адзін з асноўных відаў танца, які прызначаны для выканання на сцэне (у адрозненне адбытавога танца). Гал. прыкмета С.т. — наяўнасць маст. вобраза, які ствараецца ўдасканальваннем выразных магчымасцей быт. і нар. танцаў. У стварэнні С.т. важная роля належыць харэографу-пастаноўшчыку, які выразнымі сродкамі танца надае пластыцы сцэн. твора новыя эстэт. якасці.
С.т. бярэ пачатак у фалькл. мастацтве народаў свету. Яго ўзнікненне звязана са з’яўленнем прафес. мастацтва. Ужо ў антычнасці адбыўся яго падзел на ўласна танец і пантаміму. Сучасная сістэма С.т. з падзелам на класічны танец і характарны танец, пачала складвацца ў эпоху Адраджэння; яна развіваецца, удасканальваецца і ўбірае ў сябе элементы інш. пластычных і танц. сістэм (бальнага танца, драм. пантамімы, свабоднай пластыкі, сучаснай харэаграфічнай мовы). Асн. віды сучаснага С.т.: класічны, нар.-сцэнічны, танец мадэрн, джаз-танец і інш.
На Беларусі С.т. развіваўся ад пачатковых форм у творчасці скамарохаў. Больш дасканалых форм ён дасягнуў у балетных спектаклях прыгонных т-раў 18—19 ст., у паказах трупы І.Буйніцкага ў пач. 20 ст. У наш час пашыраны ў Нац. т-ры балета Беларусі, у дзейнасці прафес. і аматарскіх харэаграфічных калектываў розных маст. кірункаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАМБО́Н (італьян. trombone ад tromba труба),
медны духавы муштуковы нетранспануючы муз. інструмент. Мае шырокія мензуру і канічны раструб, які ў вузкай частцы злучаны з рассоўным механізмам, што ўключае 2 нерухомыя трубкі (штангі), на якія насоўваецца U-падобная куліса. Рухомае прыстасаванне забяспечвае храматычны гукарад. Існуюць Т. рассоўны (цугтрамбон) і вентыльны. 6 разнавіднасцей — ад сапрана да кантрабаса. У наш час выкарыстоўваюцца тэнаравыя і тэнарава-басовыя, радзей басовыя Т. Ужываецца пераважна як арк. (Т. складае самаст. групу ў традыц. складзе эстр. аркестра «big band», эстр.-сімф.), зрэдку як сольны інструмент.
Продкам Т. лічыцца стараж.-рым. букцына (з сям’і труб). У інш. краінах Еўропы вядомы з 15 ст. Сям’я Т. сфарміравалася ў 16 ст.
На Беларусі Т. вядомы з 18 ст. ў складзе езуіцкіх капэл, з 19 ст. — у аматарскіх аркестрах навуч. устаноў: Гомельская муз. школа (Мацей Красоўскі, Ян Сураж), Мінская мужчынская гімназія (Восіп Шаскольскі), 1-е Мінскае гар. 4-класнае вучылішча (Шыменеў); духавога аркестра Мінскага вольна-пажарнага т-ва, ваен. аркестраў. З пач. 20 ст. пашыраны ў прафес. і аматарскіх аркестрах, ансамблях.
Літ.:
Вилковир Е. Практический курс инструментовки для духового оркестра. М., 1963;
Левин С. Духовые инструменты в истории музыкальной культуры. Л., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСФАРМА́ЦЫЯ (адлац. transformatio пераўтварэнне) у грамадстве, сацыёлага-паліталагічнае паняцце, якое абазначае якасныя пераўтварэнні грамадскай арганізацыі. Адбываецца, як правіла, у крызісныя эпохі, калі сац. структура страчвае ўстойлівасць і стабільнасць. Асн. этапы Т.: ацэнка стану грамадства як крызіснага; сац. дыягностыка (пошук прычын крызісу і шляхоў выхаду з яго); ліквідацыя ўстарэлай грамадскай сістэмы, якая не адпавядае патрабаванням сац. развіцця; самавызначэнне абноўленага грамадства і планаванне далейшага развіцця. Трансфармацыйныя змены ў грамадстве характарызуюцца складанасцю і непрадказальнасцю развіцця, ростам сац. мабільнасці, абвастрэннем супярэчнасцей паміж чалавекам і грамадскай сістэмай, маргіналізацыяй часткі насельніцтва. Прыклады Т. — сац. працэсы, што адбываліся на мяжы 1980—90-х г. у краінах Цэнтр. Еўропы і з 1990-х г. у постсав. краінах. накіраваныя на рэфармаванне розных сфер жыцця: дэмакратызацыю паліт. і дзярж. сістэм, абнаўленне эканам. асноў грамадства, арыентацыю на рыначную эканоміку, адмаўленне ад поўнага сац. забеспячэння ўсіх слаёў насельніцтва, перамену духоўна-культ. арыенціраў сац. развіцця і інш.
