., 1997 (разам з С.У.Федаровічам, В.П.Філонавым);
Венерические болезни. Мн., 1998 (разам з А.Ц.Сасноўскім. М.В.Качук);
Дерматологический справочник. Мн., 2001 (разам з А.Ц.Сасноўскім, І.М.Бялугінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́Ў УСЕ́ВАЛАДАВІЧ (8 2 1191—30.9.1246),
вялікі князь кіеўскі [1236—38] і ўладзімірскі [1238—46]. Сын Усевалада Вялікае Гняздо, брат вял. ўладзімірскага князя Юрыя Усеваладавіча, бацька Аляксандра Неўскага. Князь у Пераяслаўлі Паўднёвым (1200—06), Пераяслаўлі Залескім (з 1212). Удзельнік міжусобных войнаў. У 1210—30-я г. неаднаразова быў князем у Ноўгарадзе; імкнуўся пашырыць рус. ўплыў на фінскія землі, змагаўся з ням. агрэсіяй (у 1234 нанёс буйное паражэнне крыжакам на р. Эмайыгі ў Эстоніі). Як вял. князь уладзімірскі імкнуўся аднавіць разбураныя манг.-тат. нашэсцем гарады і гасп. жыццё, з дапамогай манголаў падпарадкаваць сабе Кіеўскае, Смаленскае і інш. княствы. У 1243 хан Залатой Арды Батый прызначыў яго вял. князем усёй Русі. У 1246 выкліканы да вял.манг. хана Гуюка ў г.Каракарум, дзе атручаны (памёр на зваротным шляху).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МЕНКА Мікалай Мікалаевіч (14.2.1949, г. Віцебск — 27.5.2001),
расійскі кінаакцёр. Сын Г.А.Арловай і М.М.Яроменкі. Нар.арт. Расіі (1994). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1971). Дэбютаваў у фільме «Каля возера» (1970). Даследаваннем характару сучасніка сталі яго ролі ў фільмах «Кахаць чалавека» (1973), «Вяртання няма» (1974), «Піраты XX стагоддзя» (1980), «Я аб’яўляю вам вайну» (1990) і інш.У фільмах «Уцёкі з турмы» (1978), «У пачатку слаўных спраў», «Юнацтва Пятра» (абодва 1980), «Царскае паляванне» (1990) і інш. звяртаўся да роляў гіст. плана. Сярод інш. работ: Жульен Сарэль у тэлефільме «Чырвонае і чорнае» (1976), а таксама фільмы «Белыя ночы» (1992), «Падары мне святло месяца» (2001), серыял «Брыгада» (2002) і інш. Паставіў фільм «Сын за бацьку» (1995), у якім зняўся разам з бацькам.
М.М.Яроменка-сын.М.Яроменка (справа) у ролі Вяршылы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ Галіна Валянцінаўна (н. 19.10.1969, Мінск),
бел. рэжысёр дакумент. кіно. Скончыла Бел.АМ (1994). З 1995 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Яе творчасці ўласцівы цікавасць да сац. праблематыкі, аналітычнасць у спалучэнні з вобразнымі маст. пошукамі. Зняла фільмы: «Палюбі мяне чорненькім» (1994, прыз Міжнар. кінафестывалю жаночага кіно ў Мінску), «Жаночае пытанне» (1995, дыплом Міжнар. кінафестывалю «Залаты Віцязь» у Мінску), «Канікулы для сіраты» (1998, дыплом Міжнар. кінафестывалю ў г. Піргас, Грэцыя), «Жылі-былі» (відэафільм, 2001; прызы міжнар. кінафестываляў у Слэцьёары, Румынія; кароткаметражных фільмаў уг. Ісмаілія, Егіпет; уг. Банска-Бістрыца, Славакія), «Геній месца» (2002). Фільмы «Музыка, дапамажы...» (відэафільм), «Фауст Арлена» (абодва 1996), «Гораду і свету» (1997), «На Беларусі Бог жыве...» (1999), «Кінарэжысёр Барыс Сцяпанаў» (абодва відэафільмы; 2002) прысвечаны дзеячам бел. культуры.