Літ.:
Пригожин А.И. Перестройка: переходные процессы и механизмы. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́КСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1413—1795. Цэнтр — г.Трокі. Утворана на тэр. Трокскага княства і Гарадзенскага княства пасля заключэння Гарадзельскай уніі 1413. Былі ўведзены пасады трокскіх ваяводы і кашталяна, якія па значэнні лічыліся другімі пасля пасад ваяводы і кашталяна віленскіх. У склад Т.в. ў 15 ст. ўваходзілі паўн., цэнтр. і паўд. часткі Літвы, прынёманскія землі Беларусі, Берасцейская зямля, Новагародская зямля, Падляшша, Кобрынскае княства, Пінскае княства, Давыд-Гарадоцкае княства, Тураўскае княства. Гэтыя княствы, Берасцейская, Новагародская землі, Падляшша і Ковенскі павет мелі самастойнае ад ваяводы кіраванне. На У Беларусі ў Т.в. ўваходзіла палова Бабруйскай воласці. Пасля ўтварэння ў 16 ст. Навагрудскага, Падляшскага і Брэсцкага ваяводстваў тэр. Т.в. значна паменшылася. У 16—18 ст. у Т.в. ўваходзілі Трокскі, Ковенскі, Упіцкі пав., Гродзенскі павет. Пасля Люблінскай уніі 1569 ваявода і кашталян трокскія засядалі ў Сенаце Рэчы Паспалітай. Паводле перапісу 1775 на тэр. Т.в. было 55 614 «дымоў». Паводле пастановы Гродзенскага сойма 1793 Гродзенскі пав. і створаны ў 1791 Мерацкі пав. пераўтвораны ў Гродзенскае ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай указам Кацярыны II ад 25.12.1795 асн. частка Т.в. ўвайшла ў склад Віленскай губ., рэшта — у Слонімскую губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАПРАВО́ДНЫ ТРА́НСПАРТ,
від транспарту, які ажыццяўляе перадачу на адлегласць вадкіх, газападобных ці цвёрдых прадуктаў па трубаправодах. Прызначаны для транспарціроўкі газу (газаправод), нафты і нафтапрадуктаў (нафтаправод), цвёрдых матэрыялаў (гідраўлічны транспарт, пнеўматычны транспарт). У залежнасці ад прызначэння і тэр. размяшчэння адрозніваюць Т.т. магістральны і прамысловы (найб. пашыраны). Прамысловы выкарыстоўваецца для транспарціроўкі грузаў, якія перадаюцца па трубах у межах прадпрыемства для працягу тэхнал. працэсу. Да магістральнага Т.т. належаць газа- і нафтаправоды, па якіх транспарціруюцца прадукты ад месца здабычы да месца перапрацоўкі і спажывання (заводы, марскія парты). Па магістральных прадуктаправодах транспарціруюцца гатовыя нафтапрадукты (бензін, дызельнае паліва і інш.) з заводаў у раёны спажывання. Да Т.т. адносяцца таксама нафтабазавыя, унутрыпрамысловыя нафта-, газа-, прадуктаправоды, гарадскія газаразмеркавальныя, водаправодныя і каналізацыйныя сеткі і г.д. Вядучая краіна ў галіне Т.т. Японія. На Беларусі агульная працягласць магістральных нафтаправодаў рознага дыяметра (630, 720, 820, 1020 мм) у аднаніткавым вылічэнні 3 тыс.км, прадуктаправодаў 1,4 тыс.км, газаправодаў 6,7 тыс.км. размеркавальных газаправодаў 22 тыс.км (2002). Будуецца газаправод Ямал—Еўропа, першы ўчастак (209 км) здадзены ў эксплуатацыю (1999). Удзельная вага Т.т. ў агульным грузаабароце краіны 58% (2001). Схему магістральных нафтаправодаў гл. ў арт.Нафтаправод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 4—5.10.1997 у Мінску. Прысутнічалі 522 дэлегаты ад 7110 чл. партыі (паводле звестак мандатнай камісіі, на з’езд абраны 581 дэлегат). Парадак дня: справаздачы ЦККПБ (В.В.Чыкін), Цэнтр.рэвіз. камісіі (Л.Ключнікава), мандатнай камісіі (Н.А.Пракошына); прыняцце Праграмы КПБ, Статута КПБ, палажэння «Аб Цэнтральнай рэвізійнай камісіі Камуністычнай партыі Беларусі»; выбары кіруючых органаў. Прынятая з’ездам Праграма КПБ акрэслівала стратэгічную мэту партыі — пабудову камуніст. грамадства, бліжэйшыя мэты — аднаўленне СССР і пераарыентацыя грамадства на сацыяліст. шлях развіцця.
Пацверджана, што КПБ стаіць на цвёрдых класавых пазіцыях, захоўвае вернасць марксізму-ленінізму. З’езд заклікаў да непрызнання Белавежскіх пагадненняў 1991, да аднаўлення СССР, супрацьдзеяння экспансіі Захаду і прасоўванню НАТО на Усход, умацавання саюзу Беларусі і Расіі. Зацверджаны Статут КПБ, палажэнне аб Цэнтр.рэвіз. камісіі КПБ, прыняты рэзалюцыі «Аб 80-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі», «Рукі прэч ад У.І.Леніна!», звароты з’езда ў сувязі з 75-й гадавінай стварэння СССР, у падтрымку ахвяр паліт. рэпрэсій, да народаў Еўропы і ўсяго свету ў сувязі з пашырэннем блока НАТО і яго прасоўвання на Усход. З’езд выбраў Вышэйшы савет партыі, ЦККПБ у складзе 14 чл. і 5 канд. у чл., Цэнтр.рэвіз. камісію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭІ́ЗМ (адгрэч. theos бог) рэліг. светапогляд, заснаваны на разуменні Бога як трансцэндэнтнага разумнага пачатку, творцы, ахоўніка і ўладара сусвету. Тэрмін «Т.» уведзены ў навуку ў 1743 англ. філосафам Р.Кедвартам. Т. адрозніваюць адпантэізму, які адмаўляе трансцэндэнтнасць Бога, і дэізму, паводле якога Бог толькі першастваральнік свету. Да тэістычных веравучэнняў адносяць хрысціянства, іудаізм і іслам. Філас. асэнсаванне Т. звязана з тлумачэннем Бібліі на аснове стараж.-грэч. філасофіі, у прыватнасці, платонаўска-арыстоцелеўскага вучэння пра саматоесную чыстую сутнасць. Асн. рысы Т. — прызнанне прысутнасці ў свеце разумнага Божага ўмяшання, што забяспечвае адпаведнасць існага Божаму прадвызначэнню (гл.Правідэнцыялізм), вера ў перманентную сувязь кожнага чалавека з Богам і ў магчымасць непасрэднага дыялогу паміж імі; акцэнтоўка ўвагі на веры, ступені яе глыбіні і шчырасці («жывая вера» ў каталіцызме, «сардэчная вера» ў праваслаўі), а не на знешніх, рытуальных формах рэлігійнасці. З канца 19 — пач. 20 ст. для эвалюцыі Т. характэрна падкрэсліванне персаналісцкіх аспектаў Т. (гл.Персаналізм), пераасэнсаванне тэістычнай анталогіі (У.С.Салаўёў, П.Тэяр дэ Шардэн, дыялектычная тэалогія, рэліг.экзістэнцыялізм), спробы тлумачэння тэістычных фундаментальных палажэнняў як міфалагічнай мовы (Р.Бультман), трактоўка эвалюцыі прыроды на аснове тэістычнага правідэнцыялізму (тэістычны эвалюцыянізм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕМЕХА́НІКА (адтэле... + механіка),
галіна навукі і тэхнікі, якая ахоплівае тэорыю, спосабы і тэхн. сродкі аўтам. перадачы на адлегласць каманд кіравання і інфармацыі аб стане кіравальных аб’ектаў. Уключае тэлекіраванне, тэлесігналізацыю і тэлевымярэнні.
Дазваляе ажыццяўляць каардынацыю работ вял. колькасці тэрытарыяльна аддаленых агрэгатаў, машын і інш. і звязваць іх у адзіную тэлемеханічную сістэму з цэнтралізаваным кіраваннем. Кіраванне і кантроль з дапамогай сродкаў Т. ажыццяўляецца з пункта кіравання (дыспетчарскага пункта), дзе знаходзіцца аператар (дыспетчар). Для перадачы інфармацыі ў Т. карыстаюцца эл., аптычнымі, оптавалаконнымі, гідраакустычнымі і інш. лініямі сувязі. Адінш. галін тэхнікі, дзе перадаюць інфармацыю на адлегласць (напр., тэлефаніі, тэлеграфіі, тэлебачання), Т. адрозніваецца патрабаваннямі высокай дакладнасці перадачы вымераных велічынь, недапушчальнасцю вял. запазненняў сігналаў, высокай надзейнасцю перадачы каманд (імавернасць узнікнення памылковай каманды не больш за 10−6), высокай ступенню аўтаматызацыі працэсаў збораў і перапрацоўкі інфармацыі і інш.Найб. пашырана ў электраэнергетыцы, на нафтавых і газавых промыслах і магістральных трубаправодах, горнай прам-сці, чыгунцы, радзей — у камунальнай гаспадарцы. Сродкамі Т. карыстаюцца таксама для кіравання палётамі ракет і касм. апаратаў, метэаралогіі і інш.
Літ.:
Ильин В.А. Телеуправление и телеизмерение. 3 изд. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАЭЛЕКТРО́ННАЯ ЭМІ́СІЯ, Рычардсана эфект,
вылучэнне электронаў нагрэтымі цвёрдымі ці вадкімі целамі (эмітэрамі).
З паверхні цела вылучаюцца толькі тыя электроны, кінетычная энергія якіх дастатковая для пераадолення патэнцыяльнага бар’ера на мяжы цела. Колькасць вылучаных электронаў вызначаецца т-рай эмітэра T і яго работай выхаду WВ. Гал. характарыстыка Т.э. — велічыня шчыльнасці току насычэння j0 пры дадзенай т-ры. Пры адсутнасці знешніх эл. палёў паводле формулы Рычардсана—Дэшмана
, дзе A0 — пастаянная велічыня (1.204∙106А/м²∙К−2), k — пастаянная Больцмана, — усярэднены па энергіях каэф. адбіцця электронаў ад паверхні эмітэра ў вакууме. Пры адсутнасці знешняга эл. поля (ці пры малой яго велічыні) электроны, што вылятаюць, утвараюць паблізу паверхні эмітэра адмоўны прасторавы зарад, які абмяжоўвае ток Т.э. З павелічэннем напружанасці знешняга эл. поля прасторавы зарад разыходзіцца і ток дасягае велічыні насычэння; пры далейшым росце напружанасці ток слаба павялічваецца з прычыны Шоткі эфекту.
Пры вял. знешніх эл. палях да току Т.э. дадаецца ток аўтаэлектроннай эмісіі. Т.э. выкарыстоўваецца ў электравакуумных прыладах (катоды) і тэрмаэлектронных генератарах.
Залежнасць шчыльнасці току j тэрмаэлектроннай эмісііад напружанасці электрычнага поля V паміж эмітэрам і калектарам дыёда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́Л,
рака ў Башкортастане, Чэлябінскай і Арэнбургскай абл. Расіі і Зах.-Казахстанскай і Атыраускай абл. Казахстана. Да 1775 наз. Я і к. Даўж. 2428 км, пл.бас. 237 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Уралтау, да г. Орск цячэ ўздоўж усх. схілаў Паўд. Урала ў вузкай даліне. Ніжэй г. Верхнеўральск набывае рысы раўніннай ракі. Ніжэй г. Магнітагорск цячэ сярод скалістых берагоў, шмат перакатаў. Адг. Уральск даліна шырокая, шмат прытокаў, старыц і азёр. Упадае ў Каспійскае м. ніжэй г. Атырау, у вусці падзяляецца на 2 рукавы: Яіцкі і Залаты (суднаходны). Гал. прытокі: Ор, Ілек (злева), Сакмара (справа). Ледастаў у вярхоўях з пач.ліст. да пач.крас., у сярэднім і ніжнім цячэнні з канца ліст. да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход. вады каля с. Кушум 322 м³/с, ніжэй памяншаецца (каля г. Атырау 225 м³/с). Каля 80% сцёку прыпадае на веснавое разводдзе, у час якога рака разліваецца ў сярэднім цячэнні больш чым на 10 км, у дэльце на некалькі дзесяткаў кіламетраў. Выкарыстоўваецца на арашэнне ў сярэднім 1 ніжнім цячэнні. Вадасховішчы Верхнеўральскае, Магнітагорскае, Ірыклінскае. Рыбалоўства. Суднаходная адг. Уральск. На У. — гарады Верхнеўральск, Магнітагорск, Орск, Наватроіцк, Арэнбург (Расія), Уральск, Атырау (Казахстан).